Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


16 ліпеня а 9.30 Вярхоўны Суд пачаў разгляд касацыйнай скаргі сям'і Завадзкіх па прысудзе, вынесеным дачынна былых афіцэраў спэцпадразьдзяленьня "Алмаз" Валер'я Ігнатовіча й Максіма Маліка. Як і меркавалася, на пачатку працэсу было задаволенае хадайніцтва пракурора аб правядзеньні закрытых судовых слуханьняў...

Нагадаем: 14 сакавіка Менскі абласны суд прызнаў Ігнатовіча й Маліка вінаватымі, у ліку іншых цяжкіх злачынстваў, за выкраданьне апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага. Суд прыгаварыў Ігнатовіча й Маліка да пажыцьцёвага зьняволеньня. Абарона й родныя З.Завадзкага лічаць, што эпізод з выкраданьнем апэратара ОРТ расьсьледаваны павярхоўна, і патрабуюць перагляду справы.

16 ліпеня калегія Вярхоўнага Суду распачала разгляд касацыйнай скаргі. Вядзе працэс старшыня Калегіі па крымінальных справах, намесьнік старшыні Вярхоўнага Суду Ўладзімер Пташнік. Спачатку ў залю суду пусьцілі ўсіх ахвочых - у тым ліку прыкладна паўсотні журналістаў. Але пракурор Дударава адразу ж заявіла хадайніцтва аб тым, каб гэты працэс таксама насіў закрыты характар. Аргумэнтацыя тая самая, што й пры разглядзе крымінальнай справы банды Ігнатовіча ў судзе першай інстанцыі: зьвінавачаныя - былыя супрацоўнікі спэцслужбаў, і таму гэта робіцца дзеля захаваньня дзяржаўных таямніцаў, а таксама ў мэтах бясьпекі сьведак.

На працэсе зьявіўся адвакат Сьвятланы Завадзкай Ігар Аксёнчык, які - нагадаем - пасьля сваіх рэзкіх выказваньняў тэлежурналістам аб спрычыненьні вышэйшых службовых асобаў да выкраданьня Завадзкага раптоўна зьнік у сакавіку 2002 году й хаваўся ў Расеі.

Радыё Рацыя