Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


А да таго часу Міхаіл Чыгір просіць канстытуцыйных судзьдзяў разгледзець ягоную спрэчку з падатковымі органамі.

У сваім апошнім слове на сёньняшнім працэсе ў Фрунзенскім судзе Менску Міхаіл Чыгір настойваў на тым, што не вінаваты ў страце "Белаграпрамбанкам" мільёну даляраў. Гэты мільён быў пералічаны канадзкай будаўнічай фірме як аванс за будаўніцтва ў Менску новага офіса, калі Чыгір быў старшынём "Белаграпрамбанку". Але будоўлю спынілі пасьля ягонага сыходу і безь яго разарвалі адносіны з канадцамі. "Я не магу адказваць за тое, чаго не рабіў, і таму мне няма чаго саромецца, гледзячы ў вочы людзям", — заявіў сёньня суду Міхаіл Чыгір.

Што да абвінавачаньня ў нявыплаце падаткаў, то тут былы прэм’ер ня быў такі катэгарычны. Ён згодны заплаціць частку грошай, калі гэтага запатрабуе Канстытуцыйны суд. Экс-прэм’ер просіць канстытуцыйных судзьдзяў даць тлумачэньне той нормы закону, якая ўсталёўвае падаткі для асобаў, што працуюць за мяжой.

Паводле Чыгіра, такіх беларускіх грамадзянаў ад 50 да 100 тысяч, і большасьць зь іх можна прыцягнуць да адказнасьці за недакладную выплату падаткаў, бо няма дакладнасьці ў законе. "Нават у судзе гучалі супярэчлівыя высновы супрацоўнікаў падатковых органаў адносна таго, як я павінен быў плаціць падаткі за пэрыяд, калі працаваў у Маскве на нямецкі канцэрн. Відавочна, што закон мае хібы. Але тлумачэньне супярэчлівай нормы закону можа зрабіць толькі Канстытуцыйны суд, а ня сьледчыя ці падатковая інспэкцыя. Калі зь ягонага тлумачэньня будзе выцякаць, што я памыляўся, я гатовы заплаціць грошы", — заявіў у апошнім слове Міхаіл Чыгір.

Аднак невядома, ці будзе судзьдзя Натальля Варэнік апэляваць да Канстытуцыйнага суду. Яна абвесьціла, што ідзе складаць прысуд, які зачытае ажно 23 ліпеня. Экс-прэм’ер лічыць, што такі вялікі час на развагі над прысудам спатрэбіўся невыпадкова.

(Чыгір: ) "Паўтаруся, судовыя органы ў нас знаходзяцца пад значным кантролем. Аднак мяркую, што нейкі супраціў ціску судзьдзя будзе аказваць, таму што яна добра ведае пра адсутнасьць тэрміну адказнасьці за незаконныя рашэньні. У любы момант потым могуць спытаць, чаму было прынятае такое рашэньне", — лічыць Міхаіл Чыгір.

Пракурор на мінулым тыдні запытаў для Чыгіра тры гады зьняволеньня з адтэрміноўкай на два гады.

Алег Грузьдзіловіч, Менск