Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Набыў сілу закон аб амністыі, падпісаны прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. У выніку каля 1.900 засуджаных злачынцаў выйдуць на свабоду.

Праект закону "Аб амністыі некаторых катэгорый асобаў, якія зьдзейсьнілі злачынствы" распрацаваны Міністэрствам унутраных справаў з даручэньня Аляксандра Лукашэнкі. У выніку амністыі каля 1.900 засуджаных будуць вызваленыя з установаў пэнітэнцыярнай сыстэмы. Тэрмін пакараньня амаль 25.000 засуджаных паменшыцца на адзін год, а ў 3.000 засуджаных - на траціну. Рэалізацыя закону дазволіць скараціць выдаткі дзяржаўных сродкаў на 1,6 млрд. рублёў.

Найперш закон закране засуджаных удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, "аўганцаў", "чарнобыльцаў", мужчын, старэйшых за 60 гадоў, і жанчын, старэйшых за 55 гадоў, інвалідаў, хворых на тубэркулёз і анкалягічныя захворваньні, непаўнагадовых, цяжарных і адзінокіх жанчын, якія маюць дзяцей.

Пад амністыю не падпадаюць асобы, якія зьдзейсьнілі асабліва цяжкія злачынствы; рэцыдывісты, хранічныя алкаголікі й наркаманы, а таксама вырачаныя да вышэйшай меры пакараньня й пажыцьцёвага зьняволеньня ды шэраг асобаў іншых катэгорый.

Радыё Рацыя