Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Такім чынам, тутэйшы ўнівэрсытэт станецца адзінай дзяржаўнай навучальнай установай, дзе на гістарычным факультэце будуць рыхтаваць адмыслоўцаў-тэолягаў.

Ахвотным да паступленьня сюды абітурыентам пажадана мець рэкамэндацыю ад каталіцкага або праваслаўнага прыходу, і па сканчэньні навучаньня выпускнікі – тэолягі змогуць стацца школьнымі выкладчыкамі Закону Божага ды іншых падобных дысцыплінаў. Дарэчы, сёньня адмыслоўцы падобнага профілю запатрабаваныя толькі ў адзінай школе Віцебска – сярэдняй школе №10, дзе ў якасьці факультатыву вывучаюць асновы праваслаўя. Ва ўсіх іншых віцебскіх школах па-ранейшаму істотна бракуе настаўнікаў замежных моваў, але ў ВДПУ на гэтую спэцыяльнасьць дадатковых месцаў сёлета ня будзе.

Браніслава Станкевіч, Віцебск