Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Общество


Віцебскі гарвыканкам упершыню прыняў рашэньне пра забарону на продаж сьпіртовых напояў каля фэстывальных пляцовак. Улады мусілі прыняць гэткае "непапулярнае" для тутэйшага дзяржаўнага гандлю рашэньне, бо штогод з-за масавага п’янства ў горадзе пагаршаецца крымінальная сытуацыя.

Дагэтуль у горадзе згадваюць, як летась падчас "Славянскага базару" п’яныя падлеткі забілі дзяўчыну, а яшчэ год таму п’яны кіроўца зьбіў некалькі чалавек на аўтобусным прыпынку… Пасьля шэрагу гучных крымінальных здарэньняў ды іншых наступстваў масавага фэстывальнага п’янства кіраўніцтва гарадзкім гандлем мусіла пагадзіцца, што продаж сьпіртнога трэба нарэшце калі не забараніць, то хаця б абмежаваць.

Сёньня ў Віцебску распачалося мантажаваньне гандлёвага абсталяваньня, і за гандлёвыя месцы ўздоўж цэнтральных вуліцаў ўжо ідзе жорсткая канкурэнцыя: забарону прыбытковае гарэлкі гандляры спадзяюцца кампэнсаваць выгодным "стратэгічным становішчам".

Браніслава Станкевіч, Віцебск