Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Вяртаньне да савецкае практыкі ці сапраўды рацыянальнае рашэньне?

У хуткім часе беларусы зноў будуць мець 2 пашпарты: у дадатак да існага агульнанацыянальнага пашпарта ўзору 1996 году мяркуецца ўвесьці яшчэ адзін пашпарт - замежны. Умовай, каб яго атрымаць, будзе наяўнасьць пашпарту 1996 году. Кошт афармленьня новага пашпарта будзе такі самы, як і адкрыцьцё для паездак за мяжу пашпарта ўзору 1996 году.

Гэтая новаўводзіна выглядае асабліва прывабнаю ўлетку: прыкладам, пакуль чалавек адпачывае ў адной краіне (карыстаючыся першым пашпартам), другі пашпарт афармляецца для паездкі ў іншую краіну.

Асабліва актуальная гэтая новаўводзіна для тых катэгорыяў беларусаў, чыя прафэсія вымагае частых замежных паездак: спартоўцы нацыянальных і алімпійскіх камандаў, міжнародныя грузаперавозьнікаў. Рэч у тым, што пашпарт узору 1996 году мае літаральна некалькі старонак для візаў: гэта вельмі мала. Тлумачыць гэтую зьяву Валеры Казлоўскі, намесьнік начальніка пашпартна-візавай службы МУС.

В.К.: - Наше безвизовое пространство, начиная с 1993 года, сузилось. А мы, когда ввели паспорт гражданина Республики Беларусь в 1993 г., рассчитывали, что для нас безвизовое пространство Европы будет расширено. Ну, а жизнь показала, что наоборот.

Адмысловага штампа на дазвол выезду ў новым пашпарце ня будзе - усе яго старонкі будуць прызначаныя толькі для адзнакаў памежных службаў, а на вокладцы будзе пазначана "Замежны".

Нягледзячы на тое, што атрыманьне другога пашпарта спросьціць выезд за мяжу беларускіх грамадзянаў, Валеры Казлоўскі зазначае: беларусы вельмі любяць ускладняць сабе жыцьцё, для нас надзвычай неўласьціва "рыхтаваць санкі ўлетку, а калёсы - узімку":

В.К.: - Наши люди ждут до последнего. А когда уже надо - завтра - везти детей - на Украину, например, - тогда они бегом начинают готовить документы на выезд, и начинаются проблемы.

Атрымаць пашпарт можна будзе па жаданьні - за тыя самыя грошы, якіх каштуе дазвол на выезд за мяжу, пазначаны штампам у першым пашпарце. Сёньня гэтая сума складае 50 тысяч рублёў (5 базавых ставак за 5 год) + кампутарныя паслугі.

Юлія Дранчук

Радыё Рацыя
0058045