Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Беларуская праграма "Віленскі сшытак" вернецца на дзяржаўную літоўскую тэлевізію, аднак пакуль што толькі ў паўторах. Гэтую праграму маюць магчымасьць глядзець ня толькі жыхары Літвы, але і памежных рэгіёнаў Беларусі. Дырэктар дзяржаўнага тэлебачаньня і радыё Літвы паведаміў пра ўмовы далейшага існаваньня беларускай праграмы.

Беларуская праграма на ЛРТ – Літоўскім дзяржаўным тэлеканале – выходзіла на экраны штотыдзень больш за дзесяць гадоў. Сярод праграмаў на мовах іншых народаў Літвы – польскай, расейскай, украінскай – беларуская праграма вылучалася найвышэйшым рэйтынгам – у пяць, а то й дзесяць разоў болей гледачоў. Гэтай вясной ўпершыню за ўвесь час існаваньня адноўленае незалежнае Літвы беларуская праграма зьнікла з тэлеэкранаў. Прычыны закрыцьця гэтай праграмы, як і іншых аўтарскіх праграмаў на ЛРТ, паводле афіцыйных зьвестак, выключна фінансавыя. Тым часам гучаць і нараканьні на недарэчныя праявы чарговае хвалі літоўскага нацыянальнага чынавенскага патрыятызму. Грамадзкасьць вымусіла дырэкцыю ЛРТ шукаць выйсьце.

Хаця праграмы ўжо зьніклі з экрану, дырэктар ЛРТ Валенцінас Мілакніс заявіў, што "Віленскі сшытак" захавае свае пазыцыі ў эфіры, праўда, новыя праграмы бліжэйшыя тры з паловай месяцы стварацца ня будуць.

(Мілакніс:) "Магу пацьвердзіць, што ўлетку будуць выходзіць праграмы ў паўторах, так што ні беларусы, ні іншыя народы Літвы ня будуць пачувацца кепска. Мы ўлетку эканомім на ўсіх аўтарскіх праграмах – будуць толькі паўторы.

І галоўнае – ў працэсе вылучэньня фінансаў на новы сэзон быў абвешчаны конкурс праектаў ўсіх праграмаў, ў тым ліку і беларускай. Цяпер гэтыя праекты ўсе сабраныя, Рада іх разглядае. Падалі ўсе праграмы, што былі, і некалькі новых. Мы хацелі б, каб праграмы трохі зьмяніліся. Мы адразу аўтарам паведамім вынікі, ці маюць яны шанец. Але гэта інфармацыя канфідэнцыйная, публічна мы яе абвесьцім значна пазьней, бо гэта, ведаеце, і камэрцыйны сакрэт".

Творчая група беларускай праграмы "Віленскі сшытак" паведаміла, што паўтарацца будуць праграмы тэматычных цыкляў – пра межы і бязьмежжа ў жыцьці краю і асобы, і цыкль праграмаў пра Віленскі кшталт.

Тацяна Поклад, Вільня