Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Нагадаем: у красавіку 2001 году ў момант перадачы дакумэнтаў з утрыманьнем, на думку беларускага правасудзьдзя, сакрэтных зьвестак ваеннага характару ў Менску былі затрыманыя грамадзянін Італіі 50-гадовы Анжэла Антоніа Пію й грамадзянка Беларусі 26-гадовая Ірына Ўшак.

У верасьні 2001 году Менскі гарадзкі суд прызнаў італьянца Пію вінаватым за шпіянаж (артыкул 358 Крымінальнага кодэксу) і вырак да чатырох з паловай гадоў турэмнага зьняволеньня, а ягоную нявесту й суўдзельніцу беларуску Ірыну Ўшак - да чатырох гадоў пазбаўленьня волі за здраду дзяржаве (артыкул 356 КК).

Італьянец адбываў пакараньне ў Навасадзкай калёніі суровага рэжыму (што пад Барысавам). Спадар Пію быў узорным зьняволеным, ён не парушаў правілаў знаходжаньня ў беларускай папраўча-працоўнай установе, трымаўся вельмі адкрыта й камунікабэльна - у калёніі ў яго зьявіліся сябры.

У красавіку сёлета Аляксандар Лукашэнка памілаваў Ірыну Ўшак. Ёй нават дазволілі пасьля вызваленьня наведаць ейнага жаніха спадара Пію, які адбываў пакараньне ў Навасадзкай калёніі. Гэтыя прапагандысцкія відэаздымкі сустрэчы зьняволенага італьянца з вызваленай беларускай некалькі разоў пракруціла Беларускае тэлебачаньне.

Беларускі Камітэт дзяржаўнай бясьпекі зрабіў тады відэазапіс з заявай спадара Пію, у якой засуджаны зьвінаваціў тых, хто яго накіраваў у Беларусь з адпаведным заданьнем. Свае надзеі на памілаваньне спадар Пію зьвязваў зь відэапасланьнем, просячы, каб ягоны зварот паказалі па ўсёй Італіі.

У кадры нявольнік сядзеў за сталом на тле пано з намаляванымі бярозкамі. Апусьціўшы долу вочы, Пію каяўся, што зьдзейсьніў злачынства: "Гэта было глупства, ідыятызм". З просьбай аб памілаваньні італьянца да кіраўніка Беларусі зьвярталіся таксама прэзыдэнт Італьянскай Рэспублікі, урад Вэнэцыянскай рэспублікі, старшыня камісіі італьянскага Сэнату. І толькі па зыходзе амаль трох месяцаў кіраўнік беларускай дзяржавы падпісаў Указ аб памілаваньні Анжэла Антоніа Пію.

Радыё Рацыя