Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Гэтымі выходнымі ў Вільні адбудзецца 3-я па ліку міжнародная канфэрэнцыя беларусаў Балтыі, да ўдзелу ў якой запрошаныя ня толькі прадстаўнікі дыяспараў балтыйскіх краінаў, але й госьці з ЗША, Вялікай Брытаніі, Канады, Францыі ды іншых дзяржаваў - агулам блізу 70-і чалавек. На форуме абяцаюць прысутнічаць нават прэзыдэнт Літвы і сьпікер літоўскага Сэйму. Нягледзячы на тое, што сёньня балтыйскія краіны занятыя найперш падрыхтоўкай да ўступленьня ў Эўразьвяз і НАТО, адной з цэнтральных тэмаў на форуме ўсё ж абяцае стаць сёньняшняя палітычная сытуацыя ў Беларусі.

Канфэрэнцыя беларусаў Балтыі праводзіцца раз на 4 гады: адпаведна, мінулы форум адбыўся ў 1998-м. За гэты час шмат што зьмянілася - як у жыцьці самой Беларусі, гэтак жа і ў жыцьці суседніх зь ёй краінаў. Пра тое, у які бок мянялася гэтае жыцьцё, і пойдзе гаворка на форуме.

Гутару з Хведарам Нюнькам - кіраўніком Таварыства беларускай культуры ў Літве, якое аб'ядноўвае бадай самых актыўных прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў сьвеце. Менавіта сп-р Нюнька - галоўны арганізатар усіх трох віленскіх канфэрэнцыяў "балтыйскіх беларусаў".

Х.Н.: - Будзем гаварыць пра сытуацыю ў Беларусі: аб тым, што парушаюцца правы чалавека, што зьнікаюць людзі, што зьніштажаецца беларускае школьніцтва, закрываюцца газэты, - тое, што вы ведаеце й чаго мы ня можам абмінуць. Таму што мы, беларусы, дзе б мы ні жылі, найперш думаем пра Беларусь і спадзяемся на беларусаў. (На жаль, часта дарэмна...) Потым думаем падняць пытаньне й зрабіць заяву пра аднаўленьне музэю Івана Луцкевіча. Улічваючы тое, што ў нас будзе ўся эліта палітычная Літвы, наша заява павінна даць эфэкт. Ну й, магчыма, закранем таксама пытаньне ўваходжаньня краін Балтыі ў НАТО й Эўразьвяз.

На сёлетнюю канфэрэнцыю ў Вільню прыедуць такія знаныя асобы, як Зянон Пазьняк - лідэр Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, Анатоль Лябедзька - кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі, акадэмік Радзім Гарэцкі, кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч, старшыня Згуртаваньня беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" Анатоль Грыцкевіч.

Сп-р Грыцкевіч, між іншага, лічыць надзвычай актуальным сёньня пытаньнем стасункі беларускай дыяспары зь беларускай дзяржавай, прэзэнтаванай у розных краінах афіцыйнымі беларускімі прадстаўніцтвамі. Паводле сп-ра Грыцкевіча, замест таго, каб падтрымліваць асяродкі беларускай нацыянальнай культуры, амбасады спрабуюць выкарыстоўваць нашых былых суайчыньнікаў у каньюнктурных палітычных мэтах.

А.Г.: - Наколькі мне вядома, там вялікай дапамогі няма з боку нашай дзяржавы. Праўда, ёсьць такія суполкі ва ўсіх гэтых краінах (і ў Расеі ў тым ліку), якія падтрымліваюцца беларускімі амбасадамі, але толькі з аднаго палітычнага боку: каб яны голасна выступалі за саюз Беларусі з Расеяй - і больш нічога… Ніякіх там ні газэтаў, ні школ амбасада не падтрымлівае. На жаль, толькі ў Літве ёсьць такая гімназія беларуская; у Латвіі была, але цяпер яе зачынілі; у Эстоніі не было й у Расеі таксама за апошнія паўстагодзьдзя ніякіх беларускіх школ таксама не было.

Дарэчы, арганізатары канфэрэнцыі кажуць, што апошні раз ладзяць гэты форум у сваёй краіне і чакаюць большай актыўнасьці ад беларусаў у іншых краінах сьвету і ў самой Беларусі.

Х.Н.: - На жаль, мы былі ініцыятарамі й праводзілі ўсе тры канфэрэнцыі ў Вільні. Таму гэта будзе апошняя, і якраз будзе ставіцца пытаньне, дзе будзе наступная. Ці яна ў Польшчы будзе, ці ў Латвіі, ці ў Эстоніі - хто возьмецца…

RR: - То бок, вы крыху незадаволеныя пасіўнасьцю беларускіх дыяспараў у іншых краінах?

Х.Н.: - На жаль, мы часта незадаволеныя пасіўнасьцю самых беларусаў у Беларусі. Вось мы жывем у Літве й можам параўноўваць адносіны да мовы, да культуры, да незалежнасьці любога літоўца… Вы ведаеце, вось нават прыедзеш на вёску - і ён пачынае пытацца: ён цікавіцца ня толькі тым, што адбываецца ў Літве, якія рэформы ідуць, а ён пытаецца: а як у Беларусі, як Лукашэнка?.. У нас гэтая пасіўнасьць, як кажуць, абурае… Але што ж, будзем спадзявацца на лепшае. Я думаю, варта ўжо прачнуцца беларусам…

Радыё Рацыя