177 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  2. Какая боль в шее особенно опасна и что при этом делать нельзя
  3. Генпрокурор обвинил сопредельные государства в попытке внедрить в Беларусь «коричневую чуму»
  4. «Шахтер» обыграл «Неман» и установил новый рекорд чемпионата. БАТЭ добыл волевую победу над «Рухом»
  5. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  6. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  7. «Здесь очень скучно». История Марии и Максима, которых по распределению отправили в агрогородок
  8. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой». Мнение
  9. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  10. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  11. «Все средства будут использованы». Сколько денег белорусы уже собрали на восстановление костела в Будславе
  12. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  13. ГПК: сбор за выезд за границу на машине надо будет оплачивать с 1 июня
  14. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  15. Суд по делу задержанной журналистки TUT.BY Любови Касперович не состоялся. Она остается на Окрестина
  16. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  17. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  18. Матч между хоккейными сборными Беларуси и Казахстана отменен
  19. Тысячи человек пришли на первый за 30 лет концерт «Кино» в Москве. Показываем, как это было
  20. Фура и микроавтобус столкнулись под Смоленском — пострадали 13 белорусов, один в крайне тяжелом состоянии
  21. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отравилась мухоморами
  22. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  23. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  24. «Среди стран Европы хуже только в Молдове и Албании». Изучили статистику по белорусской науке
  25. По центру Минска ранним утром гулял бобр. Рассказываем, что с ним приключилось
  26. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  27. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США
  28. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  29. С чем полезнее съесть шашлык: с майонезом или кетчупом? Главное о здоровье за неделю
  30. Рост ВВП, долгов и заветные «по пятьсот». Кратко о том, как развивалась экономика в последние 10 лет


У незарэгістраванай Беларускай Партыі Свабоды адбыўся раскол, які лідэр партыі Сяржук Высоцкі назваў "магчымай правакацыяй спэцслужбаў". У нядзелю ў Менску адбыўся сход, на якім частка былых сябраў гэтае незарэгістраванае партыі абвесьціла пра зьмену кіраўніцтва БПС.

Нядзельны сход, які адбыўся ў менскім кінатэатры "Берасьце", праходзіў у атмасфэры надзвычай эмацыйнай - удзельнікі паседжаньня кідалі нажы й заклікалі адзін аднаго "ня здраджваць Бацькаўшчыне й вызвольнаму супраціву". У выніку каля 30 прадстаўнікоў Беларускай Партыі Свабоды на чале зь лідэрам Сяржуком Высокім пакінулі залю. Другая частка (чалавек 50, зь якіх толькі 20 належылі да БПС) засталіся ў залі й абвесьцілі пра зьмену кіраўніцтва БПС.

Сутнасьць канфлікту ў тым, што некалькі былых сябраў БПС абвінавацілі Сержука Высоцкага ў "сярэднявечным нацыяналізьме" й "аўтарытарных мэтадах кіраваньня". Яны склікалі свой сход, на якім пажадалі выправіць сытуацыю. Сярод ініцыятараў яго правядзеньня - Яўген Сідорык, Юрась Карэтнікаў, Аляксей Шыдлоўскі, Славамір Адамовіч, а таксама ня менш эпатажная актывістка руху сэксуальных меншасьцяў Ціна Клыкоўская.

Прыхільнікі Высоцкага (чалавек 30) на ягоны заклік пакінулі гэтае паседжаньне, матывуючы свой сыход тым, што ініцыятары расколу нікога, акрамя сябе, не рэпрэзэнтуюць. У сваю чаргу ініцыятары зьмены кіраўніцтва БПС абвесьцілі, што "Высоцкі застаўся зь меншасьцю", і ня толькі вызвалілі яго з пасады лідэра, але й выключылі з шэрагаў БПС.

На прэсавай канфэрэнцыі, якая адбылася ў панядзелак у менскай штаб-кватэры АГП, намесьнік лідэра Беларускае Партыі Свабоды Генадзь Дранковіч прызнаўся, што нож на сцэне кідаў ён. Гэтым ён хацеў правесьці мяжу паміж сапраўднымі сябрамі Беларускай Партыі Свабоды й тымі, хто да яе не належыць. Сам Сяржук Высоцкі (які, па-ранейшаму, лічыць сябе лідэрам БПС) паведаміў, што нядзельны сход ініцыявалі толькі некаторыя прадстаўнікі БПС, што жывуць на Паўднёвым Захадзе й у Малінаўцы. Разам з тым, гэтая незарэгістраваная партыя, што эксплюатуе правую нацыяналістычную рыторыку, мае філіі ў розных раёнах Менску, а таксама ў Салігорску, Гомлі, Бабруйску, Берасьці й г.д. Усяго ў партыі блізу тысячы чальцоў.

Паводле Сержука Высоцкага, "спробы раскалоць партыю ўзьніклі акурат у той момант, калі ў БПС актыўна пайшла моладзь і партыя здолела перацягнуць у свае шэрагі рух скін-гэдаў, фанаў і г.д.". Лідэр БПС абяцае, што колькасьць сябраў ягонае партыі стане відавочнай увесну ў часе веснавых акцыяў пратэсту. Ён намякае, што менавіта таму зараз партыяй пачалі актыўна цікавяцца спэцслужбы, якія й справакавалі нядзельную сытуацыю.

Разам з тым Сяржук Высоцкі прызнаўся, што каардынацыі паміж незарэгістраванымі й закансьпіраванымі арганізацыямі скрайне правага кшталту ў Беларусі амаль няма. Журналісты жартуюць, што пра скандалы й расколы сябры гэтых партыяў дазнаюцца пераважна зь сюжэтаў Беларускае Тэлевізіі.

Юрась Карманаў

Радыё Рацыя
-10%
-5%
-15%
-15%
-49%
-5%
-15%
-20%