Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


З 24 па 28 чэрвеня ў Страсбуры пройдзе летняя сэсія Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы. Беларускага пытаньня на ейным парадку дня няма. Аднак у справаздачу бюро Парлямэнцкай Асамблеі ўключылі датычнасьць бюро да падзеяў у Беларусі.

На чэрвеньскую сэсію Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы афіцыйна запрошаныя дзьве беларускія дэлегацыі: ад так званай палаты прадстаўнікоў і ад Кансультацыйнай рады апазыцыйных палітычных партыяў. Кожны бок ускладае на сустрэчу ў Страсбуры асаблівыя надзеі.

Напрыклад, міністар замежных справаў Беларусі Міхаіл Хвастоў на сваёй прэсавай канфэрэнцыі, што адбылася 21 чэрвеня, заявіў наступнае:

(Хвастоў: ) "Я думаю, што мы падыдзем да разуменьня таго, што статус "адмыслова запрошанага" для беларускага парлямэнту ў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы будзе прадастаўлены. І менавіта ў гэтым ключы мы разглядаем будучы візыт беларускай парлямэнцкай дэлегацыі на чале з намесьнікам старшыні палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Канаплёвым на запрашэньне генэральнага сакратара ПАРЭ для ўдзелу ў летняй сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы.

І для нас вялікае значэньне мае аб’ектыўнае і непрадузятае абмеркаваньне сытуацыі ў Беларусі на паседжаньні бюро Асамблеі, якое можа і павінна прыняць палітычнае рашэньне адносна нашага сяброўства ў якасьці адмыслова запрошанага".

Тут самы раз нагадаць, што статус "адмыслова запрошанага" для Беларусі быў спынены рашэньнем менавіта Бюро ПА. Аднак, паколькі гэтым разам беларускае пытаньне будзе ўзгадвацца ў Страсбуры толькі ўскосна — як фрагмэнт агульнай справаздачы бюро, абсалютная большасьць назіральнікаў лічыць, што рэальна пра ўзнаўленьне статусу можна будзе казаць толькі на восеньскай сэсіі ПА Рады Эўропы.

У такім выпадку, навошта беларускай апазыцыі так шмат увагі прысьвячаць чэрвеньскай сэсіі? Вось як адказвае на гэтае пытаньне намесьнік старшыні партыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная грамада" Ўладзімер Нісьцюк:

(Нісьцюк: ) "Важнасьць гэтай паездкі можна патлумачыць такім чынам, што кожны такі форум міжнародны, асабліва такі маштабны, як сэсія Парлямэнцкай Асамбелі Рады Эўропы, трэба выкарыстоўваць для таго, каб яшчэ і яшчэ раз даводзіць да сусьветнай грамадзкасьці праўду пра Беларусь. Трэба везьці туды тую аб’ектыўную інфармацыю, якая ёсьць, — аб стане эканомікі, аб стане з правамі чалавека, аб стане зь незалежнымі сродкамі масавай інфармацыі, аб стане палітычных партыяў, якія ўжо выганяюцца з сваіх офісаў, і гэтак далей.

Гэта ўсё трэба людзям расказваць, таму што вялікая ратацыя дэпутатаў усіх міжнародных парлямэнцкіх структураў. І шмат хто зь іх ня ведае таго, што адбывалася ў 1996 годзе, і шмат хто ня ведае, што адбываецца цяпер. Таму, што тыя, хто мае дзяржаўныя грошы пад сабой, я маю на ўвазе дэпутатаў так званай палаты прадстаўнікоў, яны езьдзяць паўсюдна і ў асабістых кантактах шукаюць сабе сяброў, якія ня ведаюць таго, што адбываецца ў Беларусі.

Таму патрэбная, першае, інфармацыйная нагода — і яе трэба выкарыстаць. Па-другое, трэба ня даць надурыць усіх той дэлегацыі, што едзе ад так званай палаты прадстаўнікоў. Таму што там яны дураць усіх, што тут гэта парлямэнт — амаль як кангрэс Злучаных Штатаў Амэрыкі, а тут потым прыяжджаюць і дураць усіх, што яны там у Эўропе ўжо свае людзі. Трэцяе —гэта зноў жа новыя знаёмствы, новыя кантакты, новыя партнэры, зь якімі апазыцыйныя беларускія партыі маглі б працаваць на пэрспэктыву. Ну і чацьвертае — гэта як этап падрыхтоўкі да сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ".

Уладзімер Глод, Менск