1. Приговор журналисткам «Белсата» за стрим с «Площади перемен» не изменили. Они проведут в колонии два года
  2. ЧП с водоводом в минской Чижовке. Санитарные врачи разрешили пить воду из крана
  3. Мингорисполком отказал организаторам в проведении «Чернобыльского шляха»
  4. Правительство может отменить «заморозку» цен на социально значимые товары — и вот почему
  5. Самая красивая пара современной «фигурки»: выиграли ЧМ и счастливы вместе вне льда
  6. Родстер за 55 тысяч долларов и броневик — за 5. Посмотрели, какие эксклюзивные авто можно купить прямо сейчас
  7. В России с 1 по 10 мая будут выходные
  8. Песков рассказал о встрече Путина и Лукашенко. В Кремле ничего не знают о «принципиальном решении»
  9. 35 лет после Чернобыля. История женщины, родившей сына в апреле 1986-го
  10. «Врачи не верили, что я вытяну». История Стаса, который попал под поезд и выжил
  11. Прогноз от властей: каким будет курс доллара в ближайшие три года
  12. «Трупный яд попал к соседям через доски в полу». История Леонида, который убирает дома после смерти
  13. Следственный комитет объявил в розыск Герасименю и Опейкина
  14. Кто знал правду о чернобыльской катастрофе в 1986 году и как боролись с тем, чтобы «не было паники»
  15. «Симптомы эпилепсии — это не только судороги и обмороки». Разбираем с неврологом мифы о болезни
  16. Тепла хочется? В апреле не дождетесь: печальный прогноз погоды
  17. «Нельзя отворачиваться от друга, чьи глаза закрываются в последний раз». Как пережить смерть любимого питомца
  18. Вводят новшества по валютному рынку. Что они означают для белорусов
  19. Ну, как съездил? Что смотреть в Старых Дорогах, а что не стоит
  20. В подвешенном состоянии. История многодетной семьи из Бреста, которая готовится на три года отправить папу на «химию»
  21. Как самому недорого создать эффектный сад без помощи ландшафтного дизайнера. Вот простые советы
  22. Все умеют считать деньги — свои. А как насчет общих денег из кошелька страны? Проверим?
  23. В Беларуси задержали банковских мошенников, звонивших жертвам по Viber. Ущерб — более миллиона
  24. Кому, зачем и сколько? Суд по делу Виктора Бабарико: что говорит «взяткодатель»
  25. Telegram-канал BYPOL тоже признали экстремистским. Напоминаем, что делать подписчикам
  26. Доллар и евро на торгах заметно подешевели. Какие курсы валют установили обменники 23 апреля
  27. Путин ответил на предложение Зеленского встретиться
  28. Покупатель с 50 тысячами долларов — король на рынке квартир в Минске. А королю не нужно спешить
  29. Внучка выложила фото дедушки в TikTok и собрала миллион просмотров. Смотрите, как круто он выглядит
  30. Минчанка рассказала, как за неделю вырастила на балконе грибы и получилось ли на этом сэкономить


Кастусь ЛАШКЕВІЧ,

Ужо некалькі месяцаў не аціхаюць скандалы вакол руйнавання будынка 19-га стагоддзя, размешчанага ля скрыжавання вуліц Рэвалюцыйная, Гарадскі Вал і Няміга ў гістарычным цэнтры Мінска. Нягледзячы на ўмяшанне Міністэрства культуры і грамадскасці, падчас будаўнічых работ некалькі разоў груба парушалася заканадаўства і міністэрскія пастановы.

Нагадаем, дом па Рэвалюцыйнай, 24а вядзе гісторыю ад другой паловы 19-га стагоддзя. Адным з яго ўладальнікаў была сям’я Залкіндаў. Пасля пажару 1881 года мяшчанская камяніца неаднаразова перабудоўвалася. Цяпер на яе месцы запланавана ўзвядзенне гандлёва-офіснага цэнтра з падземным паркінгам.

Аднак паколькі будынак мае гістарычную вартасць і з’яўляецца часткай комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-й катэгорыі, 26 жніўня Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры (Рада) прыняла рашэнне дэмантаваць канструкцыі будынка № 24а ручным спосабам з іх наступным узнаўленнем.



Як раней распавядаў TUT.BY старшыня рэспублiканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, 11 лістапада ў абыход рашэння Рады і без дазволу Мінкультуры КУП “Мінская спадчына” (заказчык) спрабавала зруйнаваць згаданы будынак. Намаганнямі грамадскасці і спецыялістаў Упраўлення аховы гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкультуры незаконныя дзеянні былі спынены. Міністэрства ў сваю чаргу дазволіла далейшыя працы на аб’екце толькі ў ручным (не механічным) парадку, каб потым як мага болей аўтэнтычнага матэрыялу было выкарыстана пры ўзнаўленні камяніцы.

Аднак 30 лістапада “Мінская спадчына” і падрадная арганізацыя (невядомая, бо ў парушэнне нарматыўна-прававых дакументаў адсутнічае пашпарт аб’екта) пачала руйнаванне помніка экскаватарам. Цэлае крыло пабудовы было знішчана, што азначала парушэнне артыкулаў 27, 28 і 37 Закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”, шэраг міжнародных метадычных дакументаў у галіне аховы і рэстаўрацыі гісторыка-культурнай спадчыны.

Міністэрства культуры ў другі раз перапыніла працы на аб'екце, падрыхтаваўшы матэрыялы па парушэннях заканадаўства для ініцыявання пракурорскай праверкі. З мэтай прыцягнення вінаватых да крымінальнай адказнасці ў пракуратуру звярнулася і Таварыства аховы помнікаў.

“Сапраўды, пасля гэтага пачала ажыццяўляцца ручная разборка будынка, — паведаміў сёння карэспандэнту TUT.BY Антон Астаповіч. — Адначасова архітэктары Цэнтра рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый працавалі над даследаваннем камяніцы, фіксацыяй элементаў архітэктуры і дэкору. Калі засталося разабраць першы паверх і зафіксаваць адзін фрагмент насценнага жывапісу, архітэктар пазначыў у журнале аўтарскага нагляду, што даследаванне практычна праведзена і пры ўзгадненні з навуковым кіраўніком аб’екта далей магчыма і механічная разборка”.

Па словах старшыні Таварыства аховы помнікаў, пісьмовы дазвол на новы від работ не быў атрыманы ні ад кіраўніка аб’екта, ні ад міністэрства. Аднак 6 лютага ўвечары ў ход зноў пайшоў экскаватар. “Хто даў каманду па механічнай разборцы будыніны — заказчык ці падрадная арганізацыя — невядома. На маё наўпроставае пытанне галоўны інжынер “Мінскай спадчыны” Міхаіл Жых нічога не адказаў”, — удакладняе Астаповіч.
 



Як дабівалі камяніцу. Відэа:
"Еўрарадыё" 



Намеснік начальніка ўпраўлення Мінкультуры Аксана Сматрэнка, якая прысутнічала сёння на адмысловай нарадзе на праблемным аб’екце, паведаміла, што нягледзячы на парушэнні, у пракуратуру яны звяртацца не плануюць. Затое гэта зробіць Таварыства аховы помнікаў гісторыі. Прычым ужо ў другі раз. Пасля іх першага звароту ў пракуратуру Цэнтральнага раёна раённаму РУУС была даручана праверка па факту парушэнняў, аднак яна была адкладзена. На думку спецыялістаў таварыства, менавіта гэта затрымка прывяла да новага правапарушэння.

Нагадаем, выступаючы 27 студзеня на калегіі Мінкульта ў Мінску, міністр Павел Латушка ў чарговы раз падкрэсліў, што пры рэстаўрацыйных і аднаўленчых работах на гісторыка-культурных аб’ектах асаблівая ўвага павінна надавацца “безумоўнаму захаванню аўтэнтычных элементаў і канструкцый”. “Па прыкладзе аднаўлення Мірскага замка неабходна забяспечваць высокую ступень узаемадзеяння заказчыка, падрадчыка і навуковага кіраўніка на ўсіх этапах праектавання і рэстаўрацыі”, — адзначыў міністр, які адной з першачарговых задач на новай пасадзе абвясціў навядзенне парадку з архітэктурнымі помнікамі. Як бачым, пакуль атрымліваецца не вельмі. 
-30%
-40%
-15%
-20%
-30%
-28%
-80%
-10%
-10%
0068422