Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Прынамсі, да наступнага лютага... Такое рашэньне прынятае ў суботу, 6 ліпеня на паседжаньні Сталага Камітэту ПА АБСЭ ў Бэрліне. За захаваньне ранейшага нявызначанага статусу беларускага парлямэнту ў гэтай уплывовай міжнароднай структуры прагаласавалі ўсе дэлегацыі, за выключэньнем Расеі, Армэніі, Швайцарыі. 9 дэлегацыяў ўстрымаліся. Такім чынам, да наступнай зімовай сэсіі ПА АБСЭ крэсла насупраць шыльдачкі "Беларусь" у Парлямэнцкай Асамблеі будзе заставацца незанятым.

Паседжаньне Сталага Камітэту ПА АБСЭ доўжылася ў суботу дзьве гадзіны. Гадзіна 20 хвілінай зь іх была прысьвечаная "беларускаму пытаньню".

Нагадаем, з 6 да 10 ліпеня ў Бэрліне праходзіць летняя сэсія ПА АБСЭ, на якой, у ліку іншых пытаньняў, павінна быць вырашана, ці будзе легітымізаваны статус беларускага парлямэнту ў гэтай уплывовай палітычнай структуры. Дэлегацыю Нацыянальнага сходу ўзначаліў віцэ-сьпікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў, у яе складзе - дэпутаты Анатоль Красуцкі, Юры Марозаў, а таксама сябра Савету Рэспублікі Натальля Андрэйчык. Прадстаўнікі афіцыйнага Менку, натуральна, спадзяваліся на "размарожваньне" месца беларускага парлямэнту. На пачатку чэрвеня беларускія дэпутаты нават прынялі адмысловы зварот да ПА АБСЭ, у якім абвінавацілі кіраўніцтва АБСЭ ў замаруджваньні вырашэньня пытаньня аб прызнаньні паўнамоцтваў беларускага парлямэнту ў ПА АБСЭ. Дарэчы, інтарэсы Палаты лабіраваў нават сам прэзыдэнт Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Адрыян Сэвэрын. Але намаганьні былі марнымі, вынік - адмоўны.

Мы зьвязаліся з Анатолем Лябедзькам, які знаходзіцца ў Бэрліне.

А.Л.: - З двухгадзіннага паседжаньня Сталага Камітэту 1 гадзіна 20 хвілінаў былі прысьвечаныя беларускаму пытаньню. Натуральна, і мы, і прадстаўнікі ўлады рыхтаваліся да сэсіі. Яны рабілі стаўку на працу з кіраўніцтвам ПА АБСЭ, а мы - з нацыянальнымі дэлегацыямі. Была падрыхтаваная база для таго, каб легітымізаваць на бягучай сэсіі, і гэтаму спрыяў прэзыдэнт Парлямэнцкай Асамблеі Адрыян Сэвэрын. Аднак нам удалося настояць, каб адбылася дыскусія й працэдура галасаваньня. Усе дэлегацыі, якія выступалі, за выключэньнем Расеі, выказаліся за тое, каб не легітымізаваць Нацыянальны сход і перанесьці разгляд гэтага пытаньня на наступную сэсію, якая адбудзецца ў лютым будучага году. Былі падрыхтаваныя нават бэджы для групы Канаплёва, аднак вынік ёсьць той, які ёсьць...

Такім чынам, беларускі парлямэнт зноў не прызнаны ва ўплывовых міжнародных структурах. Прынамсі, да лютага.

Дэлегацыя апазыцыі, у складзе якой, нагадаем, Анатоль Лябедзька, Валянціна Палевікова й Уладзімер Нісьцюк, праводзяць у Бэрліне працоўныя сустрэчы з прадстаўнікамі іншых краінаў.

А.Л.: - У нас адбыўся шэраг сустрэчаў - з кіраўніком амэрыканскай дэлегацыі, спадаром Сьмітам, і сябрамі дэлегацыі, невялічкая сустрэча зь міністрам замежных справаў Нямеччыны Ёшкам Фішэрам, з дэлегацыямі Ўкраіны, Славаччыны, Латвіі. 8 ліпеня адбудзецца адмысловы "круглы стол" па Беларусі, ён ладзіцца спэцыяльнай працоўнай групай па Беларусі ПА АБСЭ. Будзе мажлівасьць выступаць нам - ад Кансультацыйнай нарады апазыцыйных палітычных партыяў - і прадстаўнікам Лукашэнкі.

Радыё Рацыя