Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


У сераду, выступаючы на адкрыцьці Савету Бясьпекі, Аляксандар Лукашэнка прапанаваў разгледзець актуальныя замежнапалітычныя праблемы далейшай супрацы Беларусі з Паўночнаатлянтычным альянсам.

Падставай для разгляду гэтага пытаньня стала "пашырэньне на Ўсход геапалітычных рамак і фармату дзейнасьці НАТО", - патлумачыў А.Лукашэнка. Ён падкрэсьліў, што "Беларусь пасьлядоўная ва ўзаемадачыненьнях з Паўночнаатлянтычным блёкам".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў свой час краіна абвесьціла сваю тэрыторыя "зонай міру й некалькі разоў ініцыявала пытаньні нераспаўсюду зброі й абвешчаньня тэрыторыі Эўропы безьядравай зонай".

"Гэтая пазыцыя склалася гістарычна, і мы б не хацелі, каб праз нашу тэрыторыю пракотваліся сьмерчы, інсьпіраваныя чалавекам", - заявіў Лукашэнка. Беларусь "катэгарычна супраць пашырэньня любых сілавых блёкаў, у тым ліку й НАТО". Разам з тым, "рэаліі сёньня такія, што, насуперак дасягнутым раней дамоўленасьцям аб непашырэньні блёкаў, НАТО працягвае пашырацца", - сказаў Лукашэнка, маючы на ўвазе дзеяньні нашых суседзяў - Польшчы й Літвы, а таксама заявы Расеі ды Ўкраіны. Таму "Беларусь не можа ня ўлічваць новых рэаліяў".

Пры гэтым "мы ня можам дапусьціць новых разьдзяляльных лініяў па мяжы Беларусі. Мы ня хочам быць першым фарпостам і першым бар'ерам, як гэта было ў нашай гісторыі, які пераадольвалі нашы супраціўнікі", - патлумачыў кіраўнік дзяржавы. Таму, "зыходзячы зь цяперашніх рэаліяў краіне неабходна карэктаваць сваю пазыцыю й прыстасоўвацца да гэтых рэаліяў". Але, на думку Лукашэнкі, "Беларусь ня можа павярнуць адразу сваю палітыку. Вось зьмянілася сытуацыя - Расея, Украіна быццам бы пабеглі ў НАТО й быццам бы мы павінны бегчы сьледам. Нельга дапусьціць кан'юнктуры, інакш мы страцім свой твар", - лічыць А.Лукашэнка. Паводле ягоных перакананьняў, "усё павінна быць сумленна й шчыра, у тым ліку й у дачыненьні НАТО".

Радыё Рацыя