Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


"Узровень свабоды прэсы ў Беларусі ўжо шмат гадоў характарызуецца міжнароднымі экспэртамі як прыклад аднаго з самых нізкіх у сьвеце", - пра гэта гаворыцца ў адмысловай рэзалюцыі Эўрапарлямэнту аб свабодзе слова ў Беларусі, прынятай 4 лістапада. Эўрапейцы заклікалі беларускія ўлады "спыніць перасьлед незалежных газэтаў, спыніць крымінальны перасьлед журналістаў і выканаць міжнародныя абавязкі ў галіне свабоды прэсы". Асобным пунктам эўрапейскія дэпутаты заклікалі афыіцыйны Менск "зьмяніць закон аб СМІ ў сьвятле міжнародных стандартаў". 104 дэпутаты прагалавалі "за" дакумэнт, толькі двое выступілі "супраць" і адзін устрымаўся. Па рашэньні дэпутатаў тэкст рэзалюцыі будзе накіраваны таксама прэзыдэнту Расеі.

У адмысловай рэзалюцыі па СМІ ў Беларусі эўрапейскія дэпутаты нагадалі беларускім уладам пра тыя абавязкі, якія афіцыйны Менск узяў на сябе ў межах міжнародных арганізацыяў і запатрабавалі іх выкананьня. Нагодай для зьяўленьня жорсткай рэзалюцыі сталі апошнія факты крымінальнага перасьледу недзяржаўных журналістаў. У рэзалюцыі пералічваюцца гучныя справы Міколы Маркевіча й Паўла Мажэйкі, узбуджэньне крымінальнай справы супроць рэдактара "Рабочага" Віктара Івашкевіча, адмова ў друкаваньні Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Сяргея Законьнікава, арышт рахункаў "Народнай волі", справа Бандажэўскага й г.д.

Узровень свабоды прэсы ў Беларусі ўжо шмат гадоў характарызуецца міжнароднымі экспэртамі як прыклад аднаго з самых нізкіх у сьвеце", - канстатавалі дэпутаты Эўрапарлямэнту.

Іх патрабаваньні сфармуляваныя ў 9 пунктах. Першым пунктам яны запатрабавалі "тэрмінова перагледзець вынікі судовага працэсу супроць журналістаў Міколы Маркевіча ды Паўла Мажэйкі й спыніць усе іншыя палітычна матываваныя працэсы супроць незалежных СМІ ў Беларусі". Акрамя таго, эўрапейцы заклікалі беларускія ўлады адмяніць забарону на публікацыю няўгодных аўтараў, размарозіць банкаўскія рахункі недзяржаўных газэтаў, даць роўныя магчымасьці дзяржаўнай і недзяржаўнай прэсе.

Асобным пунктам эўрапейскія дэпутаты заклікалі афіцыйны Менск "зьмяніць закон аб СМІ ў сьвятле міжнародных стандартаў".

Таксама ў асобны пункт вылучаная справа Бандажэўскага. Дэпутаты зьвярнуліся да прэзыдэнта Эўрапарлямэнту "з просьбай прасачыць за тым, каб справа навукоўца Бандажэўскага была разгледжаная незалежнай камісіяй".

Эўрапарлямэнт прапанаваў Камісіі, Радзе й дзяржавам - удзельніцам гэтай арганізацыі - "падтрымаць усе ініцыятывы для забесьпячэньня свабоды СМІ й незалежнасьці журналістаў у Беларусі". Гэтак, дэпутаты ініцыявалі распрацоўку праграмы ў межах унівэрсытэтаў дзяржаваў-удзельніц для таго, каб даць студэнтам зь Беларусі магчымасьць атрымліваць журналісцкую адукацыю.

Па рашэньні дэпутатаў Эўрапарлямэнту тэкст гэтай рэзалюцыі будзе накіраваны ня толькі ва ўсе эўрапейскія структуры й ураду Беларусі, але й прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну - "у зьвязку з саюзам паміж Беларусьсю й Расеяй".

Радыё Рацыя