154 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Украина вводит спецпошлину на белорусские автобусы и грузовики
  2. МИД недоумевает по поводу заявления Литвы о возможной аккредитации посла США в Беларуси
  3. Внимание: синоптики предупредили о резком ухудшении погоды
  4. Убита телохранителем, погиб от рук племянника. Как глав государств убивают на посту
  5. Поцелуй молодой пары попал на фото TUT.BY. Что с ней стало спустя три года?
  6. Самая красивая пара современной «фигурки»: выиграли ЧМ и счастливы вместе вне льда
  7. Покупатель с 50 тысячами долларов — король на рынке квартир в Минске. А королю не нужно спешить
  8. «Нельзя отворачиваться от друга, чьи глаза закрываются в последний раз». Как пережить смерть любимого питомца
  9. Прогноз от властей: каким будет курс доллара в ближайшие три года
  10. Власти смогут вводить ограничения и запреты по валютному рынку. Среди причин — падение рубля
  11. Как самому недорого создать эффектный сад без помощи ландшафтного дизайнера. Вот простые советы
  12. В Оршанском РУВД в кабинете нашли тело сотрудника милиции. СК проводит проверку
  13. Все умеют считать деньги — свои. А как насчет общих денег из кошелька страны? Проверим?
  14. Минчанка рассказала, как за неделю вырастила на балконе грибы и получилось ли на этом сэкономить
  15. «Трупный яд попал к соседям через доски в полу». История Леонида, который убирает дома после смерти
  16. Мингорисполком назвал две версии аварии на водопроводе в Чижовке
  17. Почему из-за прорыва всего одной трубы сотни тысяч минчан остались без воды? Разбираемся
  18. Провизор дает шесть простых советов, которые помогут вам сэкономить на лекарствах
  19. СМИ выяснили, кто может быть четвертым фигурантом по «делу о госперевороте»
  20. Акции в поддержку Навального в России: задержаны более 1600 человек
  21. Вводят новшества по валютному рынку. Что они означают для белорусов
  22. Усилить защиту силовиков, ужесточить наказание за экстремизм. Какие изменения в УК поддержали депутаты
  23. Дерматолог — о симптомах и опасности крапивницы
  24. Пособие на погребение снова сократилось. В ФСЗН рассказали, сколько оно сейчас составляет
  25. «Все границы перешли!» Путин о «попытке госпереворота и убийства Лукашенко» в Беларуси
  26. Гинеколог — о заболевании, которое может не иметь симптомов и при этом мешать женщине родить
  27. «Остеопороз может привести к инвалидности». Поговорили с врачом о еще одной эпидемии 21-го века
  28. «Однушки» — от 170 долларов. Что сейчас происходит на рынке аренды квартир в Минске и что дальше
  29. Посмотрели, что происходит сегодня в Чижовке, где вчера случилось коммунальное ЧП
  30. Минздрав опубликовал свежую статистику по коронавирусу


Ганна Хадаровіч,

Фото: www.budni.by
Фото: www.budni.by
Нягледзячы на маразы, на бярозе ў в. Калядзічы ўсю зіму зелянеюць маленькія кусцікі. І на суседняй таполі — таксама. Людзі ў вёсцы кажуць, што "гэта прычапілася да дрэў амяла".

Пра загадкавыя кусцікі амялы, якія зімой зелянеюць на таполях, клёнах, соснах, вербах, бярозах і, здараецца, нават на пладовых дрэвах, карэспандэнту газеты "Раённыя будні" расказала майстар участка "Зелянгас" Марыя КАНДАРЭВІЧ:

— АМЯЛА (у перакладзе з лацінскай мовы "белы клей") альбо дубовыя ягады, ці птушыны клей, як яе яшчэ называюць, — гэта сапраўды вечназялёная, кустовая, напалову паразітычная расліна. Чаму паразітычная? Таму што ў адрозненне ад іншых кустоў і траў, якія жывуць на зямлі і чэрпаюць з яе сілу карэннем, амяла жыве за кошт вады, мінеральных рэчываў і сокаў дрэва-гаспадара, да якога ёй удалося прысмактацца.

У распаўсюджанні амялы прымаюць удзел птушкі, найбольш — дразды. Яны любяць харчавацца яе ягадамі. А потым, пералятаючы з галінкі на галінку, пэцкаюць іх клейкім рэчывам, у якім знаходзіцца насенне — зародкі амялы. Гэтыя зародкі прыклейваюцца да кары і праз некаторы час пачынаюць прарастаць, укараняючыся і ў драўніну. Хутка на дрэве вырастаюць зялёныя кусцікі. Яны цвітуць дробнымі зеленавата-жоўтага колеру кветачкамі, з якіх развіваюцца белыя плады — ілжывыя ягады дыяметрам да 1 см.

СА СТАРАЖЫТНАСЦІ з амялой звязана шмат прыкмет і прымхаў. Напрыклад, рымляне лічылі, што амяла садзейнічае зачаццю. Таму многія жанчыны стараліся заўсёды насіць яе з сабой. 4-5 тысяч гадоў да нашай эры ў Рыме цэлае племя было вылечана здабытымі з галінак амялы лекамі ад чумы.

Амяла была сімвалам міру ў Скандынавіі. Ёю ўпрыгожвалі дамы, каб засцерагчыся ад чараў. Калі ворагам выпадала сустрэцца пад дрэвам, на якім расла амяла, то яны былі абавязаны скласці зброю і ў гэты дзень не ваяваць.

Разам з тым, амяла лічылася маланкавай раслінай. Яе прысутнасць заклікана была засцерагчы дом ад грому і маланкі. А ў Англіі да цяперашняга часу існуе звычай цалавацца на Ражство пад дрэвам з амялой. Каб было здароўе і шчасце.

У краінах Еўропы пад дрэвамі з амялой закопвалі скарбы. Расліна служыла прыкметай, па якой потым можна было адшукаць патрэбнае месца. Таму што на адным і тым жа дрэве амяла можа паразітаваць да 40 гадоў.

ЯШЧЭ Авіцэна шырока прымяняў амялу для лячэння запушчаных ран, язваў страўніка, артрытаў, а таксама пры павелічэнні ці ўшчыльненні селязёнкі.

Сучасная медыцына таксама надае вялікае значэнне вывучэнню лекавых уласцівасцей амялы. У Швейцарыі існуе цэлы інстытут, які з 30-х гадоў мінулага стагоддзя даследуе гэтую расліну. Вядома, што амяла спыняе крывацёк, зніжае крывяны ціск, хутка адводзіць мачу, змяншае ўзбуджальнасць нервовай сістэмы, частату і глыбіню прыступаў эпілепсіі. Амялу прымяняюць пры комплексным лячэнні цукровага дыябету, таму што яна зніжае ўзровень цукру і халестэрыну ў крыві.

Прымаючы ранкам наташчак па адной сталовай лыжцы соку амялы, растворанага ў 100 мл кіпню, можна збавіцца ад запораў, гемаройных крывацёкаў.

Здольнасць амялы звязваць і выводзіць з арганізма солі робіць актуальным яе прыём пры падагры, артрыце, астэахандрозе і мачакаменнай хваробе. Сок амялы дапамагае паспяхова змагацца з пагрозай узнікнення інсульту, інфаркту і паражэння крывяносных сасудаў. Прымяняецца амяла і ў анкалогіі. Напрыклад, у Швейцарыі для лячэння ракавых хворых з поспехам прымяняюць экстрат гэтай расліны.

Людзям, якія пакутуюць ад алергіі, экзэмы, бранхіяльнай астмы, рэўматызму, карысна працяглы час выпіваць па 1-2 чайнай лыжцы соку амялы ў суткі. Можна спалучаць прыём соку і прымочкі і кампрэсы з іх.

Спосаб прымянення: адну чайную лыжку лісця амялы настаяць у шклянцы кіпячонай вады. Альбо 30 г амялы адварыць у адным літры вады. І тое, і другое прымаць па трэцяй частцы шклянкі тры разы ў дзень.

Збіраюць амялу зімой або ранняй вясной (да сакавіка). Кусцікі зразаюць сучкарэзам, адбіраюць лісцікі і галінкі таўшчынёй не большыя за аловак, высушваюць і захоўваюць адзін год.

-20%
-20%
-20%
-10%
-5%
-10%
-15%
-40%
-20%