1. Глава церкви, мать четверых детей, водитель грузовика. Британской королеве Елизавете II — 95 лет
  2. «Вы не понимаете, что у вас свобода». Семеро немцев хотят перебраться в Беларусь: тут нет локдауна
  3. В Минске заметили эксклюзивный внедорожник с клиренсом полметра и ценой почти полмиллиона евро
  4. Зеленский предложил Путину встретиться на Донбассе
  5. Пособие на погребение снова сократилось. В ФСЗН рассказали, сколько оно сейчас составляет
  6. «Все границы перешли!» Путин о «попытке госпереворота и убийства Лукашенко» в Беларуси
  7. Отдых в пандемию: можно ли съездить в автобусный тур и обязательна ли самоизоляция после возвращения
  8. Названы имена 14 бойцов, освобождавших Беларусь. Проверьте, нет ли среди них ваших родственников
  9. 35 лет после Чернобыля. История женщины, родившей сына в апреле 1986-го
  10. «В пандемию люди соскучились по общению». В Минске открылся клуб с настолками и баром, сходили туда
  11. Белорусы жалуются на задержку пенсий и пособий. В Минтруда пояснили, в чем дело
  12. В Минске и окрестностях — много силовиков и колонны техники. В МВД уверяют, что «плановые учения»
  13. Многодетная семья всего за год переехала из «двушки» в свой дом. Вот их история и все расчеты
  14. Водитель автобуса передал пассажирам по громкой связи «привет от политзаключенных». Итог: 15 суток
  15. Как самому недорого создать эффектный сад без помощи ландшафтного дизайнера. Вот простые советы
  16. Точки над i. От назначенной на четверг встречи Лукашенко и Путина ждут судьбоносных решений
  17. Знакомьтесь с отважной белоруской, которая решилась взойти на самую высокую вершину земли
  18. Макей: Мы хотели бы иметь ясность, в каком статусе назначенный посол США намерена работать в Беларуси
  19. Суперлиги пока не будет. Большинство клубов отказалось от участия
  20. «Остеопороз может привести к инвалидности». Поговорили с врачом о еще одной эпидемии 21-го века
  21. Вводят новшества по валютному рынку: что меняется, к чему готовиться белорусам? Простые вопросы и ответы
  22. «Однушки» — от 170 долларов. Что сейчас происходит на рынке аренды квартир в Минске и что дальше
  23. Власти смогут вводить ограничения и запреты по валютному рынку. Среди причин — падение рубля
  24. В Беларуси запретили продажу популярного печенья, которое было во многих магазинах. Что с ним не так
  25. Што не так з беларускамоўнымі садкамі і школамі? Абмяркоўваем з бацькамі
  26. «Согласился с обвинением». Что сказали в суде предшественник Бабарико на посту главы банка и преемник
  27. «Череп маленький — мозг не помещается». История мамы парня, который родился с микроцефалией
  28. Новые выборы уже в этом году и права человека. Парламентская ассамблея Совета Европы приняла резолюции по Беларуси
  29. Их фура — их дом на колесах: как работает семья дальнобойщиков из Пинска, где жена — королева красоты
  30. Убита телохранителем, погиб от рук племянника. Как глав государств убивают на посту


На сустрэчы ў Вільні экспэртныя групы Міністэрстваў замежных справаў Беларусі і Літвы абмеркавалі гандлёвыя сувязі дзьвюх краінаў. Для Беларусі гандлёвыя дачыненьні зь Літвой – гэта шлях на рынак Эўразьвязу і магчымасьць прадаваць свае тавары па высокіх эўрапейскіх коштах.

На сустрэчы і кансультацыях у Вільні галоўным было абмеркаваньне гандлёвай палітыкі – паляпшэньня умоваў узаемнага гандлю Беларусі і Літвы ды мытныя тарыфы з пункту гледжаньня інтэграцыйных працэсаў – Літвы з Эўразвязам і Беларусі з Расеяй. Беларускую дэлегацыю ачольваў дырэктар дэпартамэнту каардынацыі замежнаэканамічнай дзейнасьці МЗС Аляксандар Куцэлай, літоўскую – дырэктар эканамічнага дэпартамэнту МЗС Ромас Швядас.

(Швядас: ) "Для Літвы, без сумневу, беларускі рынак вельмі істотны, бо Беларусь – блізкая суседняя дзяржава, і досыць вялікая дзяржава. Беларусь зараз абмяркоўвае праект мытнага саюзу з Расеей – для Літвы гэта мае значэньне ў гандлёвых дачыненьнях, у тым жа часе Беларусь цікавіць інтэграцыя Літвы ў Эўразьвяз, бо для Беларусі гэта цяпер будзе эўрапейскі рынак – і высокія кошты на продаж беларускіх тавараў. Для Беларусі літоўскі рынак істотны, бо ўзровень коштаў на Беларусі ніжэйшы, чым ў Літве – таму Беларусі выгодна экспартаваць свае тавары, і літоўскія імпарцёры ахвотна супрацоўнічаюць зь Беларускімі вытворцамі. А для літоўскіх экспарцёраў, якія вязуць свае тавары ў Беларусь, існуюць праблемы з разьлікамі – ня ў час разьлічваюцца, гэта не сакрэт, – якраз і гэта абмяркоўвалася ў Вільні.

Беларусі больш выгодна прадаваць свае тавары ў Літву. Вось чым зацікаўленыя літоўскія фірмы, дык гэта інвэстыцыямі ў Беларусі, якія ўжо пачаліся. Дэлегацыі абмяркоўвалі умовы інвэстыцыяў, асабліва для лёгкай прамысловасьці".

Паводле статыстыкі, па выніках гандлю Беларусі зь дзяржавамі па-за СНД ў першай чвэрці 2002 году Літва заняла 5-е месца па гандлёвым абароце, 6 – па экспарце і 4 – па імпарце. У грашовым выглядзе таваразварот між Беларусьсю і Літвой складае 124,2 млн даляраў ЗША.

Таваразварот за мінулы год вырас на 15% ў параўнаньні з гэткім жа пэрыядам летась менавіта дзеля большай беларускай актыўнасьці на літоўскім рынку. Беларусь больш прадае тавараў на літоўскі рынак, чым Літва – на беларускі.

За апошні год зьменшылася колькасьць замоваў зь Літвы на мінэральныя ўгнаеньні і нафтапрадукты зь Беларусі. Нядаўна дзеля розьніцы ў коштах праводзіліся антыдэмпінгавыя досьледы адносна літоўскай шклаваты на беларускім рынку і беларускай вапны на літоўскім рынку. Літва падала ўсе неабходныя для досьледу зьвесткі і дакумэнты, але пачала больш стрымана рэагаваць на беларускія прапановы. Тым часам Беларусь спрабуе адкрыць літоўскі рынак збыту і для лекаў беларускай вытворчасьці.

(Швядас: ) "Гаворка вялася пра рэгістрацыю беларускіх мэдыцынскіх прэпаратаў у Літве, былі прадстаўнікі адпаведных службаў абедзьвюх краінаў. Паводле існуючага парадку ў Літве ўсе лекі мусяць адпавядаць стандартам Эўразьвязу, каб прайсьці рэгістрацыю – а беларускія лекі ня ўсе адпавядаюць эўрастандартам. Але затое гэтыя лекі таньнейшыя, так што на іх быў бы попыт. Было вырашана, што рэгістрацыйныя службы Літвы і Беларусі сустрэнуцца дзеля асобных перамоваў і паспрабуюць вырашыць гэтую праблему, але, зь іншага боку, стандарты ёсьць стандарты".

Найбольш Беларусь прадае Літве нафтапрадукты, мінэральныя рэчывы – вапну, азотныя ды іншыя ўгнаеньні, апрача таго – харчовыя прадукты жывёльнага і расьліннага паходжаньня, сынтытычныя валокны і трактары. У Літвы Беларусь набывае збожжа – пшаніцу, ячмень, а таксама электратавары і мэханічнае абсталяваньне.

Тацяна Поклад, Вільня
-15%
-50%
-15%
-5%
-10%
-12%
-20%
-5%
-10%
0070970