Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


3-я канфэрэнцыя беларусаў Балтыі, якую ў мінулыя выходныя наладзіла Таварыства беларускай культуры ў Літве на чале з Хведарам Нюнькам, прыняла некалькі зваротаў і рэзалюцыяў. Яны тычыцца пытаньняў, якія ўдзельнікі форуму лічаць найбольш актуальнымі для беларусаў рэгіёну

50 дэлегатаў з трох дзяржаваў Балтыі, Калінінградзкай вобласьці Расеі, а таксама з Польшчы, Чэхіі, Бэльгіі, Францыі, Вялікай Брытаніі ды Канады абмеркавалі становішча ў Беларусі, праблемы ўступленьня дзяржаваў Балтыі ў Эўразьвяз і НАТО, а таксама іншыя пытаньні, зьвязаныя з культурніцкімі й адраджэнскімі патрэбамі землякоў у гэтай частцы Эўропы. На канфэрэнцыі прынятыя некалькі асноўных дакумэнтаў.

Два звароты прысьвечаныя будучыні радыёстанцыяў, якія трансьлююць на Беларусь з Польшчы (Радыё Рацыя й беларуская служба Radio Polonia). Удзельнікі форуму зьвяртаюцца да польскага ўраду з просьбай захаваць гэтыя праекты, якія апынуліся пад пагрозай закрыцьця.

ПОЎНЫ ТЭКСТ ЗВАРОТАЎ

На канфэрэнцыі ўздымалася пытаньне зносінаў грамадзянаў Беларусі з суседнімі краінамі Балтыі ды Польшчаю ў выпадку іх прыняцьця апошніх у Эўразьвяз. У адмысловай рэзалюцыі ўдзельнікі форуму падтрымалі будучае сяброўства Літвы, Латвіі ды Эстоніі ў НАТО й у Эўрапейскі Эканамічны Зьвяз ды заклікалі Эўракамісію не ізаляваць Беларусь ад Эўропы й не замыкаць яе ў эўразійскай постсавецкай прасторы.

ПОЎНЫ ТЭКСТ ЗВАРОТУ

Асобны зварот прысьвечаны праблеме незалежнасьці Беларусі (удзельнікі канфэрэнцыі выступаюць супраць расейскай экспансіі на Беларусь і зьвяртаюцца да Кангрэсу ЗША й парлямэнту Вялікай Брытаніі з просьбай "зрабіць захады па ўзмацненьні гарантыяў незалежнасьці РБ", а таксама просяць ААН прыняць рэзалюцыю "аб недапушчэньні плянаў палітычнай агрэсіі з боку Расеі ў дачыненьні РБ".

ПОЎНЫ ТЭКСТ ЗВАРОТУ

Яшчэ адзін зварот тычыцца праблемы адраджэньня віленскага беларускага музэю імя Івана Луцкевіча (удзельнікі форуму просяць літоўскі ўрад аднавіць дзейнасьць музэю ў старым памяшканьні - у Базыліянскіх мурох у Вільні - і вярнуць яму частку экспанатаў, раскіданых па іншых культурніцкіх установах краіны).

ПОЎНЫ ТЭКСТ ЗВАРОТУ

У працы форуму брала ўдзел прэзыдэнт Рады БНР Івонка Сурвіла, старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк, сьпікер ВС 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч, кіраўнік Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў, акадэмік Радзім Гарэцкі, прэзыдэнт Згуртаваньня беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" Анатоль Грыцкевіч ды іншыя знаныя асобы.

У адмысловым лісьце канфэрэнцыю прывітаў прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус; з трыбуны віталі ўдзельнікаў канфэрэнцыі першы віцэ-сьпікер Сэйму Літвы Чэславас Юршэнас, лідэр Партыі кансэрватараў, былы кіраўнік Літвы Вітаўтас Ландсбэргіс; у залі таксама прысутнічалі кіраўнік камісіі па НАТО Літоўскага Сэйму, этнічны беларус Вацлаў Станкевіч ды сябра Сэйму Літвы, кіраўнік арганізацыі былых ссыльных і палітвязьняў Літвы Антанас Стасічкіс.

Ёнас Лаўрынавічус, Вільня

Радыё Рацыя