Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Кампанія Microsoft заключыла пагадненьне з урадам Рэспублікі Беларусь аб буйнамаштабнай пастаўцы праграмнага забесьпячэньня. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Microsoft, паведаміла 14 сьнежня ПРАЙМ-ТАСС.

Згодна з пагадненьнем плануецца маштабнае ўкараненьне ліцэнзійнага праграмнага забесьпячэньня Microsoft для абнаўленьня інфармацыйных рэсурсаў дзяржаўных устаноў рэспублікі. Адной з прычынаў заключэньня гэтага пагадненьня стала інвентарызацыя, праведзеная Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіям, адказным за палітыку інфарматызацыі. На анове дадзеных, атрыманых ў выніку інвентарызацыі, было складзена пагадненьне, якое прадугледжвае паэтапнае набываньне ліцэнзійнага праграмнага забесьпячэньня, Microsoft міністэствамі и іншымі органамі кіраваньня Рэспублікі Беларусь.

Microsoft са свайго боку абяцае прадаставіць дзяржаўным установам Рэспублікі Ільготныя ўмовы набываньня праграмнага забесьпячэньня, якія будуць дзейнічаць на пацягу года з момант узаключэньня пагадненьня

Карпарацыя Microsoft заснаваная ў 1975 г і з'яўляецца сусьветным лідарам у вытворчасьці праграмнага забесьпячэньня, прадастаўленая паслугамі і Интэрнэт-тэхнологій для пэрсанальных кампутараў і сэрвераў. З 1992 г у СНД дзейнічае прадстаўніцтва Microsoft, у задачы якога ўваходзяць разьвіцьцё рынка праграмнага забесьчячэньня, а таксама укараненьне і лакалізацыя найновых тэхналёгіяў на тэрыторыі краін Азербайджан, Армэнія, Грузія, Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Расея, Таджыкістан, Туркменія, Узбекістан, Украіна.