Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Не пацьверджваюцца паведамленьні некаторых мэдыяў пра тое, што са сьледчага ізалятару выйшаў на волю Валеры Ігнатовіч, былы супрацоўнік спецатраду "Алмаз", які быў затрыманы з прычыны магчымага дачыненьня да зьнікненьня апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага.

Адвакат Ігнатовіча Міхал Пракапенка з Барысава сьцьвярджае, што яго падабаронны дагэтуль за кратамі:

"Ігнатовіч пад вартаю, а дзе ж яму быць? Пакуль ён пад вартаю", — заявіў адвакат нашаму радыё.

Нагадаем, былы "алмазавец" Валерый Ігнатовіч, паводле паведамленьняў беларускіх мэдыяў, падазраецца ня толькі ў дачыненьні да справы Зьмітра Завадзкага. Сьледчыя быццам бы знайшлі доказы ягонага ўдзелу ў забойстве лідэра філіі профашыстоўскай арганізацыі РНЕ Глеба Самойлава і сям’і азэрбайджанскага прадпрымальніка.

Аднак высьветлілася, што спадар Пракапенка, сапраўды, актыўна дамагаецца зьмены меры ўтрыманьня да свайго падабароннага. Раней ён зьвяртаўся ў суд Цэнтральнага раёну Менску з хадайніцтвам выпусьціць Ігнатовіча пад падпіску пра нявыезд, аднак гэтае хадайніцтва не задаволілі. Тады зварот быў накіраваны ўжо ў Менскі гарадзкі суд. Адвакат чакае, што справа вырашыцца 15 сьнежня:

(Пракапенка: ) "Зараз справа знаходзіцца ў Менскім гарадзкім судзе".

Адвакат Ігнатовіча адмовіўся назваць прычыны, на якія ён спасылаецца ў сваім хадайніцтве ў вызваленьні падабароннага, а таксама не пажадаў камэнтаваць справу.

Ураніцу ў пракуратуры Беларусі ўвогуле не маглі паведаміць нічога новага пра расьсьледваньне справы Зьмітра Завадзкага і пра аднаго з падазроных у гэтай справе — Валерыя Ігнатовіча. Прэсавы сакратар пракуратуры Аляксей Таранаў казаў, што сьледчыя, якія вядуць справу, не даюць ніякіх зьвестак. Пазьней з пракуратуры прыйшло абвержаньне зьвестак пра вызваленьне Ігнатовіча з-пад варты.

Між тым, стала вядома, што прынамсі адзін зь ліку затрыманых у справе Завадзкага, сапраўды, адпушчаны на волю. Гэта, паводле расейскага тэлеканала НТВ, кіраўнік групы хуткага рэагаваньня нутраных войскаў Зьміцер Паўлючэнка. Ён быў затрыманы сьледчымі ў справе Завадзкага ў сярэдзіне лістапада і адпушчаны праз тыдзень — за два дні да таго, як Аляксандар Лукашэнка выступіў у КГБ з абвінавачваньнямі на адрэсу былога кіраўніцтва гэтага ведамства. Паводле запісу тае сустрэчы, прадэманстраванага НТВ, асабліва абурыла Лукашэнку тое, што сьледчыя пыталіся ў Паўлючэнкі, ці выканае ён любы загад кіраўніка краіны.

Такім чынам, Паўлючэнка цяпер на волі. Ці выйдзе на волю Ігнатовіч — пакуль невядома.

Алег Грузьдзіловіч, Менск