1. Автозадачка на выходные. Попробуйте разгадать секрет тайного знака японских водителей
  2. «Все оказались в выигрыше». Эксперты — о «предотвращении переворота» в Беларуси и роли России в этом
  3. «Шахтер» выдал абсолютно лучший старт в чемпионате Беларуси по футболу за свою историю
  4. Не до покупок. В Беларуси заметно сократился розничный товарооборот
  5. «Два раза смотрел потом». Лукашенко прокомментировал «шпионский» фильм «Манкурты»
  6. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
  7. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  8. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  9. Захарова: Запад хотел «перекрыть» информацию о готовящемся в Беларуси перевороте заявлениями Праги
  10. «Подобных дел в истории суверенной Беларуси не было». В КГБ сообщили подробности по «делу о госперевороте»
  11. В Беларуси рванули цены на курицу, свинину, картошку, сладости, пиломатериалы и туристические услуги
  12. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  13. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  14. Белорусская и российская стороны высказались о задержании Зенковича и Федуты. Какие вопросы остались
  15. «Банк умыл руки». Помните историю с изъятием ценностей из ячеек Белгазпромбанка? Спросили, вернули ли их
  16. В ФСБ России рассказали подробности «дела о планировавшемся в Беларуси перевороте»
  17. Мы вам — факт о стране, а вы нам ее называете. Тест: Беларусь, Туркменистан, КНДР или США?
  18. Почему начало глаукомы легко пропустить? Врач рассказывает про опасное заболевание глаз
  19. Свежая статистика по COVID-19 в стране: сколько новых случаев коронавируса за сутки
  20. От выстрелов под Лиозно до погреба в Гомельской области. Как «покушались» на Лукашенко
  21. Где в Беларуси численность населения падала, а где росла? Посмотрели статистику по регионам
  22. «Свое надо есть, из нашей земли, а не какое-то заморское». Лукашенко порассуждал о борьбе с вирусами
  23. Госдеп назвал ложными заявления о причастности США к попыткам устранения Лукашенко
  24. Как вовремя заметить предвестники алкоголизма? Главное о здоровье за неделю
  25. Школьный друг Виктора Бабарико уже 10 месяцев в СИЗО КГБ. Вот что рассказывает об этом его брат
  26. Как власть услышала народ — и решила отомстить, суетливо и неразборчиво. Мнение
  27. Что происходит с ИП, которым хотят поднять налоги и взносы: теряют рынок, падает товарооборот
  28. «Ну ты же понимаешь о последствиях». Работники рассказали, по сколько сбрасывались на субботник
  29. «Врач говорил: «Вам лучше второго ребенка родить». История Юрия, воспитывающего ребенка с аутизмом
  30. Лукашенко обвинил американские спецслужбы в подготовке покушения на него и сыновей


Спадар Герд Попэ заявіў, што асуджэньне журналістаў газэты "Пагоня" Мікалая Маркевіча й Паўла Мажэйкі зьяўляецца "непрымальным наступам на свабоду СМІ ў Беларусі. Гэты прысуд знаходзіцца ў абуральнай супярэчнасьці з абавязкамі, якія Беларусь узяла на сябе, як сябра АБСЭ. Ужо той факт, што беларуская крымінальнае права дапусьціла такое асуджэньне, - несумяшчальны з элемэнтарнымі прынцыпамі свабоды слова й СМІ".

На думку прадстаўніка ўраду Нямеччыны, "крытыкаў прэзыдэнта Лукашэнкі хочуць прымусіць замаўчаць". Паводле спадара Попэ, пра гэта ж сведчыць і сытуацыя вакол рэдактара газэты "Рабочы" Віктара Івашкевіча.

У якасьці чарговага прыкладу парушэньня правоў чалавека ў Беларусі прадстаўнік нямецкага ўраду назваў аб'яднаньне некалькіх літаратурных часопісаў на падставе пастановы Міністэрства інфармацыі, у выніку чаго былі замененыя амаль ўсе галоўныя рэдактары. Некаторыя зь іх заявілі, што ня будуць друкаваць пісьменьнікаў, якія крытычна настроеныя ў дачыненьні Лукашэнкі, сярод такіх творцаў - сусьветна вядомы Васіль Быкаў. Са словаў спадара Попэ, "абыходжаньне зь незалежнымі журналістамі й літаратарамі нагадвае той мэтад, якім карысталіся ў дачыненьні няўгодных асобаў у пастсталінскую эпоху ў былым Савецкім Саюзе".

Упаўнаважаны Фэдэральнага ўраду Нямеччыны ў пытаньнях правоў чалавека й гуманітарнай дапамогі Герд Попэ выказаў заклапочанасьць з нагоды імкненьня ўладаў Беларусі мацней кантраляваць і рэгламэнтаваць рэалізацыю асноўных правоў грамадзянаў. У якасьці прыкладу спадар Попэ прывёў нядаўняе заснаваньне камісіі па апытаньнях грамадзкай думкі, а таксама ўхвалены Палатай прадстаўнікоў закон "Аб свабодзе веравызнаньняў і рэлігійных арганізацыях". Як зазначыў спадар Попэ, увядзеньне гэтага закону ў дзеяньне ў вялікай ступені абмяжуе свабоду веравызнаньняў у Беларусі.

"Што да разьвіцьця дэмакратыі й абароны правоў чалавека, то Беларусь, на жаль, далёка адстае ад сваіх суседзяў у Эўропе, - заявіў спадар Попэ. - З-за адсутнасьці прагрэсу ў гэтых сфэрах Беларусь апынаецца на ўзбочыне агульнаэўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў. Беларускае кіраўніцтва павінна, нарэшце, замест прадпісанага "абмежаваньня свабоды" (маецца на ўвазе прысуд "пагонеўцам") даць магчымасьць для рэалізацыі асноўных правоў, гарантаваных Канстытуцыяй. Толькі тады стане магчымай нармалізацыя дачыненьняў паміж Нямеччынай і РБ, а таксама аднаўленьне шырокага супрацоўніцтва паміж дзьвюма нашымі дзяржавамі".
-20%
-10%
-65%
-17%
-80%
-35%
-10%
-10%
0073023