Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Лідэр партыі БНФ Вінцук Вячорка параўнаў сытуацыю пасьля заяваў Пуціна з гульнёй у більярд. "Лукашэнка заганяюць у лузу. Адбываюцца ўдары альбо непасрэдна кія, альбо ўдары алігархаў". Лідэр партыі БНФ выключыў магчымае пераўтварэньне Лукашэнкі ў абаронца беларускай незалежнасьці, аднак заявіў, што "разгубленасьць Лукашэнкі можна й трэба выкарыстоўваць для актуалізацыі незалежніцкіх ідэяў".

Лідэр партыі БНФ Вінцук Вячорка зьвязвае заявы Пуціна з тым, што "Лукашэнку заганяюць у кошык, у якім ён будзе цалкам паслухмяны й пагодзіцца на максымальныя саступкі расейскім эканамічным інтарэсам". Сярод матываў, паводле якіх Пуцін зрабіў гучныя заявы, Вячорка назваў, з аднаго боку, ціск расейскіх алігархаў, якіх Лукашэнка ашуквае, з другога - ціск на Крэмль Злучаных Штатаў, якія не жадаюць бачыць чорную антыдэмакратычную дзірку ў цэнтры Эўропы.

Вінцук Вячорка канстатаваў, што "заявы Пуціна аслабляюць Лукашэнку як палітычную фігуру ў Беларусі". Разам з тым партыя БНФ усьведамляе небясьпеку пошуку Крамлём "яшчэ аднаго паслухмянага Лукашэнкі ў Беларусі," і "мы не зьбіраемся запабягаць перад Пуціным і казаць, што мы лепш за Лукашэнку загарантуем расейскія інтарэсы ў Беларусі".

Разам з тым, лічыць лідэр партыі БНФ, "разгубленасьць Лукашэнкі можна й трэба выкарыстоўваць. На ўльтыматум Пуціна мы маем свой адказ - незалежная Беларусь, якая ставіць на мэце інтэграцыю ва ўсе эўрапейскія інстытуцыі: уступленьне ня толькі ў Раду Эўропу, але ў Эўразьвяз і NATO". Партыя БНФ, паводле Вячоркі, мае намер скарыстаць усе бліжэйшыя палітычныя кампаніі дзеля таго, каб "умацаваць ролю й уплыў на грамадзкую думку незалежніцкіх сілаў".

Вінцук Вячорка катэгарычны выключыў магчымае пераўтварэньне Лукашэнкі ў зацятага абаронцу беларускай незалежнасьці. "Калі б Лукашэнка быў рацыянальным палітыкам, то ён даўно стаў бы абаронцам нацыянальнай незалежнасьці. Але быць такім гарантам ён ня можа: усе гэтыя гады Лукашэнка разбураў падставы беларускай самаістасьці, саматоеснасьці й сувэрэнітэту. Акрамя таго, Лукашэнка крытычны залежыць ад Расеі інфармацыйна, палітычна й кадрава. Праваліўся міт пра райскае жыцьцё ў Саюзе, які Лукашэнка эксплюатаваў апошнія гады".

Радыё Рацыя