Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Менскі гарсуд адмовіўся задаволіць пазоў рэдакцыі газэты "Народная Воля" да суду Ленінскага раёну Менску. 18 чэрвеня судзьдзя Ленінскага райсуду Людміла Грачова арыштавала 5 мільёнаў беларускіх рублёў, якія знаходзяцца на рахунку газэты, у зьвязку з судовым пазовам супраць выданьня, які будзе разглядацца 29 ліпеня.

У сваёй заяве галоўны рэдактар газэты Іосіф Сярэдзіч гаворыць, што з гэтай прычыны газэта штодня церпіць страты на 50 тысяч рублёў і называе рашэньне першаснай судовай інстанцыі заўчасным пакараньнем. Аднак судзьдзя Менскага гарадзкога суду Іна Яблыкава пазоў газэты да суду задаволіць адмовілася.

Такое рашэньне Іосіф Сярэдзіч назваў яшчэ адным пацьверджаньнем таго факту, што ў дзяржаве існуе палітычная замова на зьнішчэньне незалежных мэдыяў.

Галіна Абакунчык, Менск