1. В ФСБ России рассказали подробности «дела о планировавшемся в Беларуси перевороте»
  2. Свежая статистика по COVID-19 в стране: сколько новых случаев коронавируса за сутки
  3. Не до покупок. В Беларуси заметно сократился розничный товарооборот
  4. «Банк умыл руки». Помните историю с изъятием ценностей из ячеек Белгазпромбанка? Спросили, вернули ли их
  5. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  6. Белорусская и российская стороны высказались о задержании Зенковича и Федуты. Какие вопросы остались
  7. Мы вам — факт о стране, а вы нам ее называете. Тест: Беларусь, Туркменистан, КНДР или США?
  8. Как вовремя заметить предвестники алкоголизма? Главное о здоровье за неделю
  9. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  10. Школьный друг Виктора Бабарико уже 10 месяцев в СИЗО КГБ. Вот что рассказывает об этом его брат
  11. Что происходит с ИП, которым хотят поднять налоги и взносы: теряют рынок, падает товарооборот
  12. Тима Белорусских о дочери: «Она скрывалась ради образа мальчика с разбитым сердцем»
  13. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  14. В Беларуси рванули цены на курицу, свинину, картошку, сладости, пиломатериалы и туристические услуги
  15. Как власть услышала народ — и решила отомстить, суетливо и неразборчиво. Мнение
  16. Где в Беларуси численность населения падала, а где росла? Посмотрели статистику по регионам
  17. Мужчина, который попал на видео с медвежонком, о случившемся: «Хотел как лучше, а вышло, что виноват»
  18. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак
  19. Захарова: Запад хотел «перекрыть» информацию о готовящемся в Беларуси перевороте заявлениями Праги
  20. «Все оказались в выигрыше». Эксперты — о «предотвращении переворота» в Беларуси и роли России в этом
  21. Почему начало глаукомы легко пропустить? Врач рассказывает про опасное заболевание глаз
  22. «Шахтер» выдал абсолютно лучший старт в чемпионате Беларуси по футболу за свою историю
  23. Госдеп назвал ложными заявления о причастности США к попыткам устранения Лукашенко
  24. «Подобных дел в истории суверенной Беларуси не было». В КГБ сообщили подробности по «делу о госперевороте»
  25. «Мы не гоняемся за сложными рецептурами». На Белинского открылась кондитерская Mousse
  26. «Два раза смотрел потом». Лукашенко прокомментировал «шпионский» фильм «Манкурты»
  27. Автозадачка на выходные. Попробуйте разгадать секрет тайного знака японских водителей
  28. «Врач говорил: «Вам лучше второго ребенка родить». История Юрия, воспитывающего ребенка с аутизмом
  29. От выстрелов под Лиозно до погреба в Гомельской области. Как «покушались» на Лукашенко
  30. Лукашенко обвинил американские спецслужбы в подготовке покушения на него и сыновей


Абедзьве дэлегацыі маюць свае мэты. Прадстаўнікі Нацсходу зноў будуць змагацца за аднаўленьне свайго месца ў гэтай структуры - паведаміў сьпікер Савету Рэспублікі Аляксандар Вайтовіч. Плянуецца, што дэлегацыю беларускага парлямэнту ачоліць віцэ-сьпікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў. У яе таксама ўвойдуць дэпутаты Анатоль Красуцкі й Юры Марозаў і сэнатар Наталя Андрэйчык.

Нагадваю: Нацсход прыняў спэцыяльную заяву да ПА АБСЭ, якой зьвінаваціў кіраўніцтва Асамблеі за зацягваньне вырашэньня праблемы прызнаньня паўнамоцтваў Нацсходу РБ. Аднак наўрад ці могуць беларускія ўлады чакаць у Бэрліне станоўчага разьвязаньня праблемы. Узаемаадносіны АБСЭ й афіцыйнага Менску максымальна сапсутыя з прычыны сытуацыі, што склалася вакол менскай Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ, дзейнасьць якое ў нашай краіне спаралізаваная.

Для абмеркаваньня гэтай праблемы ў Менск з 1-га да 2-га ліпеня зьбіралася дэлегацыя АБСЭ ў складзе Генэральнага сакратара гэтае ўстановы Яна Кубіша й высокапастаўленага дыплямата з партугальскага боку, прадстаўніка дзейнага старшыні АБСЭ.

Беларускі бок дамогся, каб візыт, у часе якога плянавалася сустрэча з прэзыдэнтам Лукашэнкам, быў перанесены. Як паведамілі ў офісе КНГ АБСЭ, магчыма, візыт дэлегацыі АБСЭ ў Менск пройдзе з 11-га да 12-га ліпеня - гэта значыць пасьля сэсіі ПА АБСЭ ў Бэрліне. Аднак улады Беларусі пакуль не адрэагавалі на гэтую прапанову.

Дэлегацыя Кансультацыйнай рады апазыцыйных палітычных партый, мяркуецца, будзе складацца са старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, намесьніка старшыні БСДП (Народная Грамада) Уладзімера Нісьцюка й старшыні Беларускай жаночай партыі "Надзея" Валянціны Палевіковай. Чаго будзе дамагацца апазыцыйная дэлегацыя ў Бэрліне, распавядае спадар Лябедзька.

А.Л.: - Мы бачым адну з асноўных сваіх задач працягваць курс дэлегітымізацыі Нацсходу як нелегітымнай структуры, паралельна заяўляючы, што мы ня супраць, каб былі кропкавыя кантакты з асобнымі яе прадстаўнікамі. Па-другое, мы мусім правесьці такі ж аб'ём працы, як і ў Страсбургу. Мы павінны данесьці да дэпутацкага корпусу нашу занепакоенасьць і трывогу наступам на свабоду слова ў Беларусі, што зьвязана з судовым працэсам над журналістамі "Пагоні" й адкрыцьцём шэрагу крымінальных справаў - як супраць прадстаўнікоў палітычнай апазыцыі, так і супраць СМІ. Трэці кірунак - гэта зьніклыя людзі, ахвяры палітычных рэпрэсій. Мы максымальна будзем даводзіць да эўрапейскіх парлямэнтароў тое, што адбылося. Мы плянуем праз свае кантакты правядзеньне непасрэдна каля Бундэстагу акцыі "Ланцуг неабыякавых людзей", прымеркаванай да другой гадавіны зьнікненьня Зьмітра Завадзкага, а таксама судовага працэсу над журналістамі "Пагоні". Мы будзем размаўляць, відаць, ужо з новым кіраўніцтвам ПА АБСЭ пра неабходнасьць правядзеньня спэцыяльнай канфэрэнцыі па Беларусі. У часе паседжаньня Пастаяннага камітэту ў першы дзень будзе інфармацыя пра сытуацыю ў Беларусі. Мы атрымалі запрашэньне ад кіраўніцы спэцыяльнай рабочай групы па Беларусі ПА АБСЭ Уты Цапф на "круглы стол", які адбудзецца 8-га ліпеня. У часе гэтага "стала" прадстаўнікі апазыцыі й прадстаўнікі Лукашэнкі будуць абмяркоўваць сытуацыю ў Беларусі. Натуральна, што мы плянуем шэраг двухбаковых кантактаў, у нас заплянаваны сустрэчы з прадстаўнікамі амэрыканскай, швэдзкай і нямецкай дэлегацый.

Аляксандар Дашчынскі

Радыё Рацыя
-25%
-20%
-21%
-30%
-30%
-30%
-40%
-16%
-20%
-10%
0073023