Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Ліквідацыі падлягаюць усе нядзейныя фэрмы ў калгасах ды саўгасах вобласьці, і пазбавіцца ад іх загадана ў самыя сьціслыя тэрміны.

Зьнішчыць занядбаныя будынкі плянуецца сіламі вяскоўцаў, якім дазволена, разабраўшы сьцены, узяць сабе прыдатную ў гаспадарцы цэглу. Далей мусяць прайсьціся трактары ды бульдозэры, і ландшафты Віцебшчыны стануць непазнавальныя – на гэта з абласнога экалягічнага фонду выдзелена 650 мільёнаў рублёў. Мясцовым кіраўнікам загадана зрабіць усё як хутчэй, бо, на думку абласнога начальства, цяперашні выгляд закінутых фэрмаў спараджае ў сялянаў адмоўныя эмоцыі ды не спрыяе працоўнаму настрою.

Браніслава Станкевіч, Віцебск

Радыё Свабода