Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Беларускі журналіст Павал Шарамет амаль завершыў працу над працягам стужкі пра зьнікненьні ў нашай краіне вядомых асобаў. "Дзікае паляваньне-2" павінна выйсьці ў эфір расейскага каналу ОРТ пасьля 7 ліпеня - якраз у гэты дзень споўніцца 2 гады з часу зьнікненьня нашага калегі Зьмітра Завадзкага. Гаворка пра фільм вялася на чарговым круглым стале, праведзеным Беларускай асацыяцыяй журналістаў 28 чэрвеня.

Удзел у круглым стале ўзялі родныя зьніклых асобаў - жонка й маці Зьмітра Завадзкага, а таксама жонка Віктара Ганчара. Яны толькі што вярнуліся з Масквы, дзе ім быў наладжаны прыём на высокім узроўні ў Дзярждуме. Жанчыны ўдзельнічалі у сустрэчах у чатырох фракцыях парлямэнту, праз кіраўнікоў якіх перадалі зварот да расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. Вольга Рыгораўна Завадзкая, маці Зьмітра, сказала, што гэтыя сустрэчы іх абнадзеілі.

В.З.: - До сих пор в Беларуси не решается ни в следственном плане, ни в судебном этот вопрос - не открываются тайны их исчезновения. Да, мы обращались с просьбой, чисто по-женски, по-человечески, ко всем руководителям фракций. Мы просили, взывали о помощи, просили найти рычаги воздействия на белорусскую Администрацию, помочь в расследовании, помочь найти тайну исчезнования наших близких и родных.

У круглым стале ўзяў удзел Павал Шарамет. Ён паведаміў, што амаль завершыў працу над другой часткай стужкі, прысьвечанай зьнікненьню вядомых на Беларусі асобаў. На прапанову распавесьці пра некаторыя падрабязнасьці ён адказаў наступнае…

П.Ш.: - Там присутствует и Алкаев, и Леонов, матери пропавших людей. Есть данные, которые удалось добыть за прошедшие 2 года. Смысл этой работы заключается не в том, чтобы найти какую-нибудь сенсацию, а обобщение, сведение в единую картину всего того, что было известно. Производит жуткое впечатление. По большому счету, эта картина рассчитана на россиян, на российскую общественность. Потому что в Беларуси достаточно подробно об этой истории известно, а в России, к сожалению, нет.

П.Шарамет адзначыў, што давярае фактам пра "расстрэльны пісталет", пададзеныя Алкаевым, але ня мае тлумачэньня факту вяртаньня экс-генэральнага пракурора Бажэлкі на Беларусь. Патрэбу ж павароткі да тэмы зьніклых ён абгрунтоўвае так...

П.Ш.: - В схеме идеального убийства, когда пропадает человек, подлость ситуации в том, что через некоторое время, кроме постоянных призывов о том, что нельзя забывать о пропавших людях, у вас исчерпывается материал. На ОРТ и других российских каналах тема пропавших людей не появляется так часто, как хотелось бы. О пропавших людях вспоминают, когда проходят какие-либо акции - в основном, близких родственников этих людей, потому что у них нет возможности стучаться во все двери. Но мы продолжаем. И второй фильм - доказательство того, что мы не оставили эту тему.

Нагадаць пра факты зьнікненьня людзей у мірны час закліканая чарговая акцыя "Ланцуг неабыякавых людзей", заплянаваная на 5 ліпеня, - два гады таму зьнік апэратар ОРТ Зьміцер Завадзкі. Ягоныя сваякі заклікаюць усіх неабыякавых выйсьці поруч зь імі на Кастрычніцкую плошчу сталіцы.

Алесь Хмяльніцкі

Радыё Рацыя
,