Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Выконваючы дадзенае летась абяцаньне, прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 24 чэрвеня сабраў у Крамлі каля 700 журналістаў. Так званая "вялікая канфэрэнцыя " праводзіцца другі раз. Было заплянавана больш за 30 пытаньняў. 18-е зь іх тычылася ўзаемадачыненьняў зь Беларусьсю.

Пытаньне журналіста: Якімі ёсьць асноўныя разыходжаньні між Вамі й Аляксандрам Лукашэнкам, наколькі яны вострыя й на чым мусіць фундавацца аб'яднаньне нашых дзяржаваў?

Адказ У.Пуціна: Ды ў нас аніякіх разыходжаньняў і няма, як ні дзіўна. Я выказаў свае думкі, ён уважліва выслухаў, будзем абмяркоўваць. Я скажу, пра што ідзе гаворка. Грамадзкасьць мусіць гэта ведаць. Рускі й беларускі народы - сапраўды брацкія народы. І падзяленьне на дзьве дзяржавы было неабгрунтаванае, шкоднае й згубнае. Гэта - ня крытыка. Што рабілі б у гэткай сытуацыі сёньняшнія кіраўнікі - яшчэ невядома. Мы змушаныя зыходзіць з нашых рэаліяў. Што мы маем? Дзьве незалежныя дзяржавы. Аб'яднаньне гэткіх блізкіх народаў павінна адбыцца ў межах аднае дзяржавы - не павінна быць ані Думы, ані ўраду Расеі. Мусіць быць адзіны ўрад, адзіная краіна. Ці гатовыя нашыя партнэры да гэткага рашэньня? Але ў дакумэнтах, якія нам перадалі, сьцьвярджаецца, што Беларусь - сувэрэнная, незалежная, і мае права вэта. Ці трэба спрачацца? Не. Гэта ўтрымліваецца ў дакумэнтах. Мы ж павінны гарантаваць і Расеі, і Беларусі ўсе гэтыя правы - у тым ліку, і права вэта. Бо інакш аніякага яднаньня не адбудзецца - Расея папросту паглыне Беларусь. Хаця б з тае прычыны, што эканоміка Беларусі складае тры адсоткі ад расейскай. У аб'яднанай Эўропе Эўрапарлямэнт прымае рашэньне, яно ўхваляецца ў краінах і робіцца законам. І выконваецца безумоўна. Ніхто ня скажа, што нехта навязвае рашэньні. Гэта сьціплы працэс, але эфэктыўны. Паглядзіце, што адбываецца: у некаторых краінах войны ішлі, дзяржавы распаліся, але цяпер драйфуюць у Эўразьвяз і там аб'ядноўваюцца. Чаго тады ваявалі? А справа ў тым, што ўступленьне ў Эўразьвяз адбываецца на дабрачыннай аснове. Я й кажу: давайце зробім, як у Эўразьвязе. Ясная, зразумелая працэдура, якая будзе гарантаваць інтарэсы Расеі й Беларусі. А сёньня што? Саюзны парлямэнт з шырокімі паўнамоцтвамі й незразумеламі мэханізмамі выкананьня. Мы гэтак дыскрэдытуем саюз. Няма аніякіх разыходжаньняў. Папросту прысьпеў час спыніцца жаваць гумку й вырашыць, чаго мы хочам.

Радыё Рацыя
0059072