Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Общество


Маскоўскі раённы суд Менску прызнаў яго вінаватым у парушэньні артыкула 166 Адміністрацыйнага кодэкса: "непадпарадкаваньне законным … патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі пры выкананьні імі службовых абавязкаў па ахове грамадзкага парадку". Нагадаем: мастак быў затрыманы 3-га ліпеня падчас вулічнага пэрформансу, прымеркаванага да Дня Незалежнасьці.

Прадстаўніком падсуднага (фактычна - адвакатам) Пушкіна ў судзе выступаў cупрацоўнік праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч. Бараніць падсуднага аказалася досыць складана: Пушкін цалкам пацьвярджаў, што супраціўляўся міліцыянтам. Распавядае кіраўнік "Вясны" Алесь Бяляцкі, які таксама прысутнічаў у залі паседжаньняў.

А.Б.: - Ён прызнаваў віну. Бараніць адвакату ў такой сытуацыі надзвычай цяжка. Таму што адвакат ну павінен жа за штосьці зачапіцца! Алесь прызнаўся, што ён сапраўды не падпарадкоўваўся міліцыі. Прычым тлумачэньне яго было такое: як поп ня можа спыніць сваю службу, так і мастак ня можа спыніць свой пэрформанс, калі пэрформанс пайшоў…

"Вясна" лічыць, што пакараньне Пушкіна магло аказацца й менш лагодным: артыкул, па якім зьвінавачваўся мастак, дазваляе спаганяць ад 5-і да 10-і мінімалак альбо прысуджаць да 15 сутак зьняволеньня. Магчыма, на суд паўплывала просьба абаронцы не прызначаць у якасьці меры стрыманьня зьняволеньне, а можа й ціхамерныя паводзіны падсуднага на працэсе. (Нагадаем: пры канцы мінулага тыдня Алесь Пушкін у інтэрвію Рацыі дэкляраваў цьвёрды намер прасіць у судзьдзі "суткі" замест штрафу (грошай на які, маўляў, усё роўна няма), але сёньня ён усё ж такі перадумаў…

І тым ня менш Пушкін, несумненна, застаецца самым скандальным мастаком у Беларусі. Мы ўжо ўзгадвалі ягоную акцыю з тачкай гною ля Адміністрацыі прэзыдэнта, прымеркаваную да 5-годзьдзя кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі. (Тады супраць Пушкіна завялі крымінальную справу, і ён атрымаў 2 гады з адтэрміноўкай.) Тэматыка той акцыі была зусім іншаю, але мэта - тая ж: мастацкімі сродкамі прыцягнуць увагу грамадзкасьці да вострай праблемы. (3-га ліпеня ён заклікаў аб'ектыўна падыходзіць да падзеяў Другой Сусьветнай вайны й згадваў актывістаў тагачаснага антысавецкага руху).

А як у іншых дзяржавах складаюцца дачыненьні ўладаў з аматарамі палітычнага пэрформансу? Ізноў размаўляю з Алесем Бяляцкім.

RR: - Я хацела б зьвярнуцца па ваш досьвед дачыненьняў з замежнымі калегамі: ці ў іх сапраўды такія выпадкі адсутнічаюць, калі мастака, пэрформэра забіраюць на вуліцы за тое, што ён спрабаваў прыцягнуць увагу грамадзкасьці да сваёй пэрсоны, нейкіх сваіх ідэяў?

А.Б.: - Безумоўна, што й судовая сыстэма, і сыстэма пакараньня ў эўрапейскіх краінах значна больш лагодная й чалавечная. Нягледзячы на тое, што рэпрэсіўныя мэханізмы існуюць паўсюль, - там яны падыходзяць абсалютна індывідуальна, абсалютна ўдумліва, улічваюць усе фактары "за" й "супраць"… Да іх ставяцца так, як да пэрформансу. Я сам не мастацтвазнаўца, але ведаю такія выпадкі, калі расейскія мастакі ладзілі такія пэрформансы, што яўна выходзілі за межы аховы грамадзкага парадку. Але тым ня менш, яны ўспрымаліся менавіта як акцыі мастацкага характару. Праводзілі іх мастакі, ставілі мастацкія задачы… Алесь Пушкін - прафэсійны мастак, а ня Ваня-маляр, які вокны малюе… І ягоныя пэрформансы заўсёды ўражвалі мяне.

Дарэчы, у Маскоўскім судзе Пушкін ўсё ж такі зладзіў абяцанае ім надоечы шоў для маладой судзьдзі Надзеі Рауцкай.

А.Б.: - Ён даў ёй нейкія журавіны ці трускаўкі, а таксама сваю касэту хацеў падарыць. Натуральна, яна гэтага не прыняла, але паставілася да гэтага нармальна…

Вольга Бабак

Радыё Рацыя