154 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Украина вводит спецпошлину на белорусские автобусы и грузовики
  2. МИД недоумевает по поводу заявления Литвы о возможной аккредитации посла США в Беларуси
  3. Внимание: синоптики предупредили о резком ухудшении погоды
  4. Убита телохранителем, погиб от рук племянника. Как глав государств убивают на посту
  5. Поцелуй молодой пары попал на фото TUT.BY. Что с ней стало спустя три года?
  6. Самая красивая пара современной «фигурки»: выиграли ЧМ и счастливы вместе вне льда
  7. Покупатель с 50 тысячами долларов — король на рынке квартир в Минске. А королю не нужно спешить
  8. «Нельзя отворачиваться от друга, чьи глаза закрываются в последний раз». Как пережить смерть любимого питомца
  9. Прогноз от властей: каким будет курс доллара в ближайшие три года
  10. Власти смогут вводить ограничения и запреты по валютному рынку. Среди причин — падение рубля
  11. Как самому недорого создать эффектный сад без помощи ландшафтного дизайнера. Вот простые советы
  12. В Оршанском РУВД в кабинете нашли тело сотрудника милиции. СК проводит проверку
  13. Все умеют считать деньги — свои. А как насчет общих денег из кошелька страны? Проверим?
  14. Минчанка рассказала, как за неделю вырастила на балконе грибы и получилось ли на этом сэкономить
  15. «Трупный яд попал к соседям через доски в полу». История Леонида, который убирает дома после смерти
  16. Мингорисполком назвал две версии аварии на водопроводе в Чижовке
  17. Почему из-за прорыва всего одной трубы сотни тысяч минчан остались без воды? Разбираемся
  18. Провизор дает шесть простых советов, которые помогут вам сэкономить на лекарствах
  19. СМИ выяснили, кто может быть четвертым фигурантом по «делу о госперевороте»
  20. Акции в поддержку Навального в России: задержаны более 1600 человек
  21. Вводят новшества по валютному рынку. Что они означают для белорусов
  22. Усилить защиту силовиков, ужесточить наказание за экстремизм. Какие изменения в УК поддержали депутаты
  23. Дерматолог — о симптомах и опасности крапивницы
  24. Пособие на погребение снова сократилось. В ФСЗН рассказали, сколько оно сейчас составляет
  25. «Все границы перешли!» Путин о «попытке госпереворота и убийства Лукашенко» в Беларуси
  26. Гинеколог — о заболевании, которое может не иметь симптомов и при этом мешать женщине родить
  27. «Остеопороз может привести к инвалидности». Поговорили с врачом о еще одной эпидемии 21-го века
  28. «Однушки» — от 170 долларов. Что сейчас происходит на рынке аренды квартир в Минске и что дальше
  29. Посмотрели, что происходит сегодня в Чижовке, где вчера случилось коммунальное ЧП
  30. Минздрав опубликовал свежую статистику по коронавирусу


Ягор Марціновіч,

Лідскія "Дажынкі-2010" будуць каштаваць 485 мільярдаў рублёў ($170 мільёнаў). На што іх патрацяць?

У першыя дні года быў названы чарговы горад-шчасліўчык. Гонар атрымаць тыпавую рэканструкцыю райцэнтра дастаўся Лідзе.

Бюджэт сёлетніх "Дажынак" б’е ўсе рэкорды. Зрэшты, тэндэнцыя назіраецца з году ў год. У рублёвым эквіваленце бюджэт свята павялічваецца штогод — "Орша-2008" — 320 млрд, "Кобрын-2009" — 330 млрд, "Ліда-2010" — 485 млрд.

"Дажынкі" ў крэдыт

Днямі ў інтэрнэт быў выкладзены прыкладны план з "Асноўнымі мерапрыемствамі па падрыхтоўцы Лідскага раёна" за подпісам ужо былога кіраўніка Гродзеншчыны Уладзіміра Саўчанкі. Намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Яраслаў Мікавоз пацвердзіў яго існаванне. Па словах супрацоўнікаў лідскіх дзяржаўных устаноў, цяпер дакумент рассылаецца ім для азнаямлення.

Пра тое, як збіраюцца дзяліць дажынкавы пірог коштам 170 мільёнаў даляраў (!), трохі пазней, а зараз адказ на галоўнае пытанне — адкуль возьмуцца грошы?

Фінансаванне свята ў апошнія гады пераклалася з рэспубліканскіх плячэй на рэгіянальныя. За сродкі дзяржаўнага бюджэту будуць пабудаваныя толькі гарадскі стадыён і Лядовы палац — як жа без яго — ды адрамантаваны мясцовы каледж.

Дапамога ад вобласці большая — каля $11 мільёнаў. Галоўная частка гэтых грошай пойдзе на рэстаўрацыю Лідскага замка.

Ажно 58% ад бюджэту "Дажынак-2010" ($100 мільёнаў!) плануюць атрымаць з банкаўскіх крэдытаў. Прынцыпы "гуляць дык гуляць" і "пасля нас — хоць патоп" загоніць Ліду ў даўгі на дзесяцігоддзе наперад. Летась кобрынскія ўлады таксама набралі крэдытаў, але іх колькасць была ўтрая меншая за сёлетнюю.

Здаровае цела…

Дажынкі не былі б дажынкамі, калі б у Лідзе не пачалі будаваць Лядовы палац. Ён будзе каштаваць $7,5 мільёна. Два футбольныя стадыёны — адзін новы, другі адрамантаваны — абыдуцца яшчэ ў $3,75 мільёна. Нарэшце, спарткомплекс — тыя самыя $3,75 мільёна.

"Хіт сезона" — аквапарк у крэдыт. Усе $15 мільёнаў на яго будаўніцтва мусяць выдзеліць банкі.

Дарэчы, кобрынскі аквапарк фатальна не загружаны праз адсутнасць ахвотных плаваць.

…ці здаровы дух?

У адрозненне ад спорту, культурна-гістарычная праграма выглядае беднавата. Нарэшце дачакаецца рэканструкцыі гонар горада — Лідскі замак. Рамонтныя працы будуць каштаваць удвая танней за аквапарк.

Раздзел "культавыя аб’екты" скарочаны да мінімуму. Рамонт пяці храмаў умясцілі ў $200 тысяч. І то, крыніцы фінансавання большасці з іх дагэтуль нявызначаныя. Толькі з касцёлам усё зразумела — на яго грошай няма, а таму капітальны рамонт будзе праводзіцца за сродкі грамадзянаў. Да слова, адна грамадская прыбіральня ў цэнтры Ліды будзе каштаваць больш за ўсе храмы…

Спонсара на помнік Гедыміну за $300 тысяч таксама пакуль няма.

Мясцовым уладам не дае спаць спакойна поспех 3D-кінатэатра "Кіеў" у Мінску, білеты на кінасеансы ў які распрадаюцца на месяц наперад. Таму наступным горадам з 3D стане менавіта "дажынкавая" Ліда.

Мяркуючы па досведзе мінулых гадоў, з кожным месяцам праект будзе разрастацца ўсё мацней. Раённыя чыноўнікі разумеюць, што "Дажынкі" — унікальная магчымасць падаіць карову з фактычна невычэрпным запасам малака, і таму хочуць запланаваць як мага больш мерапрыемстваў. Калі правілы правядзення свята застануцца ранейшымі, наступная магчымасць комплекснага рамонту горада надарыцца прыблізна праз 100 гадоў.
-20%
-10%
-10%
-10%
-21%
-10%
-50%
-20%
-20%