Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Ад 1 ліпеня страйк зь нявыплатай падаткаў цягам месяца абвесьцілі прадпрымальнікі Слоніма.

За прычыны страйкавых настрояў паўсталі патрабаваньне дзяржавы ўвесьці касавыя апараты з 1 ліпеня ды новы праект Дэкрэту прэзыдэнта РБ, які мае быць уведзены з 1 верасьня гэтага году. Паводле гэтага праекту, стаўкі адзінага падатку падвышаюцца ў 2-3 разы праз павелічэньне каэфіцыенту для імпартовых тавараў (мае быць 2 супраць ранейшага 1,3). Штрафы тым, хто не выконвае дэкрэту, таксама павялічваюцца супраць ранейшых.

Прадпрымальнікі лічаць гэткія дзеяньні зьдзекам зь іхнае працы й непавагай да іхнага пакупніка, для якога чыннасьць уладаў абернецца падвышэньнем коштаў на прадукцыю.

Чым аргумэнтуюць сваё абурэньне дачынна касавых апаратаў прадпрымальнікі? Найперш бачная праблема кошту: 170 даляраў патрабуе набыцьцё самое тэхнікі плюс 40 тысяч на два месяцы - тэхнічнае абслугоўваньне апаратаў.

Але кошт і самое ўсталёўваньне апаратаў - гэта паўбяды - адзначае індывідуальны прадпрымальнік, сустаршыня грамадзкай арганізацыі "Прыватная ўласнасьць" Леанід Малахаў.

Л.М.: - Здесь вопрос еще в том, что предприниматель должен, обязан после того, как у него появился кассовый аппарат, завести расчетный счет в банке, заниматься инкассацией - то ли ее заказывать, то ли самому инкассировать. Вместо того, чтобы стоять за прилавком и работать. У него же будет лимит определенный в кассовом аппарате. И если вдруг у него касса свыше лимита, - он обязан прекращать работу, все бросать и ехать в банк сдавать деньги. И потом для оплаты своих каких-то расходов он должен эти свои деньги снимать со счета… Все это очень неудобно для предпринимателя, мягко говоря. Нанять бухгалтера, который бы занимался всем этим, - это не по карману. Аренда очень высокая на выставках - в среднем $30 в день. Бывает и выше. Плюс кассовый аппарат, плюс его техобслуживание, плюс инкассация, плюс расчетный счет, плюс бухгалтер… Времени нет работать. А если дорогой продукцией предприниматель торгует? А лимит кассы один - и если ему повезло и пару покупок у него совершили - что дальше: ему срываться и ехать сдавать кассу? В противном же случае - штрафные санкции.

Гэткія дзеяньні ўлады - мяркуе мой суразмоўца - выдаюць на чарговую спробу зацыраваць дзіркі ў бюджэце пасродкам штрафных санкцыяў. Прадпрымальнік будзе змушаны парушаць бязглуздыя дэкрэты: ягонае становішча сёньня незайздроснае - пакупнікоў усё менее. Бо здольнасьць плаціць у беларусаў паніжаецца з кожным днём.

Новыя правілы будуць спрыяць падвышэньню й цяпер высокіх коштаў і немагчымасьці гандляра засяродзіцца на сваёй працы й максымальна зацікавіць пакупніка. Гэткім чынам новыя правілы ані прадаўцу, ані пакупніку ніякай карысьці не прынясуць.

Тым часам за адно з афіцыйных абгрунтаваньняў уводзінаў касавых апаратаў выстаўляюцца інтарэсы пакупнікоў: маўляў, яны будуць мець чэк і ў выпадку нізкай якасьці тавару змогуць вярнуць яго назад.

Мой суразмоўца, аднак, лічыць, што гэткая матывацыя не выглядае на праўдзівую, а ўладныя захады - на мэтазгодныя.

Л.М.: - Если они так беспокоятся - горисполком, Совмин - о защите прав потребителей, как они это аргументируют, то целесообразной была бы, к примеру, система гарантийных отрывных талонов. Специальных, которые ни к чему не обязывают, кроме юридической ответственности за них как за документ. Напечатать их, зарегистрировать - даже в той самой налоговой. И покупатель в случае каких-то конфликтных ситуаций вправе подавать в суд и т.д. Можно много придумать систем, которые будут защищать потребителя, но при этом не душить продавца. В самих кассовых аппаратах ничего страшного нет, но все сопутствующее их введению на фоне бедственного положения предпринимателей ведет к удорожанию продукции - раз и к разорению продавцов - два.

На думку прадпрымальнікаў, прагрэсіўным дакумэнтам быў Дэкрэт №12, які ануляваў накладныя й адрыўныя талёны й спрашчаў працу прадпрымальнікаў - значыць спрыяў больш эфэктыўнай працы. Прадпрымальнікі разумелі, што ім выгадней плаціць вышэйшы падатак, але мець больш магчымасьцяў зарабляць грошы. Сёньняшнія ж патрабаваньні ўладаў прадпрымальнікі ацэньваюць як "пятлю на шыі іхнае працы".

Юлія Дранчук

Радыё Рацыя