Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Мадэрнізаваныя рухавікі для танкаў Т-55 і запасныя дэталі для танкаў Т-72 трапляюць у Ірак праз Сырыю, сьцьвярджае ізраільская газета Ha'aretz.

Аўтар артыкула ў Ha'aretz цьвердзіць, што Сырыя купляе для Іраку зброю, якая вырабляецца пераважна ў краінах Усходняй Эўропы й Расеі. Такую інфармацыю газэта атрымала з высокапастаўленых крыніцаў у выведцы Ізраілю.

Як піша Ha'aretz, зброю й вайсковую тэхніку перавозяць самалётамі на сырыйскія склады, а потым накіроўваюць у Ірак чыгуначным ці аўтамабільным транспартам. Сырыя купляе для Багдаду мадэрнізаваныя рухавікі ды іншыя запчасткі для танкаў Т-72 з Беларусі ды Баўгарыі, вайсковыя грузавікі з Расеі, сыстэмы супрацьпаветранай абароны з Чэхіі. Для перапраўкі ўзбраеньняў з краінаў Усходняй Эўропы й Расеі праз Сырыю ў Ірак створаныя некалькі фіктыўных сырыйска-ірацкіх кампаніяў. Ад іх імя праводзяцца апэрацыі са зброяй. Непасрэдна да гэтай справы мае дачыненьне сын міністра абароны Сырыі Фірас Талас, які валодае буйным холдынгам у Сырыі. Талас таксама займаецца закупкай ірацкай нафты.

Газэта адзначае, што такімі паводзінамі Сырыя відавочна парушае эмбарга ААН на пастаўкі сучасных узбраеньняў у Ірак. Супрацоўніцтва на ўзроўні гандлю й службаў бясьпекі паміж Сырыяй і Іракам, якое ўсталявалася пасьля прыходу да ўлады ў Сырыі Башара Асада, асабліва значнае, беручы да ўвагі намеры ЗША скінуць лідэра Іраку Садама Хусэйна.

Радыё Рацыя