1. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  2. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  3. Эндокринолог — о том, почему сахарным диабетом болеет все больше людей
  4. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  5. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  6. Арина Соболенко поднялась на рекордное четвертое место в рейтинге WTA
  7. Минздрав озвучил свежую статистику по коронавирусу в стране
  8. «Восстановление костела — вызов для всех белорусов». Как Будслав пережил пожар в своей главной святыне
  9. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  10. Один из лидеров минского «Динамо» покинул команду
  11. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  12. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  13. Очереди в пункт вакцинации «Экспобела» были такие длинные, что ввели предварительную регистрацию
  14. В Будславе горел знаменитый костел, повреждена часть крыши
  15. Уборка, поминальная трапеза и цветы. Радуница на маленьких кладбищах Минска
  16. «Спасите семью от развода». Подборка самых необычных объявлений о продаже авто
  17. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  18. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  19. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  20. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  21. Как приготовить рассыпчатый рис? Шеф-повар делится своими секретами
  22. День Победы, выплаты, декрет «о коллективном президенте», пожар в костеле, стрельба в школе — все за выходные
  23. Будет учтено «все происходящее в стране»: представитель ЕС рассказал, когда ждать четвертый пакет санкций
  24. Декрет «о коллективном президенте». Объясняем, о чем он — коротко
  25. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  26. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  27. Население Китая уже почти не растет, его вот-вот обгонит Индия
  28. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  29. Лаевский: Максиму Знаку предъявили окончательное обвинение. Его дело скоро передадут в суд
  30. В Индии люди, переболевшие COVID-19, начали заражаться редким «черным грибком»


Палата прадстаўнікоў была вымушаная перанесьці на восень разгляд у другім чытаньні законапраекту "Аб свабодзе веравызнаньня і рэлігійных арганізацыях", які заціскае правы пратэстанцкіх ды іншых канфэсіяў. Фармальна дэпутаты адмовіліся разглядаць гэты закон з-за парушэньня рэглямэнту, на справе ж гэтае рашэньне прымалася пад ціскам грамадзкасьці.

У першым чытаньні гэты законапраект быў прыняты ў канцы травеня. Без апублікаваньня ў СМІ і без уліку шматлікіх пратэстаў вернікаў яго вынесьлі на другое чытаньне. Са зваротамі вернікаў дэпутатаў проста не пазнаёмілі. Як патлумачыў Валеры Ліпкін, старшыня Камісіі ў справе правоў чалавека, міжнацыянальных дачыненьняў і СМІ, які прадстаўляў гэты законапраект, "думка дэпутатаў павінна складвацца на падставе меркаваньня афіцыйных структураў".

Але насуперак гэтым словам была праігнараваная нават такая важная афіцыйная структура як КГБ — дэпутатам не раздалі экспэртнае заключэньне за подпісам Леаніда Ерына, у якім сьцьвярджаецца, што прыняцьце гэтага законапраекту можа выліцца ў шматлікія акцыі пратэсту з удзелам замежных назіральнікаў.

Напярэдадні з заявай выступіла амбасада ЗША, якая выказалася гэтак: "ствараецца ўражаньне, што асноўная мэта законапраекту — перашкодзіць дзейнасьці рэлігійных групаў, якія беларускі ўрад аднясе да нетрадыцыйных".

Фармальнай падставай для адмовы ў прыняцьці гэтага законапраекту сталі парушэньні рэглямэнту. Некалькі перагаласаваньняў не прывялі да выніку, якога хацела кіраўніцтва, дэпутаты перанесьлі пытаньне на восень. Але сапраўднай прычынай гэтага стаў ціск грамадзкасьці.

У палаце прадстаўнікоў быў раздадзены зварот дзясяткаў лідэраў пратэстанцкіх, юдэйскіх, уніяцкіх грамадаў, у якім яны рашуча скрытыкавалі законапраект, які "вяртае грамадзтва да таталітарных парадкаў мінулага, вяртае да сталінскай нормы "дваццаткі", уводзіць цэнзуру рэлігійнай літаратуры, абцяжарвае рэгістрацыю грамадаў. Прычым, у законапраекце нават не прыхавана, на чыю карысць вылучаныя гэтыя захады — у прэамбуле запісаная "вызначальная роля" праваслаўнай царквы".

Перанёсшы разгляд законапраекту на восень, палата прадстаўнікоў праігнаравала прапанову Вольгі Абрамавай аб публікацыі гэтага дакумэнту ў газэтах. Спадарыня Абрамава ўпэўненая, што гэты закон адмыслова штурхаюць, каб дагадзіць Расейскай праваслаўнай царкве.

(Абрамава: ) "Прымаючы такі закон, мы павінны ўлічваць, што непазьбежным ягоным наступствам стане процістаяньне пратэстантаў і праваслаўных, прычым яно пяройдзе на нізавы ўзровень і будзе датычыць ня толькі герархаў".

Акрамя яе, супраць гэтага закону рэзка выступіў былы кіраўнік КГБ Беларусі Ўладзімер Ягораў, які ўпэўнены, што грамадзтву падкідваюць "зброю запаволенага дзеяньня", і ня бачыць ніякай патрэбы ў папраўках у існы закон 1992 году.

Прадстаўнікі пратэстанцкіх і іншых грамадаў сьвяткуюць невялікую перамогу і рыхтуюцца працягваць супраціў прыняцьцю дыскрымінацыйнага законапраекту. Гаворыць памочнік біскупа Саюзу хрысьціянаў веры эвангельскай Аляксандар Вялічка:

(Вялічка: ) "Мы маем намер прапанаваць камісіі па правах чалавека сваіх экспэртаў, якія ўзялі б удзел у дапрацоўцы законапраекту, і маем намер ініцыяваць пратэставыя мерапрыемствы".

Валер Каліноўскі, Менск
-50%
-5%
-10%
-10%
-5%
-20%
0072916