Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Намесьнiк старшынi Партыi БНФ прафэсар Юры Хадыка ўвечары 5 ліпеня быў схоплены ля свайго дому мiлiцыяй i адвезены ў спэцпрыёмнiк-разьмеркавальнiк на Акрэсьцiна, дзе ён будзе адбываць пакараньне за ўдзел у акцыі 24 сакавіка - падчас сьвяткаваньня Дня Волі ў Горадні.

Нагадаем, 24 сакавiка прафэсар Юры Хадыка ўдзельнiчаў у сьвяткаваньнi Дня Волi ў Горадні й разам зь iншымi актывiстамi быў затрыманы міліцыяй. У выніку шматлікіх захадаў - зваротаў БНФ, праваабарончых арганізацыяў, прэсы - ён быў адпушчаны да суду.

Пасьля гэтага прафэсар накіраваўся у Прагу, дзе прачытаў цыкл лекцыяў у Карлавым унівэрсытэце. І як законапаслухмяны грамадзянін, 8 красавіка, у вызначаны тэрмін, прыехаў у Горадню на судовае паседжаньне. У той жа дзень Юры Хадыка быў асуджаны паводле артыкула 167 частка 1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях Беларусі на максымальны тэрмін - 10 сутак зьняволеньня. Але тады ў Горадні Юрыя Хадыку не затрымалі й не пасадзілі, і ён вярнуўся ў Менск. Амаль 3 месяцы прафэсар спакойна хадзіў на працу, ніхто яго не турбаваў. Але пільныя праваахоўныя органы пры канцы мінулага тыдня схамянуліся: 8 лiпеня павінен быў скончыцца трохмесячны тэрмiн, пасьля якога адмiнiстрацыйны прысуд быў бы скасаваны. Але позна ўвечары 5 лiпеня прафэсара падпільнавалі міліцыянты каля ягонага пад'езду, дзе спадар Хадыка шпацыраваў з сабакам, i адвезьлі на Акрэсьцiна.

Партыя БНФ патрабуе неадкладнага вызваленьня аднаго з фронтаўскiх лiдэраў. Старшыня партыi Вiнцук Вячорка заявiў: "Гэтая "адкладзеная" расправа над прафэсарам Хадыкам - дадатковая iлюстрацыя таго, што рэжым не зьбiраецца набываць чалавечы твар. Судзiлiшча над сябрам Партыі БНФ Мiколам Маркевiчам i журналiстам Паўлам Мажэйкам, пачатак крымiнальнай справы супраць яшчэ аднаго намесьнiка старшынi Партыі БНФ Вiктара Iвашкевiча, садысцкае зьбiцьцё мастака Алеся Пушкiна й, урэшце, арышт Юр'я Хадыкi - усё гэта сьведчаньнi нянавiсьцi ўлады да свабоднага слова й да незалежнiцкай думкi".

Радыё Рацыя
,