1. «Нормализация отношений невозможна, пока не прекратится насилие». Макей встретился с послами Германии и Франции
  2. «В больнице плакал и просил прощения». Поговорили с женой Виктора Борушко, которому дали 5 лет колонии
  3. Автозадачка на выходные. Попробуйте разгадать секрет тайного знака японских водителей
  4. Тима Белорусских о дочери: «Она скрывалась ради образа мальчика с разбитым сердцем»
  5. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  6. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак
  7. Власти взялись за лопаты и грабли. Кто и где трудился на субботнике
  8. «Переворот планировался на 9 мая». В ФСБ России прокомментировали задержание Зенковича и Федуты в Москве
  9. В Беларуси рванули цены на курицу, свинину, картошку, сладости, пиломатериалы и туристические услуги
  10. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
  11. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  12. Мы вам — факт о стране, а вы нам ее называете. Тест: Беларусь, Туркменистан, КНДР или США?
  13. Не до покупок. В Беларуси заметно сократился розничный товарооборот
  14. Школьный друг Виктора Бабарико уже 10 месяцев в СИЗО КГБ. Вот что рассказывает об этом его брат
  15. Как скручивают пробеги у машин из Европы: вопиющие примеры и советы специалистов
  16. Почему начало глаукомы легко пропустить? Врач рассказывает про опасное заболевание глаз
  17. «Банк умыл руки». Помните историю с изъятием ценностей из ячеек Белгазпромбанка? Спросили, вернули ли их
  18. Как вовремя заметить предвестники алкоголизма? Главное о здоровье за неделю
  19. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  20. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  21. Свежая статистика по COVID-19 в стране: сколько новых случаев коронавируса за сутки
  22. «Два раза смотрел потом». Лукашенко прокомментировал «шпионский» фильм «Манкурты»
  23. «Свое надо есть, из нашей земли, а не какое-то заморское». Лукашенко порассуждал о борьбе с вирусами
  24. Лукашенко обвинил американские спецслужбы в подготовке покушения на него и сыновей
  25. Мужчина, который попал на видео с медвежонком, о случившемся: «Хотел как лучше, а вышло, что виноват»
  26. «Попытка восстановить легитимность». Эксперты — о «заигрывании с Баку» и будущей встрече с Путиным
  27. «Мы не гоняемся за сложными рецептурами». На Белинского открылась кондитерская Mousse
  28. Девушка Роналду — модель с невероятными формами. Вы удивитесь, узнав, чем она занималась до встречи с ним
  29. «Ну ты же понимаешь о последствиях». Работники рассказали, по сколько сбрасывались на субботник
  30. «Шахтер» выдал абсолютно лучший старт в чемпионате Беларуси по футболу за свою историю


Аўтарства фрэсак прыпісваюць славутаму мастаку пачатку ХІХ стагоддзя Яну Дамелю. У 1795 годзе гэтую сядзібу збудаваў пан Станкевіч. Наступны ўладальнік адкрыў у ёй першы ў Мінску музей. За савецкім часам тут быў ваенкамат. А зусім нядаўна сядзібу пачалі рыхтаваць да рэканструкцыі, каб адчыніць тут галерэю мастака Савіцкага.


Плошча Свабоды, 15

Гаворыць архітэктар-рэстаўратар Зміцер, які праводзіць даследаванні будынку.

Зміцер: "Збудаваў гэтую сядзібу ў канцы XVIII стагоддзя мінскі шляхціч Станкевіч. А ў пачатку ХІХ стагоддзя будынак займеў новага ўладальніка, не памятаю дакладна ягонага прозвішча, які займаўся зборам розных мастацкіх калекцыяў. І ў яго тут быў такі прыватны музей — напэўна, першы музей у Мінску…"

Цяперашні адрас помніка архітэктуры — Плошча Свабоды, 15. Калі было вырашана аднаўляць яго, першы этап — доследы архітэктараў-рэстаўратараў, каб выявіць схаваныя асаблівасці будынка. Вось тут і здарылася сенсацыя. Чатыры месяцы на аб’екце пільна працаваў вядомы беларускі мастак-рэстаўратар Уладзімір Ракіцкі, які, напрыклад, займаўся самымі ўнікальнымі беларускімі фрэскамі — роспісамі Спаса-Еўфрасіннеўскай царквы ў Полацку, якім больш за 800 гадоў!

Спадар Ракіцкі выявіў, што значная частка сценаў будынку пакрытая жывапісам, які можна аднесці да канца ХVIII — пачатку XIX стагоддзя.


Раскрытыя Уладзімірам Ракіцкім часткі фрэсак



Пры даследаваннях у архівах высветлілася, што жывапіс, верагодна, належыць пэндзлю славутага мастака Яна Дамеля, які жыў у 1780-1840 гадах. Уладар сядзібы вырашыў арганізаваць у ёй музей, бо меў багатыя калекцыі твораў мастацтва. І запрасіў Дамеля зрабіць адпаведныя роспісы інтэр’ераў.


Ян Дамель

Гаворыць архітэктар-рэстаўратар Зміцер.

Зміцер: "Гэта малюнкі, верагодна, пачатку ХІХ стагоддзя. І яны, магчыма, адносяцца да твораў Яна Дамеля. Гэта беларуска-польска-літоўскі мастак пачатку ХІХ стагоддзя. І ён нейкі час працаваў у Мінску, пры двары аднаго з уладальнікаў гэтага будынку".

На сённяшні дзень Дамель лічыцца класікам, адным з самых славутых мастакоў таго часу. Ягоныя карціны займаюць пачэснае месца ў музеях Літвы і Польшчы, маюцца працы і ў Беларусі. Аднак афіцыйна сценавых роспісаў Дамеля ў нас не захавалася.

Зміцер: "У нас у Беларусі ўвогуле не захавалася афіцыйна ягоных такіх твораў. Хаця ён шмат што намаляваў, шмат што аздабляў. Творы, напэўна, ёсць ва ўсім свеце, толькі не ў нас. І калі тут мастак-рэстаўратар Уладзімір Ракіцкі знайшоў малюнкі, гэта, напэўна, сенсацыя ў свеце рэстаўрацыі і ў свеце мастацтва ў Беларусі!.. Такія рэчы, яны вельмі рэдка трапляюцца. Нават у Нясвіжскім замку наўрад ці было нешта падобнае".





Праблема, зрэшты, у тым, што цяпер роспісы апынуліся пад пагрозай знішчэння. Будынак будзе рэстаўраваць прадпрыемства “Мінская спадчына”, якое якраз цяпер апынулася ўцягнутай у скандал з экскаватарным руйнаваннем іншага старога будынка ў Мінску — па вуліцы Рэвалюцыйная, 24а.

У выпадку з Плошчай Свабоды, 15 ніякіх дазволаў на працы пакуль няма, але на аб’екце ўжо працуюць будаўнікі. Паводле іх слоў, “Мінская спадчына” аддала загад рыхтаваць дах да зняцця — сапраўды, будаўнікі ўжо выграблі ўсю зямлю між бэлькамі на гарышчы. А ў адным з пакояў, дзе выявілі фрэскі, столь ужо разабраная. Туды пачаў патрапляць холад — і гэта пагражае фрэскам знішчэннем.


Рэстаўратары ахайна затулілі роспісы кляёнкай і шчытамі

Што зараз робяць на аб’екце будаўнікі?

Зміцер: "На жаль, я не ведаю… Перад намі пастаўлена задача правесці даследаванне будынка. А тое, што робяць будаўнікі — яны нам нічога не кажуць… Такое адчуванне, што рыхтуюцца працы па зняцці даха. Але мы не ведаем, ці ёсць у іх дазвол на гэта. У нас свая праца, у іх свая. Але ў нас ёсць канкрэтнае прадпісанне праводзіць працы. А ў іх, напэўна, няма".


Так яшчэ нядаўна выглядаў адзін з пакояў, дзе знайшлі фрэскі.


Цяпер будаўнікі ўжо разабралі тут столь. На заднім плане — прыкрытыя драўлянымі шчытамі фрэскі



Ян Дамель — надзвычай цікавая асоба. Безумоўна таленавіты мастак, ён правёў колькі гадоў у Сібіры за… фальшываманецтва! Некаторы, праўда, казалі, што яго прыплялі да “справы Гезіка” выключна “за палітыку”, як актыўнага масонскага дзеяча. Тым часам, ягоныя карціны і роспісы былі ў найбагацейшых дамах таго часу.

Ныпрыклад, карціна “Святая Канстанцыя” аздабляла спачатку касцёл, а затым дамавую капліцу Нясвіжскага замка ў славутых Радзівілаў. Цяпер гэтая праца знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Карціна Дамеля “Адступленне французаў праз Вільню” — адзін з найбольшых гонараў Віленскага музею.

Пахаваны Дамель, між іншым, у крыпце Кальварыйскага касцёлу ў Мінску. Там жа некалі знаходзіліся і ягоныя карціны. Паводле некаторых звестак, пад тынкам касцёла і сёння схаваныя фрэскі Дамеля…

Ці паставіцца з належнай увагай да ўнікальнага адкрыцця Беларусь? Ці зразумеюць чыноўнікі, што на фрэсках Дамеля можна зрабіць безумоўную турыстычную “фішку” ў цэнтры Мінску?.. Тым больш, што іншых старадаўніх фрэсак у сталіцы пакуль не захавана.


На гарышчы захаваўся ўнікальны комін канца ХVIII стагоддзя. Калі здымуць дах, яму пагражае знішчэнне.


У пана Станкевіча быў сімпатычны від з вакна.


Радзівілаўская капліца ў Нясвіжскім замку. Справа — карціна Яна Дамеля


"Святая Канстанцыя", 1725 год — цяпер знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.


Ян Дамель. "Адступленне французаў праз Вільню" — адна з самых вядомых прац мастака. Знаходзіцца ў Віленскім музеі.
-30%
-15%
-10%
-30%
-25%
-20%
-30%
-20%
-10%
0073023