Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Такі прагноз даў у гутарцы з журналістамі экспэрт нямецкага "Камэрцбанку" Рольф Пэліні. Сытуацыя на міжнародным рынку закранула й Беларусь. У сераду, па зьвестках Нацбанку, курс эўра адносна беларускага рубля перавысіў курс даляра ЗША.

Па курсе Нацбанку 1 эўра каштаваў у сераду 1831,79 бел. руб., у сваю чаргу, 1 даляр ЗША каштаваў 1.815 бел. руб. Экспэрт Нацбанку Анатоль Драздоў сказаў у размове з карэспандэнтам Рацыі, што "рост курса эўра ў Беларусі адлюстроўвае сусьветную тэндэнцыю". Аднак гэта працягнецца нядоўга, хаця эўра можа яшчэ вырасьці на некалькі цэнтаў. Са словаў спадара Драздова, "скандалы ў эканоміцы ЗША адпіхнулі кліентаў ад рынкаў каштоўных папер, якія павярнуліся да эўра. Экспэрт Нацбанку лічыць, што гэтая сытуацыя прагназавалася раней і попыт на эўра аказаўся вялікім.

У менскіх абменных пунктах купіць эўра ня так проста. У некаторых абменных пунктах вісяць аб'явы "Эўра няма", у некаторых можна набыць невялікую суму. Анатоль Драздоў патлумачыў такое становішча "неварухлівасьцю некаторых камэрцыйных банкаў у Беларусі, якія не пасьпелі завезьці эўра". Другая прычына ў значным попыце на эўра, зьвязаным з падвышэньнем курсу эўрапейскай валюты.

Дарэчы, у Расеі пра імклівы рост эўра пачалі гаварыць яшчэ ў панядзелак, калі эўра стала даражэйшым за даляр. Экспэрт Нацбанку лічыць, што ў Беларусі "іншая валютная палітыка". Да таго ж далярызацыя беларускай эканомікі больш значная, і ўсе энэрганосьбіты Беларусь купляе за даляры. Хаця, са словаў Драздова, ужо пачаўся "працэс выцісканьня даляра зь беларускай эканомікі".

Тым часам таргі на сусьветных рынках сьведчаць, што амэрыканская валюта усюды здае свае пазыцыі - адносна да швайцарскага франка, японскай ены, брытанскага фунта стэрлінгаў. Экспэрт нямецкага "Камэрцбанку" Рольф Пэліні лічыць, што цяпер мы маем справу "ня столькі з моцным эўра, колькі са слабым далярам". Гэта ёсьць вынікам фундамэнтальных эканамічных прычынаў, бо сытуацыя ў ЗША ацэньваецца цяпер значна менш аптымістычна ў параўнаньні з пэрспэктывамі росту ў Эўрапейскім Зьвязе. Да таго ж, з пачатку 2002 году інвэстыцыйныя банкі рэкамэндуюць кліентам укладаць фінансавыя сродкі не ў амэрыканскія, а ў брытанскія ды іншыя эўрапейскія акцыі.

Такім чынам, падкрэсьліў Рольф Пэліні, ці не галоўная прычына падзеньня курсу даляра ЗША адносна ўсіх свабодна канвэртаваных валютаў - адток капіталаў з ЗША.

Радыё Рацыя