153 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Череп маленький — мозг не помещается». История мамы парня, который родился с микроцефалией
  2. Белорусы жалуются на задержку пенсий и пособий. В Минтруда пояснили, в чем дело
  3. Замглавы МИД Литвы: Посол США, не получившая белорусскую визу, возможно, временно будет проживать в Вильнюсе
  4. Отдых в пандемию: можно ли съездить в автобусный тур и обязательна ли самоизоляция после возвращения
  5. Знакомьтесь с отважной белоруской, которая решилась взойти на самую высокую вершину земли
  6. «В пандемию люди соскучились по общению». В Минске открылся клуб с настолками и баром, сходили туда
  7. В Минске и окрестностях — много силовиков и колонны техники. В МВД говорят, что «плановые учения»
  8. Помните, в Жодино милиционер ударил женщину? На одну из участниц той истории завели дело
  9. В Минздраве рассказали о количестве привившихся от коронавируса и поствакцинальных реакциях
  10. Проект Суперлиги оказался полным провалом. Турнир отменили, а клубы испортили себе репутацию
  11. Акции в поддержку Навального в России: задержаны более 1600 человек
  12. Многодетная семья всего за год переехала из «двушки» в свой дом. Вот их история и все расчеты
  13. Пособие на погребение снова сократилось. В ФСЗН рассказали, сколько оно сейчас составляет
  14. Точки над i. От назначенной на четверг встречи Лукашенко и Путина ждут судьбоносных решений
  15. «Все границы перешли!» Путин о «попытке госпереворота и убийства Лукашенко» в Беларуси
  16. Преподаватель гомельского медунивера от руки рисует лекции для студентов — и им нравится
  17. Как самому недорого создать эффектный сад без помощи ландшафтного дизайнера. Вот простые советы
  18. «Однушки» — от 170 долларов. Что сейчас происходит на рынке аренды квартир в Минске и что дальше
  19. Убита телохранителем, погиб от рук племянника. Как глав государств убивают на посту
  20. Прорыв трубы в Чижовке: затопленная дорога, проблемы с водой в трех районах Минска и поврежденный газопровод
  21. В Минске заметили эксклюзивный внедорожник с клиренсом полметра и ценой почти полмиллиона евро
  22. Их фура — их дом на колесах: как работает семья дальнобойщиков из Пинска, где жена — королева красоты
  23. 35 лет после Чернобыля. История женщины, родившей сына в апреле 1986-го
  24. В Беларуси запретили продажу популярного печенья, которое было во многих магазинах. Что с ним не так
  25. «Согласился с обвинением». Что сказали в суде предшественник Бабарико на посту главы банка и преемник
  26. Власти смогут вводить ограничения и запреты по валютному рынку. Среди причин — падение рубля
  27. Новые выборы уже в этом году и права человека. Парламентская ассамблея Совета Европы приняла резолюции по Беларуси
  28. Вводят новшества по валютному рынку. Что они означают для белорусов
  29. КГБ: по «делу о госперевороте» обвинения предъявлены четырем лицам. Все они дают признательные показания
  30. В Оршанском РУВД в кабинете нашли тело сотрудника милиции. СК проводит проверку


Ужо з 23 лютага за ўжыванне піва ў грамадскіх месцах беларусаў чакае штраф да 280 тысяч рублёў. Гэта прадугледжана папраўкамі ў Адміністрацыйны кодэкс.

Цікава, што ў новым кодэксе дакладнага азначэння “грамадскага месца” няма. У якасці прыкладу ў кодэксе названыя вуліцы, стадыёны, скверы, паркі і грамадскі транспарт. Але спіс застаецца незавершаным!

Пра тое, што разумеюць пад “грамадскім месцам” самі міліцыянты, мы запыталіся ў намесніка начальніка Упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Магілёўскага аблвыканкама Аляксандра Петрусевіча. У Магілёве піць піва на вуліцах забаронена ўжо 5 гадоў — з 2 сакавіка 2005 года.

Аляксандр Петрусевіч: “Грамадскае месца мае на ўвазе магчымае з’яўленне людзей. У тым ліку і масавае. І можна нават лес кваліфікаваць як грамадскае месца, калі там сядзіць вялікая кампанія”.

Атрымліваецца так: калі кампанія сядзіць у лесе і нікому не перашкаджае — піць піва можна. Але як толькі ў лесе з'явіцца чалавек, якога паводзіны адпачывальнікаў абураць, "паляна" ператворыцца ў грамадскае месца.

Цікава, што нават уласны балкон могуць прыняць за грамадскае месца. Калі з бутэлькай піва вас будзе бачна з вуліцы.

Аляксандр Петрусевіч: “Калі чалавек “распівае”, і гэта будзе бачна на балконе – з вуліцы — натуральна, гэта можна кваліфікаваць як правапарушэнне”.

Добрая навіна для аматараў лазні: калі там піва прадаецца, дык і “ўжываць” яго можна. Ды ніхто і не пойдзе правяраць, што адбываецца ў арэндаванай для адпачынку сауне. Праўда, гэта толькі да першага незадаволенага.

Аляксандр Петрусевіч: “Калі хто-небудзь звернецца з заявай: маўляў, у сауне распівалі спіртныя напоі, парушалі грамадскі парадак — вядома, у гэтым выпадку супрацоўнікі міліцыі будуць праводзіць праверку і прымаць захады ў дачыненні асобаў, якія “ўжывалі”.

У Амерыцы, калі ўжо вельмі прыспічыць глытнуць на вуліцы “піўка”, бутэльку абавязкова схаваюць у пакет. Паводле ж нашага Адміністрацыйнага кодэкса, глытаць у грамадскім месцы з піўной бутэлькі, няхай і схаванай, будзе парушэннем. Але, на думку Аляксандра Петрусевіча, чалавека з пакетам у руках спыняць не будуць.

Аляксандр Петрусевіч: “Калі чалавек ідзе па вуліцы, у яго пакет у руках — якія падставы для таго, каб спыняць гэтага чалавека? Само захоўванне спіртнога напою — тым больш такога, які прадаецца ў крамах, нават адкаркаванага — не з’яўляецца злачынствам”.

Па-ранейшаму адкрытым застаецца пытанне наконт таго, ці можна будзе піць піва ў “Мінск-Арэне” — адзіным у Беларусі стадыёне, на якім гандлююць пеністым напоем. Начальнік аддзела маркетынгу “Мінск-Арэны” Міхаіл Юспа кажа, што ліцэнзію на гандаль алкаголем арэна пакуль захоўвае.

Міхаіл Юспа:
“Пакуль я магу сказаць толькі, што ліцэнзія ў “Мінск-Арэны” ёсць, і ніякія лісты наконт адклікання гэтай ліцэнзіі да нас не прыходзілі”.

Значыць, прадаваць піва ў “Мінск-Арэне” будуць. Але ці дазволяць заўзятарам яго піць? Міхаіл Юспа спадзяецца, што для “Мінск-Арэны” зробяць выключэнне.

Міхаіл Юспа: “Хутчэй за ўсё, для “Мінск-Арэны” будзе ў гэтай галіне выключэнне. Бо ў нас адпаведны ўзровень бяспекі забяспечаны яшчэ на ўзроўні праектных рашэнняў і пасля рэалізаваны пры будаўніцтве. Так што тут усе гэтыя працэсы можна кантраляваць”.

Па словах Аляксандра Петрусевіча, міліцыя не будзе “чапляцца” да чалавека, які “ўжывае” алкаголь, пакуль той сваімі паводзінамі не дасць нагоды. А ў першым часе пасля таго, як новы Адміністрацыйны кодэкс набудзе моц, тых, хто трапіцца ў грамадскіх месцах з півам, будуць пераважна папярэджваць. Штрафаваць жа ці прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці — у крайнім выпадку.
-15%
-21%
-10%
-10%
-10%
-30%
-10%