Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Падчас выступу ў так званай палаце прадстаўнікоў прэм’ер-міністар Беларусі Генадзь Навіцкі заявіў, што не зьбіраецца "на сваю ініцыятыву" ісьці ў адстаўку. Пакінуць пасаду кіраўніка ўраду яму прапанаваў дэпутат Уладзімер Парфяновіч, які лічыць працу беларускага ўраду нездавальняючай.

Трохразовы алімпійскі чэмпіён веславаньня Ўладзімер Парфяновіч не шукаў нейкіх мудрагелістых словаў. Ён прапанаваў прэм’еру самастойна пайсьці з высокай пасады, паколькі ніякага эканамічнага прагрэсу пасьля прызначэньня спадара Навіцкага прэм’ерам, няма.

Кіраўнік ураду з такой прапановай не пагадзіўся.

(Навіцкі: ) "Я на сваю ініцыятыву такога рабіць ня буду. Я настроены па-баявому, я яшчэ сёньня толькі "ўеўся", па сутнасьці, у працу і ўзяў гэтыя лейцы, каб кіраваць".

Прапанова дэпутата Парфяновіча была настолькі незвычайная для так званай палаты, што нехта ў залі адразу ж пачаў абвінавачваць яго ў сарказьме. Знакаміты спартовец адказаў на гэта так:

(Парфяновіч: ) "Ніякага сарказму няма, я проста занепакоены тым, як дрэнна працуе ўрад".

Прэтэнзіі да працы ўраду, але ў значна мякчэйшай форме, сёньня выказваў шэраг парлямэнтароў. Асноўнае пытаньне, якое іх клапоціць: якія захады зьбіраецца зрабіць урад, каб вывесьці беларускую эканоміку з крызысу і лібэралізаваць рынак? Аднак канкрэтнага адказу ад прэм’ер-міністра дэпутаты не пачулі.

Спадар Навіцкі заявіў, што ён ня лічыць сытуацыю ў беларускай эканоміцы крызыснай. "Я не драматызую сытуацыю так, як вы. Я лічу, што ў нас ніякай надзвычайшчыны ў краіне няма", — сказаў ён. Як заўжды, прэм’ер апэляваў да прыкладу іншых дзяржаваў. Маўляў, у беларускай эканоміцы справы разьвіваліся і разьвіваюцца "не найгоршым чынам" у параўнаньні зь іншымі краінамі пераходнага пэрыяду, "а ў шмат якіх выпадках — нават лепш".

Яшчэ прэм’ер сказаў, што лічыць вырашальнай пастаўленую кіраўніком дзяржавы задачу — зьнізіць да канца году вытворчыя выдаткі ня менш чым на 20%. Важнай падставай для гэтага прэм’ер назваў выраўноўваньне цэнаў на энэрганосьбіты з расейскімі.

Пры гэтым ён публічна паведаміў, што пакуль па ўнутраных расейскіх цэнах Беларусь будзе атрымліваць газ толькі ад "Газпраму" — гэта значыць дзесьці каля 60% ад агульнага аб’ёму блакітнага паліва, якое пастаўляецца ў краіну. Астатнія 40% пастаўляе ў Беларусь міждзяржаўная група кампаніяў "Ітэра", зь якой беларускім уладам пакуль не ўдалося дасягнуць пагадненьня аб зьніжэньні цаны.

Значная частка сяброў так званага Нацыянальнага сходу, зь якімі я пасьпеў паразмаўляць пасьля выступу прэм’ера, былі не задаволеныя ягонымі адказамі. Навіцкі, лічаць яны, казаў многа, але ж на дзіва расплывіста.

Уладзімер Глод, Менск