Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


У суботу, 22 чэрвеня, на 61-ую гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны (прынамсі, на народзіны Касі Камоцкай), у Менскай краме "Подземка" адбылася прэзэнтацыя першага сольнага альбому Аляксандра Памідорава "Сьвята Пакрадзенае". З прычыны памылкі ў вызначэньні даты прэзэнтацыі, з прадстаўнікоў мас-мэдыяў прысутнічала толькі тэлевізійная брыгада "Первого Музыкального канала", якая й атрымала эксклюзіўны інтэрвей ад беспасярэдна Аляксандра Памідорава й аднаго зь ягоных супрычыньнікаў Сяржука Канановіча ("Hasta La Fillsta", "Крамбамбуля"). Пасьля мелася імправізавана праведзеная цырымонія роздачы аўтаграмаў прыхільнікам ды фатаграфаваньне зь імі.

Альбом "Сьвята Пакрадзенае" пакуль што выдадзены ў эксклюзіўнай "чорнай" вэрсіі абмежаваным накладам - 100 асобнікаў. Масавы наклад чакаецца напасярэдзь ліпеню, але да продажу па Беларусі ён паступіць не раней за верасень. Кружэлка ў дадзеным варыянце месьціць дзевяць трэкаў аўтарства ўласна А.Памідорава й адзін на словы Ў.Караткевіча. Бонусам дададзеная песьня "Прыганятыя", запісаная сумесна з гуртом "Уліс" таксама на словы Ў.Караткевіча, зь нявыдадзенага пакуль што супольнага праекту беларускіх музыкаў паводле твораў гэтага клясыка беларускае літаратуры. Таксама прысутмець нешта кшталту "схаванага трэку". Некаторыя песьні ўжо сталіся добра вядомымі беларускаму слухачу, але тут яны рэпрэзэнтаваныя ў новых вэрсіях - прыкладам, "Крывавае Сьвята" з альбому "Я Нарадзіўся Тут", ці "Вітальная" са складанкі "Сэрца Эўропы". У запісу альбому бралі ўдзел В.Корань ("Уліс") - гітара, С.Канановіч ("Hasta La Fillsta") - бас, А.Быкаў ("Уліс") - бубны. Таксама дапамагалі музыкі з гуртоў "Палац", "Postscriptum", таксама й адмыслова запрошаныя Масуд Талібані (дарбука) і студэнтка Беларускай Акадэміі музыкі Тацяна Белавусава (віяляньчэль). Набыць альбом можна ТОЛЬКІ ў крамах сэткі "Подземка" у Менску, ды ў інтэрнэт-краме www.bmk.by.ru. Са сваёй новай праграмай А.Памідораў выступіць на "Басовішчы-2002" пры канцы першага дню фэсту.

Радыё Рацыя