Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Беларускі прэзыдэнт не дазваляе сябе судзіць, — гэткую выснову вынес у загаловак свайго артыкулу карэспандэнт Gazety Wyborczej у Менску Цэзары Галінскі. У слушнасьці гэтай высновы пераканаўся на сваёй скуры Анатоль Лябедзька, які паспрабаваў прыцягнуць спадара Лукашэнку ў суд за публічны паклёп. Лукашэнка быў заявіў, што Лябедзька атрымаў ад Захаду паўтары тысячы даляраў на правядзеньне масавых акцыяў.

"Раённы суд Партызанскага раёну наагул не прыняў Лябедзькаву позву, — працягвае Gazeta Wyborca, — Прычына — грам. Лукашэнка на тэрыторыі гэтага раёне не пражывае. (Прэзыдэнтаў адрас — гэта сапраўды адна з найбольш пільна хаваных таямніцаў, і ніхто да канца ня ведае, дзе Аляксандар Лукашэнка прапісаны — у вёсцы Рыжкавічы, у сталічнай рэзыдэнцыі на Карла Маркса, 38, або ў адной з загарадных рэзыдэнцыяў).

Тады Лябедзька зьвярнуўся да іншага суду — Фрунзэнскага раёну. На складаньне судом фармулёўкі пайшло два месяцы. "Словы спадара Лукашэнкі — гэта асабістае меркаваньне публічнай асобы, выказанае ёю ў стылі адкрытай дыскусіі", — заявіў суд і адхіліў позву. — Судзьдзяў, як нейкіх дурняў, прымушаюць пісаць цалкам непрафэсійныя адказы. Той, які я атрымаў, я лічу сваёй вялікай перамогай, — сказаў Лябедзька. Надалей ён зьбіраецца зьвярнуцца ў менскі гарадзкі, а калі спатрэбіцца — і ў Найвышэйшы Суд".

Сам Аляксандар Лукашэнка наконт сваёй непадсуднасьці заявіў наступнае: "Судзіць мяне будуць толькі тады, калі мне адмовіць у даверы народ". "Кіруе Беларусьсю ён ужо шэсьць гадоў, хоць мусіў пяць. Дзякуючы "народнаму даверу" — згодна з вынікамі непрызнанага ў сьвеце рэфэрэндуму — ён працягнуў свой тэрмін на два гады. Калі народ наступнай восеньню зноў выкажа свой давер цяперашняму кіраўніку, дык са сваёй позвай Анатолю Лябедзьку давядзецца чакаць яшчэ пяць гадоў", — піша Цэзары Галінскі ў Gazecie Wyborczej.

Яшчэ адзін матэрыял Gazety Wyborczej прысьвечаны справе выгнанага зь Беларусі ксяндза Збігнева Кароляка. У артыкуле апісваецца, як розныя судовыя інстанцыі тао забаранялі, то дазвалялі, то зноў забаранялі непаслухмянаму ксяндзу ўезд у Рэспубліку Беларусь.

"— Для ўладаў уся гэтая справа павінна ўжо страціць актуальнасьць з той прычыны, што ксёндз Кароляк добраахвотна выехаў з гэтай краіны і не зьбіраецца добраахвотна туды вяртацца, — зазначыў прадстаўнік ксяндза на чарговых судовых разборах адвакат Ігар Кабалік. — Як свайму прадстаўніку, — працягвае адвакат, — ён сказаў мне ў Польшчы: "Калі гэтая дзяржава так абыходзіцца са сьвятарамі, дык я не паеду туды, нават каб мяне й прасілі". Застаецца толькі пытаньне — чыя ж тут праўда, — цьвердзіць адвакат ксяндза Кароляка, які зьбіраецца падаць апэляцыю ў апошнюю інстанцыю — Найвышэйшы Суд у Менску".

Пераклаў

Сяргей Шупа