177 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Генпрокурор обвинил сопредельные государства в попытке внедрить в Беларусь «коричневую чуму»
  2. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  3. «Молодежи здесь заняться нечем». История о вынужденном переселении в деревню — по распределению
  4. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отравилась мухоморами
  5. Суд по делу задержанной журналистки TUT.BY Любови Касперович не состоялся. Она остается на Окрестина
  6. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  7. ГПК: сбор за выезд за границу на машине надо будет оплачивать с 1 июня
  8. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  9. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  10. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  11. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  12. Какая боль в шее особенно опасна и что при этом делать нельзя
  13. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой». Мнение
  14. «Все средства будут использованы». Сколько денег белорусы уже собрали на восстановление костела в Будславе
  15. «Шахтер» обыграл «Неман» и установил новый рекорд чемпионата. БАТЭ добыл волевую победу над «Рухом»
  16. Рост ВВП, долгов и заветные «по пятьсот». Кратко о том, как развивалась экономика в последние 10 лет
  17. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  18. Тысячи человек пришли на первый за 30 лет концерт «Кино» в Москве. Показываем, как это было
  19. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  20. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США
  21. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  22. Открыли TikTok-парк, в планах — расчетно-справочный центр. Как пробуют «оживить» торговый центр «Столица»
  23. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  24. Матч между хоккейными сборными Беларуси и Казахстана отменен
  25. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  26. По центру Минска ранним утром гулял бобр. Рассказываем, что с ним приключилось
  27. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  28. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  29. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  30. Фура и микроавтобус столкнулись под Смоленском — пострадали 13 белорусов, один в крайне тяжелом состоянии


Беларускія бібліятэкі (найперш сельскія) могуць страціць сваіх апошніх чытачоў. Паводле загадаў аддзелаў культуры абласных выканкамаў, за кожны асобнік мастацкай, даведачнай літаратуры, нават за часопіс трэба плаціць некалькі соцень рублёў. Бібліятэчныя работнікі кажуць, што такі спосаб самастойнага выжываньня адвадзіць ад бібліятэк ня толькі патэнцыйных, але й сталых чытачоў.

Кантынгент наведнікаў грамадзкіх бібліятэк — найперш студэнты, пэнсіянэры ды іншыя катэгорыі насельніцтва, якія ня могуць сабе дазволіць занадта часта наведваць кніжныя крамы. Таму адмысловы загад пра перавод сфэры сацкультбыту на максымальнае самазабесьпячэньне ўспрыняты са зьдзіўленьнем нават у асяродку саміх супрацоўнікаў гэтай галіны.

Каб пачытаць адно выданьне, цяпер трэба заплаціць ад 200 да 500 рублёў за асобнік у залежнасьці ад паліграфічнага выкананьня — выходзіць, паход у бібліятэку для сельскага жыхара цяпер параўнальны з наведваньнем крамы. Чаму ўрэшце аддасьць перавагу нават заўзяты чытач — цалкам зразумела.

Ідэя перавесьці бібліятэкі на камэрцыйныя рэйкі належыць чыноўнікам Міністэрства культуры, якое ёсьць непасрэдным куратарам гэтай сфэры. У міністэрстве спасылаюцца на адсутнасьць бюджэтнага фінансаваньня, а на заробленыя такім чынам грошы, маўляў, кожная бібліятэка зможа аднавіць свае сьціплыя і ў абсалютнай бальшыні маральна састарэлыя фонды.

У гарадах, дзе колькасьць абанэнтаў куды большая і гвалтоўны пераход на неўласьцівую дагэтуль форму дачыненьняў можа выклікаць пэўны супраціў, камэрцыялізацыя бібліятэк ідзе не такімі шпаркімі тэмпамі. Распавядае загадчыца бібліятэкі аршанскай вучэльні чыгуначнікаў Ларыса Кліноўская:

(Кліноўская: ) "У гарадзкой бібліятэцы ёсьць платны аддзел. Там літаратура, якую любіць народ: у яркіх вокладках, пераважна дэтэктывы. Бібліятэкі цяпер прымушаюць займацца камэрцыяй. З кожным чытачом падпісваецца дамова, тыя пакідаюць пэўную суму на некалькі дзён і пашпарт. Кніжкі даюць на мінімальны тэрмін. Літаратура, на мой погляд, самае "сьмецьце". Пятнаццаць тамоў нейкай сэрыі выдаецца, дык людзі ўжо на сярэдзіне ня памятаюць, пра што было напачатку. Нічога цікавага для чалавека, які думае. Але бібліятэкі маюць права зарабляць грошы, і таму такі від паслугаў паступова пашыраецца. Гэта вырашана на дзяржаўным узроўні, і нашыя галіновыя часопісы ўвесь час пішуць, што бібліятэкі павінны вучыцца зарабляць самастойна".

Ніхто з адмыслоўцаў ня можа згадаць прэцэдэнт, каб дзесьці ў сьвеце публічныя бібліятэкі бралі грошы з чытачоў. У скрайнім выпадку можа брацца задатак, калі справа тычыцца дарагіх фаліянтаў ці эксклюзіўных альбо старадаўніх выданьняў. Але адсутнасьць нават мінімальнага фінансаваньня, неабходнага для жыцьцядзейнасьці грамадзкіх бібліятэк у Беларусі, вымушае мясцовыя ўлады ісьці на рызыкоўныя экспэрымэнты.

Ігар Карней, Менск
-10%
-10%
-25%
-25%
-10%
-10%
-20%
-21%
-35%
-20%