1. Захарова: Запад хотел «перекрыть» информацию о готовящемся в Беларуси перевороте заявлениями Праги
  2. Что происходит с ИП, которым хотят поднять налоги и взносы: теряют рынок, падает товарооборот
  3. Как вовремя заметить предвестники алкоголизма? Главное о здоровье за неделю
  4. «Два раза смотрел потом». Лукашенко прокомментировал «шпионский» фильм «Манкурты»
  5. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  6. Автозадачка на выходные. Попробуйте разгадать секрет тайного знака японских водителей
  7. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  8. От выстрелов под Лиозно до погреба в Гомельской области. Как «покушались» на Лукашенко
  9. Где в Беларуси численность населения падала, а где росла? Посмотрели статистику по регионам
  10. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак
  11. Свежая статистика по COVID-19 в стране: сколько новых случаев коронавируса за сутки
  12. Школьный друг Виктора Бабарико уже 10 месяцев в СИЗО КГБ. Вот что рассказывает об этом его брат
  13. Госдеп назвал ложными заявления о причастности США к попыткам устранения Лукашенко
  14. Лукашенко обвинил американские спецслужбы в подготовке покушения на него и сыновей
  15. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  16. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  17. Почему начало глаукомы легко пропустить? Врач рассказывает про опасное заболевание глаз
  18. «Банк умыл руки». Помните историю с изъятием ценностей из ячеек Белгазпромбанка? Спросили, вернули ли их
  19. В Беларуси рванули цены на курицу, свинину, картошку, сладости, пиломатериалы и туристические услуги
  20. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
  21. Белорусская и российская стороны высказались о задержании Зенковича и Федуты. Какие вопросы остались
  22. «Шахтер» выдал абсолютно лучший старт в чемпионате Беларуси по футболу за свою историю
  23. Не до покупок. В Беларуси заметно сократился розничный товарооборот
  24. «Врач говорил: «Вам лучше второго ребенка родить». История Юрия, воспитывающего ребенка с аутизмом
  25. В ФСБ России рассказали подробности «дела о планировавшемся в Беларуси перевороте»
  26. Мы вам — факт о стране, а вы нам ее называете. Тест: Беларусь, Туркменистан, КНДР или США?
  27. «Подобных дел в истории суверенной Беларуси не было». В КГБ сообщили подробности по «делу о госперевороте»
  28. «Ну ты же понимаешь о последствиях». Работники рассказали, по сколько сбрасывались на субботник
  29. «Все оказались в выигрыше». Эксперты — о «предотвращении переворота» в Беларуси и роли России в этом
  30. Как власть услышала народ — и решила отомстить, суетливо и неразборчиво. Мнение


Пад пагрозай абвалу апынуліся ўсе збудаваньні на плошчы на некалькі дзясяткаў квадратных мэтраў — гэта будынкі галоўнага корпусу Белдзяржунівэрсытэту і ўпраўленьня мэтрапалітэну.

Рабочыя, якія працуюць на рэканструкцыі плошчы Незалежнасьці, днямі заўважылі, што пад аркай у будынку мэтрапалітэну вадой размыла глебу да самай плятформы. Вада дайшла да падмурку суседняга будынку — Менгарвыканкаму, і той цяпер пад пагрозай абвалу.

Будаўнікі мэтро паведамілі Радыё Свабода, што будынак упраўленьня мэтрапалітэну, які пабудавалі ў 1984 годзе паміж Менгарвыканкамам і корпусам БДУ, стаіць на спэцыяльных гумавых падушках. А вось калёны, якія трымаюць арку, стаяць на падмурку. Пад ім вада размыла глебу на 9 мэтраў. Плятформа, на якой месьцяцца гэты будынак і будынак Менгарвыканкаму, пачала апускацца.

Будаўнікі 73-га ўпраўленьня прасьвідравалі ўжо некалькі дзясяткаў сьвідравінаў. Туды заліваюць цэмэнт, каб замацаваць канструкцыю. Адрозна ад начальства, рабочыя пагадзіліся распавесьці Радыё Свабода пра сапраўдную сытуацыю на гэтым аб’екце.

(Карэспандэнтка: ) "Зь якой мэтай закладваюць гэтыя шурфы?"

(Будаўнік: ) "Гэты бура-ін’екцыйныя сваі. Яны закладваюцца для ўмацаваньня падмурку. Тое, што падмурак пачаў асядаць, вельмі небясьпечна. Гэта можа пацягнуць разбурэньне будынка. Ён можа ў любы момант папросту абваліцца. Тут блізка знаходзяцца грунтовыя воды. Размыла глебу, ідзе падмыў плятформы. Грунтовыя воды ўжо вымылі ўсю глебу з-пад фундамэнтных блёкаў, пайшло прасяданьне будынкаў. Трэба як мага хутчэй заліць цэмэнтам гэтыя кавэрны.

Чаму так усё здарылася? Таму, відаць, што з самага пачатку не падумалі перад тым, як будаваць. Можа, хацелі пабудаваца менавіта ў самым цэнтры. Вось вам і вынік".

Будаўнікі з "Мэтрабуду" пракладаюць ад офіса мэтрапалітэну падземную дарогу. Яны кажуць, што ведаюць пра небясьпечную сытуацыю, якая ўтварылася пасьля таго, як пабудавалі будынак адміністрацыі мэтрапалітэну. Але менавіта гэтаму будынку абвал пагражае менш за астатнія.

(Будаўнік: ) "Гэты будынак стаіць на гумавых падушках. Калі што й здарыцца, то ён не павінны абваліцца. А што тычыцца будынку БДУ, то я ня ведаю, ці дайшла туды вада. Там жа толькі пераход робяць на два мэтры пад зямлёй".

Нягледзячы на аварыйную сытуацыю, супрацоўнікі і Менгарвыканкаму, і ўпраўленьня мэтрапалітэну, і Белдзяржунівэрсытэту працягваюць працаваць на сваіх месцах. Нікога ня выселілі з будынкаў нават на час правядзеньня работаў.

Адміністрацыі Менгарвыканкаму і мэтрапалітэну сытуацыю камэнтаваць адмовіліся.

Любоў Лунёва, Менск
-30%
-50%
-10%
-40%
-10%
-20%
-7%
-10%
-31%
0073023