Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Ужо дзесяць гадоў колішні менскі пляц Леніна называецца пляцам Незалежнасьці, але дагэтуль ня зьмененыя надпісы на аднайменнай станцыі мэтро. І хаця пасажыры менскага мэтрапалітэну чуюць абвесткі ў цягнікох "Наступная станцыя "Плошча Незалежнасьці", дагэтуль людзі, выходзячы на пляцформу, бачаць на сьценах жоўтыя літары "Плошча Леніна". Чаму дагэтуль у аздобе аднае зь менскіх станцыяў мэтро фігуруе імя Леніна?

Яшчэ паўтара месяца таму зьявіліся паведамленьні ў прэсе пра вылучэньне грошай і выраб літараў для новага назову станцыі. Меркавалася, што надпіс "Плошча Незалежнасьці" замест "Плошчы Леніна" зьявіцца ў сярэдзіне сьнежня. Але, відаць, савецкая атрыбутыка застанецца ў аздобе станцыі яшчэ надоўга.

У часе праектаваньня лініяў менскага мэтро плянавалася цяперашнюю станцыю "Плошча Незалежнасьці" назваць "Вакзальнаю". Гэта цалкам лягічна з увагі на выхад з станцыі да двух цэнтральных вакзалаў - чыгуначнага й аўтобуснага. Але з прычыны таго, што пытаньні назову станцыяў разьвязваліся ў ЦК Кампартыі Беларусі, дык і найменьне станцыі было прадубляванае з назову пляцу Леніна.

Гэтаксама, як і назоў станцыі "Кастрычніцкая" быў прадубляваны з аднайменнага пляцу. Пляц, дарэчы, спачатку называўся Цэнтральным, і станцыя мэтро, як злучво дзьвюх лініяў мэтрапалітэну, гэтаксама спачатку называлася "Цэнтральнаю".

Цяпер ня варта спадзявацца на хуткую зьмену ідэалягізаваных назоваў станцыяў менскага мэтрапалітэну - "Кастрычніцкая", "Парк Чалюскінцаў", "Маскоўская", "Фрунзэнская", "Пралетарская" ды "Першамайская". На гэта патрэбныя ня толькі грошы, але й жаданьне - як кіраўнічых вярхоў, гэтак і выканаўцаў загадаў - драбнейшых чыноўнікаў. У гэтым можна пераканацца з словаў старшыні Камісіі Называньня й Пераназываньня Пляцаў ды Вуліц Гораду Менску Марыі Станкевіч:

М.С.: - Мы только переименовали площадь Ленина, но название станции мы не переименовывали, поэтому мы тогда предлагали "Площадь Независимости (Ленина)" так и оставлять, поскольку название станции так и осталось. Я знаю, что заказано и изготавляет это всё Минский скульптурный комбинат. Минский метрополитен это делает.

В.М.: - Вам не падаецца, што даўно пара некаторыя назовы станцыяў замяніць, бо яны не адпавядаюць духу эпохі?

М.С.: - Ну что значит "духу эпохі"? А деньгам они отповедают?

В.М.: - Вы мяркуеце, у ХХІ стагодзьдзе Беларусь мусіць увайсьці з усімі савецкімі назовамі?

М.С.: - Я думаю - да.

Замена літараў на станцыі мэтро "Плошча Незалежнасьці" - гэта чарговая чыноўніцкая цяганіна зь непрадказальным канцом. Адна ўстанова перадае свае абавязкі іншай - у выніку ніхто ні за што не адказвае. Мэтрапалітэн пераадрасоўвае клопаты Дзяржаўнаму Камітэту Архітэктуры, Горадабудаўніцтва й Землеўпарадкаваньня, Камітэт - мэтрапалітэну.

Галоўны інжынэр менскага мэтрапалітэну цьвердзіць, што замена літараў на станцыі мэтро "Плошча Незалежнасьці", як і іншыя працы, зьвязаныя з заменаю шыльдаў і рэканструкцыяй нутранога аблічча станцыяў, не належаць да кампэтэнцыі ягонага ведамства: - Если отвалится стрелочка "Восток", метрополитен восстановит и повесит стрелочку "Восток". Если вопрос стоит снять стрелочку "Восток" и написать какоё-то там "Запад", то, извините, это уже не наша прерогатива.

Мэтрапалітэн не будуе станцыяў, і рашэньне пра назовы станцыяў прымаецца на стадыі праектаваньня. У эксплюатацыю здаюцца й прымаюцца зробленыя замоўцам паводле праекту станцыі. Усе пытаньні, зьвязаныя з аздобаю й назовам вырашаюцца ў Дырэкцыі Будаванага Мэтрапалітэну. Што да пераназову станцыяў, дык гэта належыць да кампэтэнцыі адпаведных камісіяў і аддзелаў Менскага Гарвыканкаму й Дзяржаўнага Камітэту Архітэктуры, Горадабудаўніцтва й Землеўпарадкаваньня. Апошняя ўстанова мае парупіцца пра ажыцьцяўленьне кожнага канкрэтнага праекту.

Як паведамілі ў Дзяржаўным Камітэце Архітэктуры, замова была паступіла на Менскі Скульптурны Камбінат, дзе літары для новага назову станцыі "Плошча Незалежнасьці" вырабілі й чакаюць загаду усталёўваць іх на месца старых.

Як высьветлілася, Менскі Скульптурны Камбінат пачынаў выраб літараў, але праз чыноўніцкае нядбальства ня скончыў. Гаворыць дырэктар камбінату спадар Ліцьвіновіч: - Мы начинали, но плохо распорядились, наверное, и архитектор наш пару раз там побывал. И потом мне, кажется, ответили, что кто-то другой делает. И мы дальше не продолжали работы. Мне зараз интересно, может быть он не выполняется никем, тогда мы могли бы взяться за эту работу с привлечением другого архитектора.

Гэткім чынам, дзе літары - ня ведае ніхто. Ніхто ня дбае пра тое, каб зьнікла імя Леніна зь вялікае станцыі сталічнага мэтро. Менская ленініяна непарушанаю ўваходзіць у ХХІ стагодзьдзе.

Віктар Мухін

Радыё Рацыя