Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


19 сьнежня ў менскай канцэртнай залі "Менск" (вул. Кастрычніцкая, 5) адбудзецца прэм'ера новага супольнага праекту "Я нарадзіўся тут".

У праэкце ўдзельнічаюць гурты "KRIWI" (рок-каралі'1999) і "N.R.M". (рок-каралі'1997), а таксама Аляксандар Памідораў, Жэня Любец, Валеры Валадзько ("Святы Вечар 2000"), Сяргей Ахрамовіч ("Народны Альбом") і Аркадзь Белякоў ("Палац"). У праграме - новыя аўтарскія творы і апрацоўкі беларускай клясыкі. Пачатак а 19.00

Праграма беларускіх музыкаў "Я нарадзiўся тут" можа стаць галоўнай падзеяй сыходзячага году. Два дзесяткі песьняў, шмат зь якіх да таго даўно вядомыя, у новым іх прачытаньні і новым кантэксьце нясуць у сабе ня толькі моцны мастацкі патэнцыял, але і тую ідэю, якая здольна стаць "аб'ядноўваючай і накіроўваючай" сілаю.

За аснову была выбрана патрыятычная беларуская песьня як савецкая, так і ў некаторым сэнсе і"анты"патрыятычная. "Нёман", "Радзiма мая дарагая", "Пагоня", "Магутны Божа", паланэз "Разьвiтаньне з Радзiмай" Агінскага (тэкст Сяржука Сокалава-Воюша) суседнічае з аўтарскімі і народнымі песьнямі, у тым ліку і беларускамоўнай вэрсіяй The House of The Rising Sun.