Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


12 сьнежня 2000 года ў Асіповічах ў прыватную кватэру па вул. Сумчанкі 16 уварваліся супрацоўнікі міліцыі, сярод іх быў пракурор Асіповіцкага раёну Сяргей Бабакоў. У гэты час у кватэры знаходзіліся Мікалай Тамашоў (рэдактар рэгіянальнай незалежнай грамадзка-палітычнай газэты "Панарама", якая выходзіць штомесяц накладам 295 асобнікаў) і Ігар Сімбіраў, адзін з аўтараў газэты "Панарама". Варта адзначыць, што кватэра па вул.Сумчанкі не зьяўлялася офісам газеты "Панарама", гэта - уласнасьць сябра Сімбірава, які падчас сваёй адсутнасьці пакідае Сімбіраву ключы і дазваляе карыстацца кватэраю.

Таму ў кватэры часова знаходзіўся кампутар (абсталяваньне USIA), на якім працаваў І.Сімбіраў. Супрацоўнікі міліцыі пачалі вобыск. Прад'явілі ордэр, сказалі, што па факце, надрукаванага ў газэце "паклёпу" узбуджаная крымінальная справа. Супрацоўнікі міліцыі не ўдакладнялі: у якім артыкуле "Панарамы" быў знойдзены "паклёп". Па версіі Сімбірава, гэта можа быць матэрыял, які ўтрымлівае прамову Главы адміністрацыі Асіповіцкага раёну Шчэцька на адным з мінскіх кірмашоў. Прамова была запісана на дыктафон і перадрукаваная ў газэце з каментаром рэдакцыі, што "чыноўнік павінен добра валодаць мовай".

Падчас вобыску супрацоўнікі міліцыі зьневажалі Сімбірава, называлі "клоўнам", а старэйшы лейтэнант Юры Грабін, заламіўшы Сімбіраву руку, разьбіў пераносіцу і вывіхнуў левы палец, пабіў гадзіньнік. У выніку вобыску была праведзеная выемка больш за 100 дакументаў. Пратакол выняцьця складалі не на месцы, а ў пракуратуры. Кватэру апячаталі. Тамашова і Сімбірава вывезьлі ў пракуратуру, дзе падвергнулі допыту. Супрацоўнікі міліцыі цікавілі наступныя пытаньні: "Хто фінансуе газэту "Панарама"? Адкуль кампутар?" Сімбіраў адмовіўся адказваць на пытаньні без адваката.

Charter'97