179 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Смена внешности и запрет на съемку. Лукашенко подписал законы о госзащите и нацбезопасности
  2. По деньгам выходит дешевле, чем отели. Путешествие на автодоме по Полесью
  3. Крупные компании России в мае не поставляют нефть на «Нафтан». Сырье из Азербайджана также не ждут
  4. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой»
  5. Журналистку TUT.BY Катерину Борисевич перевели в гомельскую женскую колонию
  6. Сколько белорусы возмещают за коммунальные услуги и проезд в общественном транспорте
  7. «Он работает с онкобольными, а потом приходит на сеанс и плачет». Кто и как помогает психологу
  8. Суды и сутки, законы о госзащите и нацбезопасности, что с нефтью и долларом и пропавший футболист — все за вчера
  9. Врач рассказывает про анализ, который помогает проверить, все ли у вас в порядке с запасом железа
  10. Свидетель слышал все происходящее в зале, но суд это не смутило. Журналистке TUT.BY Касперович дали 15 суток
  11. Помните пса с пробитой головой и оторванным носом? Узнали, что сейчас с ним и ищут ли живодера
  12. Курс доллара упал почти до пятимесячного минимума. Что произошло и что будет дальше
  13. В Минске заработает еще один пункт вакцинации от ковида для всех желающих. Рассказываем, где и когда
  14. Погода на неделю: дожди и грозы, но тепло
  15. В полвторого ночи написал явку с повинной. О какой «взятке» 12-летней давности говорят в суде над Бабарико
  16. И снова умерли 10 человек. Минздрав выдал свежую суточную статистику по коронавирусу в Беларуси
  17. «Дорогое удовольствие для государства». Минтруда — о сокращении декрета и пересмотре размера пособий
  18. Белорусские каналы не будут показывать «Евровидение». Белтелерадиокомпания объяснила причину
  19. Врач — об опасности домашней пыли и том, как часто нужно делать уборку
  20. Зуд и гнойные корочки. Врач называет симптомы чесотки и рассказывает о лечении
  21. «Открыл нам неограниченный кредит и разрешил тратить, сколько хотим». Меценат Юрий Зиссер
  22. В Беларуси сокращается количество банкоматов, инфокиосков и платежных терминалов
  23. Инженер-программист и профессиональная модель. Вот какая девушка стала «Мисс Вселенная»
  24. Вот какие права и льготы Лукашенко дал арабам для застройки 10 квадратных километров Минска
  25. «Не представляет, как будет жить дальше». Поговорили с супругой военного, которому дали 18 лет колонии за госизмену
  26. «Скинул 20 кг за 5 месяцев». Белорус рассказывает, как похудел, а потом набрал мышечную массу
  27. Тренер по бегу объясняет, какую ошибку допускают новички и получится ли похудеть с бегом
  28. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  29. Генпрокурор: «Установлены сведения о еще живых нацистских преступниках. Из литовских батальонов СС и Армии Крайовой»
  30. Очевидцы сообщили о задержании ОМОНом велосипедистов на Цнянке


Кіраўніцтва партыі лічыць рашэньне суду, як і дзеяньні Мінюсту, незаконным і мерыцца дабівацца справядлівасьці нават у міжнародных судовых структурах.

Нагадаем: пісьмовае папярэджаньне АГП было вынесенае за публікацыю ў адным з красавіцкіх нумароў газэты "Народная воля" артыкулу лідэра партыі Анатоля Лябедзькі "Дзе грошы?", у якім аўтар пытаўся, куды ідуць сродкі ад гандлю зброяй, ажыцьцяўлянага афіцыйнымі ўладамі. У зьмесьце артыкулу Міністэрства юстыцыі ўбачыла закрананьне гонару й годнасьці кіраўніка дзяржавы - і вынесла АГП пісьмовае папярэджаньне.

Паводле дзейнага заканадаўства, яшчэ адно папярэджаньне цягам году можа прывесьці да закрыцьця гэтай палітычнай арганізацыі. Прадстаўнікі АГП на судзе - Яўген Лабановіч, Сяргей Альфер і Ўладзімер Раманоўскі - даводзілі, што апублікаваны артыкул ёсьць пэрсанальным меркаваньнем Анатоля Лябедзькі, але ніяк не афіцыйнаю пазыцыяй партыі, бо, паводле статуту арганізацыі, старшыня можа рабіць ад імя АГП заяву толькі пасьля ўзгадненьня яе са зьездам, палітрадай альбо Нацыянальным камітэтам партыі.

Да таго ж, суду спрабавалі давесьці: рашэньне, ці мелі месца ў артыкуле зьнявага гонару й годнасьці, можа прымаць толькі суд, але не Мінюст, які мае зьдзяйсьняць толькі кантрольную функцыю за чыннасьцю партыяў і грамадзкіх аб'яднаньняў. Судзьдзя Шаройка, якая вяла працэс, да доказаў прадстаўнікоў АГП не прыслухалася. Як вынік - скарга АГП па адмене папярэджаньня, вынесенага Мінюстам, - адхіленая.

Намесьнік старшыні АГП Сяргей Альфер, які прадстаўляў партыю на працэсе, назваў прынятае рашэньне неправамерным.

С.А.: - Я магу камэнтаваць гэтае рашэньне як абсалютна неправавое зь некалькіх прычынаў. У гэтым працэсе ўвогуле не разглядаўся зьмест артыкулу. Узьнікла пытаньне: ці можа вырашаць Міністэрства юстыцыі, парушаная альбо не парушаная Канстытуцыя РБ, і прызнаваць папярэдне, без суду, чалавека правапарушальнікам, а затым на падставе гэтага выносіць папярэджаньне не канкрэтнаму чалавеку, але арганізацыі, якую ён прадстаўляе.

Паводле Сяргея Альфера, прыняцьцё рашэньняў не на карысьць апанэнтаў сёньняшняга рэжыму сталася звыклай практыкай у судох усіх узроўняў на тэрыторыі нашай краіны.

С.А.: - Мы жывём у неправавой дзяржаве, і гэта ўжо ня першае неправавое рашэньне, прынятае судовымі органамі, і ўжо другое за апошні тыдзень, якое прымаецца з нагоды абароны гонару й годнасьці прэзыдэнта. Першае было ў Горадні па газэце "Пагоня". Тая ж сытуацыя й цяпер. Значыць - быў загад "зьверху", каб "чырвонае сонейка й надалей сьвяціла й на гэтым сонейку не было ніводнае плямы". Такога ніколі не бывае, і тая краіна, у якой кіраўнік дзяржавы ня можа крытыкавацца за тыя ці іншыя свае дзеяньні, ня можа лічыцца дэмакратычнай. Мы жывём сёньня ўжо не ў аўтарытарнай краіне, а ў краіне, у якой робяцца ўжо таталітарныя замахі, якая больш і больш пераходзіць у таталітарны кірунак сваёй дзейнасьці.

Як заявілі Рацыі ў кіраўніцтве АГП, аўторкавае рашэньне Вярхоўнага суду яны будуць абскарджваць. Калі гэта не магчыма будзе ў Беларусі, - па дапамогу плянуецца зьвярнуцца ва ўплывовыя міжнародныя структуры.

Генадзь Кесьнер

Радыё Рацыя
-25%
-30%
-30%
-10%
-50%
-10%
-40%
-20%
-25%