Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Общество


У Бэрліне Палітычны Камітэт Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ ўхваліў рэзалюцыю па Беларусі, а ў часе "круглага стала", на які былі запрошаныя прадстаўнікі дзьвюх дэлегацыяў зь Беларусі - Каардынацыйнай нарады апазыцыйных палітычных партыяў і Нацыянальнага сходу РБ - была абмеркаваная сытуацыя ў краіне. У імпрэзе бралі ўдзел сябры працоўнай групы па Беларусі ПА АБСЭ на чале са спадарыняй Утай Цапф.

Мы зьвязаліся па тэлефоне з удзельнікам "круглага стала", які адбыўся ў Бэрліне, - са старшынём АГП Анатолем Лябедзькам. Ён адказаў на пытаньні карэспандэнта Рацыі.

RR: - Спадар Анатоль, хто прыняў удзел у "круглым стале"?

А.Л.: - Мы канстатуем вялікую цікавасьць да "круглага стала", акрамя прадстаўнікоў рабочай групы па Беларусі прыйшлі прадстаўнікі шэрагу нацыянальных парлямэнтаў і міжнародных арганізацый, прадстаўнікі Кансультацыйнай нарады апазыцыйных палітычных партый і прадстаўнікі Нацыянальнага сходу. Вось кола ўдзельнікаў.

RR: - Як праходзіла дыскусія, на якія пытаньні была зьвернутая асаблівая ўвага?

А.Л.: - Напачатку кожны бок меў па 15 хвілін, з тога боку выступіў віцэ-сьпікер Палаты прадстаўнікоў спадар Канаплёў, а ад Кансультацыйнай нарады выступаў я. Пасьля гэтага была мажлівасьць удзелу ў дыскусіі ўсіх астатніх і мажлівасьць задаць пытаньні. Наша пазыцыя была вызначаная фарматам і мандатам, акрэсьленым у спэцыяльным звароце Кансультацыйнай нарады да ПА АБСЭ. Дыскусія ішла наконт таго ці зьяўляецца Нацсход парламэнтам. Яны прыводзілі свае аргумэнты, мы свае, дэманструючы, што ёсьць ценявы бюджэт у краіне, што Нацсход ніякім чынам не рэагуе на парушэньні правоў чалавека ў краіне, што фактычна існуе наступ на свабоду слова ў Беларусі. Мы давалі аргумэнтацыю, што праблема ня толькі ў тым, што Нацсход не зьяўляецца парлямэнтам, але й не дэманструе палітычную волю стаць ім, вось у чым праблема. Другое, наконт пэрспэктывы атрыманьня Нацсходам статусу ў ПА АБСЭ. Наша пазыцыя была наступная: неабходна выконваць чатыры ўмовы, якія былі выпрацаваныя міжнароднай супольнасьцю. Яны заявілі пра сваю гатовасьць зьмяняць заканадаўства, якое датычыць і выбараў, і палітычнага клімату, і эканамічнай сытуацыі, і калі Нацсход за паўгода прымае іх, рэалізуе, то гэта можа быць цаной атрыманьня статусу ў ПА АБСЭ. Калі гэтага не адбываецца, павінна праводзіцца пасьлядоўная палітыка непрызнаньня гэтай структуры.

RR: - Ці абмяркоўвалася сытуацыя, што склалася ў сувязі з паралізацыяй дзейнасьці КНГ АБСЭ ў Менску?

А.Л.: - Так, гэта было адно з асноўных пытаньняў, Канаплёў сказаў, што місія пачала займацца дэструктыўнай дзейнасьцю, таму дзеяньні ўладаў былі правільныя. Мы рабілі акцэнт на тое, што супрацоўнікі місіі былі дэпартаваныя зь Беларусі й Лукашэнка дэнансаваў свой подпіс пад стамбульскім дакумэнтам, дзе ён браў на сябе пэўныя абавязкі адносна КНГ АБСЭ. Прадстаўнік ЗША зьвярнуў увагу на тое, што Лукашэнка фактычна капіюе дзеяньні экс-прэзыдэнта Мілошавіча, які таксама такім чынам выцесьніў місію АБСЭ з Югаславіі, не працягваючы дзеяньня візаў для супрацоўнікаў місіі.

RR: - Цяпер можна падсумаваць вынікі "круглага стала", ці азначае гэта, што ў Менску прадстаўнікі апазыцыі й афіцыйных уладаў сядуць за адзін стол перамоваў?

А.Л.: - Мы гэта прапанвалі. Было б добра, каб пасьля прыезду з Бэрліну абедзьве дэлегацыі выйшлі на БТ і падзяліліся сваімі ўражаньнямі аб бэрлінскай сэсіі. Мы заявілі пра сваю гатовасьць сустракацца й працягваць абмеркаваньне гэтага пытаньня. Са свайго боку спадар Канаплёў сказаў, што іх ня вельмі задавальняе, што ад апазыцыі выступае Лябедзька, што магчыма, трэба перагледзець, хто павінен выступаць. Гэта ня вельмі канструктыўна, бо яны хочуць кіраваць усім: і эканомікай, і палітыкай - і вызначаць яшчэ, хто павінен выступаць ад апазыцыі. Паглядзім, што будзе далей. У любым выпадку мы будзем інфармаваць нацыянальныя дэлегацыі пра тое, што адбываецца ў Беларусі пасьля гэтага "круглага стала". У нас пакуль абсалютна пазытыўныя эмоцыі, настрой пасьля трох дзён працы ў Бэрліне. У выніку: 3:0 на нашу карысьць. 1:0 - гэта паседжаньне Сталага Камітэту, калі дэлегацыя Нацсходу не была легітымізаваная. 2:0 - на Палітычным Камітэце была ўхваленая спэцыяльная рэзалюцыя па Беларусі, прапанаваная Стэньні Хоерам. І 3:0 - сам "круглы стол", які прадэманстраваў, што нашы аргумэнты, нашы факты больш моцныя, чым у афіцыйнай дэлегацыі.

Што да зьместу рэзалюцыі па Беларусі, спадар Лябедзька адзначыў, што гэта "ксэракопія й зьлепак з сытуацыі ў Беларусі". У ёй прыводзяцца канкрэтныя прыклады: гандаль зброяй, ценявы бюджэт, перасьлед апазыцыі, наступ на свабоду слова.

Аляксандар Дашчынскі

Радыё Рацыя