178 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Сколько белорусы возмещают за коммунальные услуги и проезд в общественном транспорте
  2. «Здесь очень скучно». История Марии и Максима, которых по распределению отправили в агрогородок
  3. Беларусь лишили права проведения этапа Кубка мира по биатлону
  4. «Дорогое удовольствие для государства». Минтруда — о сокращении декрета и пересмотре размера пособий
  5. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой»
  6. Очевидцы сообщили о задержании ОМОНом велосипедистов на Цнянке
  7. Йоханнес Бё души не чает в жене и ребенке. Только взгляните на их семейную идиллию
  8. В полвторого ночи написал явку с повинной. О какой «взятке» 12-летней давности говорят в суде над Бабарико
  9. Замначальника Генштаба рассказал о возможной отработке нанесения авиаударов НАТО по Беларуси и России
  10. «За попытку скрыться». Задержали работника «Белоруснефти», который записал видео против насилия
  11. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отравилась мухоморами
  12. Помните пса с пробитой головой и оторванным носом? Узнали, что сейчас с ним и ищут ли живодера
  13. «Скинул 20 кг за 5 месяцев». Белорус рассказывает, как похудел, а потом набрал мышечную массу
  14. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  15. Инженер-программист и профессиональная модель. Вот какая девушка стала «Мисс Вселенная»
  16. Суд по делу задержанной журналистки TUT.BY Любови Касперович не состоялся. Она остается на Окрестина
  17. Смена работы и изменение внешности. Лукашенко подписал закон о госзащите
  18. Как Юрий Зиссер менял жизнь белорусов к лучшему. Рассказывают коллеги
  19. По деньгам выходит дешевле, чем отели. Путешествие на автодоме по Полесью
  20. И снова умерли 10 человек. Минздрав выдал свежую суточную статистику по коронавирусу в Беларуси
  21. «Открыл нам неограниченный кредит и разрешил тратить, сколько хотим». Меценат Юрий Зиссер
  22. Погода на неделю: дожди и грозы, но тепло
  23. Генпрокурор: «Установлены сведения о еще живых нацистских преступниках. Из литовских батальонов СС и Армии Крайовой»
  24. Врач — об опасности домашней пыли и том, как часто нужно делать уборку
  25. «Любовь Викторовна, вы не можете задавать вопросы суду». Журналистка TUT.BY Касперович задержана уже более 72 часов
  26. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  27. С чем полезнее съесть шашлык: с майонезом или кетчупом? Главное о здоровье за неделю
  28. Какие курсы доллара и евро установили обменники 17 мая
  29. В «Песочнице» засадили овощами новые грядки, теперь полить и прополоть лучок может любой минчанин
  30. Культурная революция в Китае: как школьники вырезали интеллигентов в рамках «классовой борьбы»


Верагодны тэрмін правядзеньня слуханьняў — сёлета ў верасьні. Падставай для гэтай ініцыятывы стала сытуацыя са зьніклымі беларускімі апазыцыянэрамі, зь якой расейскія парлямэнтары дэталёва азнаёміліся падчас учорашніх сустрэчаў са сваякамі зьніклых у Маскве.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміла Ірына Красоўская, якая была ў Маскве разам са Сьвятланай і Вольгай Завадзкімі, Зінаідай Ганчар і Юліяй Чыгір.

Сустрэчы сваякоў зьніклых зь вядучымі расейскімі парлямэнтарамі арганізавалі Саюз правых сілаў Расеі і Аб’яднаная грамадзянская партыя Беларусі. Ім удалося дамовіцца аб сустрэчах і размовах з кіраўнікамі фракцыяў СПС Барысам Нямцовым, "Отечество — вся Россия" Вячаславам Валодзіным, "Единство" Ўладзімерам Пехціным і намесьнікам кіраўніка фракцыі "Яблоко" Сяргеем Іваненкам і былым кіраўніком расейскага ФСБ Мікалаем Кавалёвым.

Паводле Ірыны Красоўскай, расейскія палітыкі вельмі занепакоеныя становішчам з правамі чалавека ў Беларусі й гатовыя садзейнічаць паляпшэньню гэтага становішча. Акрамя ініцыяваньня парлямэнцкіх слуханьняў яны плянуюць зрабіць захады, наўпрост адрасаваныя прэзыдэнту Ўладзімеру Пуціну.

(Красоўская: ) "Як нам стала вядома, на будучым тыдні, у панядзелак, адбудзецца сустрэча Ўладзімера Пуціна з кіраўінкамі фракцыяў. І на гэтай сустрэчы лідэры, зь якімі мы сустракаліся, паабяцалі абавязкова ўзьняць пытаньне пра лёс зьніклых у Беларусі. Падрыхтаваны адмысловы зварот да Пуціна, у якім апісанае становішча са зьніклымі. Наколькі мне вядома, гэты зварот гатовыя падпісаць кіраўнікі ўжо шасьці фракцыяў, і гэта вельмі аптымістычны знак для нас".

Удакладню, што акрамя СПС, "Яблока", "Единства" і "Отечества" далучыцца да звароту на імя Пуціна могуць кіраўнікі фракцыяў "Регионы России" ды "Народный депутат". Прадстаўнікі гэтых шасьці фракцыяў складаюць пераважную большасьць у Дзярждуме Расеі.

Аднак ці дасьць што чарговы зварот да расейскага прэзыдэнта, які ня можа ня ведаць пра праблему зьніклых з шматлікіх лістоў да яго, якія ідуць зь Беларусі? Гэткае пытаньне я задаў Ірыне Красоўскай.

(Красоўская: ) "Адна справа, калі жанчыны, маці, жонкі зьніклых зьвяртаюцца, і зусім іншае, калі падымаюць праблему лідэры фракцыяў, якія занепакоеныя станам справаў у краіне, зь якой яны зьбіраюцца ўтвараць саюз. Гэта іншы фармат, і я спадзяюся, ён дапаможа сканцэнтраваць увагу на пытаньні правоў чалавека ў Беларусі".

Паводле яе, былы кіраўнік расейскага ФСБ дэпутат Дзярждумы Мікалай Кавалёў пацьвердзіў, што існуе прававы фундамэнт для правядзеньня расьсьледаваньня справаў зьніклых сумесна з расейскімі спэцслужбамі. Дзеля гэтага толькі патрэбная палітычная воля беларуская кіраўніцтва, якой пакуль ня выяўлена. Што да магчымых слуханьняў у верасьні, сваякам зьніклых было заяўлена, што іх абавязкова запросяць у Маскву для ўдзелу ў гэтых слуханьнях.

Алег Грузьдзіловіч, Менск
-20%
-30%
-8%
-20%
-5%
-5%
-5%
-10%
-20%