1. Бежали за границу через реки, леса и поля. Как белорусы скрываются от преследования силовиков
  2. «Попытка восстановить легитимность». Эксперты — о «заигрывании с Баку» и будущей встрече с Путиным
  3. «Оказалось бы, что Минск — древний азербайджанский город». Бывший президент Армении раскритиковал Лукашенко
  4. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак
  5. Где в Беларуси численность населения падала, а где росла? Посмотрели статистику по регионам
  6. Девушка Роналду — модель с невероятными формами. Вы удивитесь, узнав, чем она занималась до встречи с ним
  7. «Настроения упаднические». Работники «Белмедпрепаратов» сообщают об увольнениях из-за политики
  8. Курсы доллара и евро заметно упали. Что происходит на валютном рынке
  9. «Однажды ночью мой грузовик ограбили». История Натальи, которая в 40 лет стала дальнобойщицей
  10. Белорус заочно получил пожизненное за убийство французских миротворцев. Рассказываем, что известно
  11. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  12. Вместо Земфиры — Моргенштерн. Организаторы «Вёски» — о возврате билетов и новом лайнапе
  13. Премьер-министр России в Минске: налоговая интеграция и анонс встречи Лукашенко и Путина
  14. Дух захватывает. Что видно с крыши в центре Минска, где сегодня презентовали высотный огород?
  15. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  16. АНТ: «Ціханоўскія атрымалі долю ў кампаніі сям'і Бабарыкі задоўга да выбараў». Глядзім дакументы
  17. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
  18. «В больнице плакал и просил прощения». Поговорили с женой Виктора Борушко, которому дали 5 лет колонии
  19. В выходные чуть потеплеет, на следующей неделе — похолодание и дожди
  20. «Это недопустимо». Григорий Василевич — об идее ограничить возраст для голосования 70 годами
  21. «Падает мотивация платить налоги». Белорусы плохо разбираются в бюджете. Вот к чему это может приводить
  22. Суд приговорил музыканта Тиму Белорусских к двум годам «домашней химии»
  23. Врач — о симптомах хламидиоза и том, как им можно заразиться
  24. БГУ не продлевает контракт с Еленой Лаевской (ее сын Дмитрий защищает Виктора Бабарико)
  25. Переговоры с Мишустиным и новые законы. Что происходит в Беларуси 16 апреля
  26. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  27. «Белнефтехим» рассказал, насколько подорожает топливо до конца года
  28. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  29. Как скручивают пробеги у машин из Европы: вопиющие примеры и советы специалистов
  30. «Я решил отвечать соразмерно». Байден заявил, что выбрал мягкий вариант санкций против России


Палата прадстаўнікоў сёньня нечакана прыняла ў другім чытаньні папраўкі ў закон "Аб свабодзе веравызнаньняў і рэлігійных арганізацыях", нягледзячы на пратэст рэлігійных меншасьцяў, якія лічаць гэты яго дыскрымінацыйным.

Законапраект пагаршае ўмовы рэгістрацыі рэлігійных грамадаў, уводзіць цэнзуру рэлігійнай літаратуры, зацьвярджае прыярытэт праваслаўнай царквы ў грамадзтве. За гэты закон прагаласавала 85 дэпутатаў, супраць – 2.

Дэпутаты перагледзелі сваё ўчарашняе рашэньне перанесьці гэты законапраект на восень, знайшоўшы нейкія юрыдычныя памылкі. Акрамя таго, было сабрана больш за 70 подпісаў на імя віцэ-сьпікера Ўладзімера Канаплёва з прапановай разглядзець гэты законапраект яшчэ на гэтай сэсіі. Учора ў кулюарах давялося выпадкова пачуць выказваньне дэпутата Гаварушкіна, які зазначаў, што ведае імёны ўсіх, хто галасаваў супраць разгляду гэтага законапраекту, і што зь імі будзе праведзеная пэўная праца. Паводле інфармацыі з кулюараў, незгаворлівых вазілі нават у будынак праваслаўнага экзархату і паказвалі агітацыйныя фільмы.

Разгляд вельмі складанага законапраекту прайшоў без дэбатаў, артыкулы прымаліся пайменным галасаваньнем, усе папраўкі, за выняткам прапановаў з прэзыдэнцкай адміністрацыі, адхіляліся. На абмеркаваньне 43 артыкулаў хапіла 2 гадзіны часу. Адзінай, хто выступіў супраць парушэньня рэглямэнту і ціску на дэпутатаў, стала Вольга Абрамава. Яна назвала праштурхоўваньне гэтага законапраекту "абортам парлямэнцкай працэдуры" і пакінула залю паседжаньняў. Гаворыць Вольга Абрамава:

(Абрамава: ) "На мой погляд, нічога добрага нам далейшае разьвіцьцё падзеяў не абяцае – гэта патэнцыял міжканфэсійнага канфлікту. Дзяржава не павінна быць датычнай да такіх рэчаў і правакаваць стварэньне такога канфлікту".

Гэты законапраект ушчамляе інтарэсы канфэсіяў, не залічаных законам да так званых традыцыйных. Памочнік епіскапа Саюзу Хрысьціян веры эвангельскай Аляксандар Вялічка паведаміў, што вынікам прыняцьця новага закону стане скасаваньне ў іх саюзе каля 150 абшчынаў:

(Вялічка: ) "150 будуць закрытыя на 100 адсоткаў, пад пытаньнем яшчэ каля 70 – у асноўным гэта сельскія абшчыны, зь сярэднім узростам вернікаў каля 60 гадоў".

Аляксандар Вялічка зазначыў, што ў палаце прадстаўнікоў яму адкрыта сказалі, што ставілася мэта менавіта на такі вынік. Паводле ягоных ацэнак, пацерпяць і іншыя пратэстанцкія канфэсіі, усяго да 500 рэлігійных грамадаў могуць спыніць існаваньне. Прадстаўнікі пратэстантаў назваюць гэты закон вяртаньнем да сталінсікх парадкаў. У прыватнасьці, яны абураныя ўвядзеньнем рэлігійнай цэнзуры, надзвычайнымі паўнамоцтвамі для Камітэту ў справах рэлігіяў, абмежаваньнямі для рэгістрацыі.

Аляксандар Вялічка кажа, што магчымыя розныя пратэстныя акцыі ў адказ, нават радыкальныя захады, такія, як прынцыповая адмова ад перарэгістрацыі – пратэстанцкія цэрквы ў савецкі час дзесяцігодзьдзямі існавалі ў падпольлі.

(Вялічка: ) "Я прадбачу такія захады, як нядаўна ў Магадане: цэлыя абшчыны, сотні людзей будуць падаваць заявы ў амбасады з просьбай дазволіць эміграцыю ў сувязі з рэлігійнымі прыцясьненьнямі. Я прадбачу вялікую хвалю эміграцыі".

Аляксандар Вялічка паведаміў, што цяпер сваю рэакцыю на гэты законапраект выпрацоўвае Каардынацыйная Рада пратэстанцкіх цэркваў Беларусі. Ён лічыць, што праваслаўныя няшмат выйграюць ад гэтага рэпрэсіўнага ў стасунку да пратэстантаў закону:

(Вялічка: ) "Любая рэлігія, якая спрабуе дамінаваць, дэградуе, тым больш калі выкарыстоўвае палітычныя мэтады".

Валер Каліноўскі, Менск
-10%
-30%
-10%
-20%
-10%
-30%
-12%
-50%
-25%
-50%
0070970