Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


У пятніцу супраць лідэра АГП Анатоля Лябедзькі заведзеная крымінальная справа: яго падазраюць у паклёпе на прэзыдэнта (артыкул 367частка 1). Крымінальная справа адкрытая ў сувязі з публікацыяй у лістападзе 2001 артыкулу ў "Народнай Волі", у якім Анатоль Лябедзька вінаваціў урад Лукашэнкі за пастаўкі зброі краінам-ізгоям. Крымінальная справа, у якой падазраецца Анатоль Лябедзька, заведзеная на наступны дзень пасьля вяртаньня лідэра АГП з бэрлінскай сэсіі ПА АБСЭ, на якой была прынятая рэзалюцыя зь цьверджаньнем: Беларусь пастаўляе зброю краінам, што дапамагаюць тэрарызму.

Не пасьпеў Анатоль Лябедзька вярнуцца з бэрлінскай сэсіі ПА АБСЭ, як у пятніцу яго выклікалі ў пракуратуру Савецкага раёну Менску. Сьледчы Іван Зелянкоўскі азнаёміў лідэра АГП з пастановай, згодна зь якой спадар Лябедзька падазраецца ў паклепе на прэзыдэнта Беларусі й парушэньні артыкулу 367(частка 1). Крымінальная справа адкрытая ў сувязі з публікацыяй у лістападзе 2001 артыкулу ў "Народнай Волі", у якой Анатоль Лябедзька вінаваціў урад Лукашэнкі за пастаўкі зброі краінам-ізгоям.

Артыкул пад назвай "Бандыты фінансуюць беларускі рэжым?" быў напісаны журналістам "Народнай Волі". Аўтар працытаваў словы Анатоля Лябедзькі, сказаныя лідэрам АГП у інтэрвію аднаму з расейскіх сайтаў. "Народная воля" перадрукавала гэтае выказваньне.

Нагадаю, што справа паводле публікацыі памянёнага артыкулу была заведзеная рэспубліканскай пракуратурай у сьнежні 2001 году. Цяпер, праз 8 месяцаў, справу перадалі ў савецкую пракуратуру.

Анатоль Лябедзька паведаміў, што зь яго пакуль не ўзялі падпіскі пра нявыезд. Сьледчы хацеў распачаць допыт ужо у пятніцу, аднак Лябедзька запатрабаваў адваката. Ня выключана, што на допыт яго выклічуць ужо ў панядзелак.

Камэнтуючы сытуацыю, Лябедзька паведаміў Рацыі: "улады імкнуцца заблякаваць ягоную дзейнасьць і трымаць увесь час на кручку". Спадар Лябедзька мяркуе, што адкрыцьцё крымінальнай справы ёсьць фактам помсты ўладаў за бэрлінскую рэзалюцыю ПА АБСЭ. У рэзалюцыі сьцьвярджаецца, што Беларусь пастаўляе вайсковую зброю й тэхніку "тэрарыстам і краінам, якія даюць прытулак тэрарыстам".

Лідэр АГП прыгадвае: пасьля таго, як АГП зарганізавала сустрэчу сваякоў зьніклых палітыкаў з кіраўнікамі фракцыяў Дзярждумы, у офіс партыі зьявілася праверка зь Мінюсту, якая працуе й цяпер.

Радыё Рацыя