Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Адна зь нямногіх вольных трыбунаў для гуманітарыяў — часопіс "Спадчына" — пад пагрозаю зьнікненьня. Сёлета яшчэ ня выйшаў ніводзін з падрыхтаваных нумароў.

Прычыны паўсталых перад недзяржаўным гісторыка-культуралягічным выданьнем праблемаў палягаюць у эканамічнай палітыцы ўраду, — гаворыць галоўны рэдактар "Спадчыны" Захар Шыбека. На таварным рынку незалежныя мас-мэдыі прыраўнаныя да нафтавых кампаніяў ці аўтамабільных крамаў — падаткі тыя ж. За апошні год рэзка ўзрасьлі кошты на матэрыялы і паслугі паліграфіі. У выніку калі ў 1999-м — самым пасьпяховым для "Спадчыны" годзе — часопіс ад падпіскі й продажу праз сыстэму шапікаў "Белпошты" вяртаў да 60% сваіх выдаткаў, то пры канцы леташняга — усяго каля 30%.

Але ёсьць і іншыя чыньнікі, якія нэгатыўна ўплываюць на попыт на беларускія мас-мэдыі, — кажа спадар Шыбека.

(Шыбека: ) "Зьвязана гэта і з эканамічнымі прычынамі, і з занядбаньнем беларускай культуры, традыцыяў, непапулярызацыяй, а то і дыскрэдытацыяй беларускае мовы. Усё меншае кола людзей, ангажаваных у беларускую культуру і традыцыю".

Тыя, хто застаецца верным нацыянальным каштоўнасьцям, катастрафічна зьбяднелі. Таму рэдакцыя ў спадзеве захаваць сваіх болей за 1600 падпісчыкаў не жадае падвышаць далей цану выданьня. Цяпер яна складае прыкладна адзін даляр, а гэта ўсяго дзясятая частка патрэбных на выданьне грошай. Іх няма. Падрыхтаваныя да друку сёлетнія нумары дагэтуль не пабачылі сьвет. Надзеі на айчынных фундатараў у галоўнага рэдактара амаль не засталося.

(Шыбека: ) "Сярод тых людзей, якія прытрымліваюцца беларускае культуры, — прадпрымальнікі вельмі дробныя. У іх саміх такія праблемы, што яны на мяжы выжываньня. Таму разьлічваць на сяброў нашых сярод іх — вельмі праблематычна".

Рэдакцыя часопісу зьвяртаецца з заклікам падтрымаць выданьне падпіскаю, фінансава, інтэлектуальна, бо страта "Спадчыны" балюча адаб’ецца на магчымасьцях узгадаваньня ў айчыннай навуцы і грамадзкай думцы вальнадумных асобаў, — лічыць Захар Шыбека.

(Шыбека: ) "Гэта пакуль — адна зь нямногіх вольных трыбунаў для ўсіх гуманітарыяў. І калі мы страцім гэтую трыбуну, то страціць у цэлым і нашая культура, і асабліва нашая моладзь, якая імкнецца ў навуку. Таму гэты часопіс трэба любымі сіламі неяк утрымаць, рэфармаваць і зрабіць выхад яго да чытача стабільным".

Валянціна Аксак, Менск